Скокі
| Скокі лац. Skoki | |
| Населены пункт | |
Сядзіба Нямцэвічаў на малюнку Напалеона Орды | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Берасьцейскі |
| Сельсавет | Матыкальскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 134 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°09′27″ пн. ш. 23°38′28″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 945 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 162 |
| Паштовы індэкс | 225039[2] |
| СААТА | 1212830066 |
| Нумарны знак | 1 |
| Скокі на мапе Беларусі ± Скокі | |
Ско́кі[3] — вёска ў Беларусі, каля ракі Лясной. Уваходзяць у склад Матыкальскага сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Скокі ўпамінаюцца ў 1566 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Скокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыяй, у Гарадзенскай губэрні.
15 сьнежня 1917 году ў палацы Нямцэвічаў у Скоках заступнікі ўрадаў Нямецкай імпэрыі і Савецкай Расеі падпісалі Пратакол аб замірэньні, што спыніла баявыя дзеяньні на ўсходнім фронце Першай сусьветнай вайны.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Скокі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[4]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Палескім ваяводзтве.
У 1939 годзе Скокі ўвайшлі ў БССР.
За 2007—2013 гады палац Нямцэвічаў адбудавалі за кошт бюджэтных выдаткаў у памеры 8 млрд рублёў (892 тыс. даляраў)[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 696 чалавек
- 2009 год — 945 чалавек[1]
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мэмарыяльная калёна (XVIII стагодзьдзе)
- Сядзібна-паркавы комплекс Нямцэвічаў (па 1750 годзе)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца Прападобнай Марыі Эгіпэцкай
- Касьцёл
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Юльян Урсын Нямцэвіч (1758—1841) — пісьменьнік, палітычны дзяяч, гісторык
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сядзіба Нямцэвічаў
- Маёнтак у 2007 годзе
- Пасьля рэстаўрацыі 2012 году
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Зьвесткі перапісу 2009 году
- ↑ Паштовыя аддяленьні па населеным пункце Скокі Белпошта
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 85.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Сьвятлана Яскевіч. Мінулае — для нашчадкаў // Зьвязда : газэта. — 11 студзеня 2014. — № 4 (278614). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Скокі , Radzima.org
- Скокі (рас.) на Глёбус Беларусі