Даўгерд
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XII стагодзьдзе |
Памёр | 1213 Вэндэн |
Дзеці | Даўгерутаўна[d] |
Даўгерд (? — 1213, Вэндэн) — літоўскі князь.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўгард (Daugaard) — імя германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгер, Даўмонт, Даўят; германскія імёны Dauharjis, Damondus, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[5]. Такім парадкам, імя Даўгерд азначае «здольны да аховы»[6].
Германскае паходжаньне імя Даўгірд сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7]. Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Даўгірд (Dowgird) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Літва» энцыкляпэдыі Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год)[8].
Варыянт імя князя ў гістарычнай крыніцы: Daugeruthe[9][a] (Хроніка Лівоніі).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню ўпамінаецца пад 1209 годам у Хроніцы Лівоніі Генрыха Латвійскага і, паводле яго сьведчаньняў, быў «адным з найбольш магутных ліцьвінаў» (лац. potentioris de Lethonia). Быў цесьцем і хаўрусьнікам Усевалада Герцыцкага. У 1213 годзе езьдзіў у Вялікі Ноўгарад, відаць, з мэтай скласьці хаўрус супраць немцаў у Інфлянтах. На адваротным шляху быў схоплены і загінуў у зьняволеньні[11].
Вячаслаў Насевіч выказаў меркаваньне, што Даўгерд мог быць ананімным бацькам Міндоўга, якога Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка называе könig gros — вялікім каралём ліцьвінаў[10].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле Вячаслава Насевіча, гэта германізіраваная форма літоўскага імя Даўгерд[10]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Barber H. British Family Names: Their Origin and Meaning, with Lists of Scandinavian, Frisian, Anglo-Saxon and Norman Names. — Longon, 1894. P. 113.
- ^ Møller N. Kalaalit aqqi. — Oqaasileriffik, 2015.
- ^ Daugaard, Nordic Names
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 20.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 330.
- ^ Договор литовского князя Даугеруте с Великим Новгородом (1213/1214), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ а б Насевіч В. Пытанняў больш, чым адказаў // Беларускі гістарычны агляд. Т. 5. Сш. 1 (8). — Менск, 1998. — С. 210—226.
- ^ Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. — М.; Л., 1938. С. 113, 149.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Насевіч В. Пытанняў больш, чым адказаў // Беларускі гістарычны агляд. Т. 5. Сш. 1 (8). — Менск, 1998. С. 210—226. Рэцензія: Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — Менск: Беларуская навука, 1998. — 208 с.
- Насевіч В. Роля беларускіх зямель ва ўтварэнні і ўмацаванні ВКЛ // Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Экаперспектыва, 2008. — 688 с.: іл. ISBN 978-985-469-240-1. — С. 87—96.