Сядзібна-паркавы комплекс Дабрынецкіх (Вельямовічы)
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Сядзібна-паркавы комплекс Дабрынецкіх
| |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Вельямовічы |
| Каардынаты | 52°13′14,40″ пн. ш. 23°27′14,57″ з. д.HGЯO |
Сядзібна-паркавы комплекс Дабрынецкіх на мапе Беларусі Сядзібна-паркавы комплекс Дабрынецкіх | |
Сядзібна-паркавы комплекс Дабрынецкіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX стагодзьдзя ў вёсцы Вельямовічах.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сядзіба Вельямовічы ўпершыню ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]3 1862 году маёнтак належаў роду Юльяна Канапінскага, па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў улады Расейскай імпэрыі канфіскавалі і распрадалі маёнтак. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны існавалі два фальваркі: адна сядзіба належала роду Саковічаў, другая — Дабрынецкім.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па Першай сусьветнай вайне Саковічы прадалі адну частку свайго фальварку Ялавіцкаму, другую — Дабрынецкім.
Па Другой сусьветнай вайне палац цалкам зьнішчылі.
Парк
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пэйзажны парк займае плошчу 3 га і мае ў пляне форму прастакутніка. Пэйзажная частка парку разьмяшчаецца перад парадным партэрам, абмяжоўваецца на захадзе дзьвюма сажалкамі. У асноўным растуць ліпа, ясень, граб, клён, конскі каштан ды іншыя. За паркавым партэрам разьмяшчаўся невялікі сад з маршрутамі дзеля шпацыру грабавай алеяй, уздоўж ліпавай пасадкі і глыбокага яра з ручаём.
Парк захаваўся амаль у ранейшых межах, але зьдзічэў, зарос хмызьняком, сажалкі забруджаныя[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў. — Менск, 2002.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002.