Вельямовічы
Вельямовічы лац. Vieljamovіčy | |
Першыя згадкі: | 1558 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Берасьцейскі |
Сельсавет: | Матыкальскі |
Насельніцтва: | 496 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 162 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°13′16.9″ пн. ш. 23°25′51.1″ у. д. / 52.221361° пн. ш. 23.430861° у. д.Каардынаты: 52°13′16.9″ пн. ш. 23°25′51.1″ у. д. / 52.221361° пн. ш. 23.430861° у. д. |
± Вельямовічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вельямо́вічы[1] — вёска ў Беларусі, каля Матыкальскага канала. Уваходзяць у склад Матыкальскага сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле «Кнігі запісаў», сяло Вельямовічы (Вільямовічы) у 1558 годзе разьмяшчалася каля возера й мела мяжу з выганамі маёнтку Бярніцкага й сёламі Таратунавічамі, Памаранцамі, Семянічкамі. У 1772 годзе вёска ўпамінаецца як Вілановічы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вельямовічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыяй, у Гарадзенскай губэрні.
У 1863 годзе ў Вельямовічах адкрылася расейская школа. На 1886 год у вёсцы было 29 двароў, дзеялі 2 царквы, працаваў шынок.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вельямовічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Палескім ваяводзтве.
У 1939 годзе Вельямовічы ўвайшлі ў БССР. На 1941 год у вёсцы было 86 двароў. У нямецка-савецкую вайну немцы зьнішчылі 18 двароў, забілі 8 мірных жыхароў, 7 вывезьлі ў Нямеччыну (зь іх 4 вярнуліся дадому); 19 загінулі на фронце. У жніўні 1949 годзе савецкія ўлады ўтварылі калгас імя Гастэлы, у які ўступілі 48 гаспадарак з 107. На 1997 год у Вельямовічах было 185 двароў[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1868 год — 177 чал., зь іх 85 муж. і 92 жан.; 1886 год — 287 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 546 чал. у сяле Вельямовічах і 6 чал. у маёнтку Вельямовічах; 1941 год — 433 чал.; 1997 год — 550 чал.; 1999 год — 545 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 496 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярэдняя школа зьявілася ў 1863, клюб, бібліятэка й фэльчарска-акушэрскі пункт
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 84.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 99—100.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.