Кавярдзякі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кавярдзякі
трансьліт. Kaviardziaki
Першыя згадкі: 17 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Сельсавет: Матыкальскі
Насельніцтва: 1273 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 162
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°10′38″ пн. ш. 23°40′9″ у. д. / 52.17722° пн. ш. 23.66917° у. д. / 52.17722; 23.66917Каардынаты: 52°10′38″ пн. ш. 23°40′9″ у. д. / 52.17722° пн. ш. 23.66917° у. д. / 52.17722; 23.66917
Кавярдзякі на мапе Беларусі ±
Кавярдзякі
Кавярдзякі
Кавярдзякі
Кавярдзякі
Кавярдзякі
Кавярдзякі

Кавярдзя́кі[1]вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Кавердзякі ўваходзяць у склад Матыкальскага сельсавету. Знаходзіцца на адлегласьці 8 км на поўнач ад Берасьця.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 17 стагодзьдзі. Маёнтак у Берасьцейскім павеце і ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага. У пачатку 18 стагодзьдзя маёмасьць канцлера Вялікага Княства Літоўскага князя Чартарыйскага. У 1740 годзе перададзенае цыстэрцыянскаму манастыру вёскі Вістычы. У 19 стагодзьдзі — вёска зьяўлялася цэнтрам аднайменнага маёнтку, прыватная ўласнасьць у Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні, усяго маёнтак аб’ядноўваў 3 вёскі. У 1858 годзе праведзеная рэвізія, налічвалася 156 сялян. У 1870 годзе маёнткам валодаў Ф. Ягмін. Вёска была ў складзе Кавердзякоўскай сельскай грамады. У 1876 годзе мела 63 гаспадарак, 365 чалавек. Перапіс 1897 году паказаў, што ў вёсцы было 44 гаспадаркі, 320 чалавек, хлебазапасная крама, карчма. У 1905 годзе вёска (420 жыхароў) у Матыкальскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. Непадалёку знаходзіўся аднайменны маёнтак з 44 жыхарамі. У 1921 годзе пасьля Рыскага мірнага дагавору адышоў да Польскай Рэспублікі. У складзе Матыкальскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. 30 верасьня 1921 году ў вёсцы налічвалася 25 двароў, 1599 чалавек. У 1939 годзе перайшла ў склад БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 18 жыхароў. У 1945 адкрытая маторна-трантарная станцыя. Перапіс 1959 году паказаў 380 жыхароў, 1970 году — 542 жыхароў. Зьяўляецца часткай Рэспубліканскага шнітарнага сельска-гаспадарчага прадпрыемства Селекцыйна-гібрыдны цэнтар «Заходні» з цэнтрам у вёсцы Вялікія Матыкалы. У вёсцы знаходзіцца ўрачэбная амбулаторыя, аддзяленьне сувязі, клюб, крама.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сэзоне 2020 году Беларускай другой лігі вёску прадстаўляў клюб «Першы Рэгіён».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 1163 жыхары
  • 2005 год — 1217 жыхароў, 442 двары[2]
  • 2010 год — 1273 жыхары

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1959 годзе ў вёсцы нарадзіўся беларускі скульптар Валеры Магучы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 84
  2. ^ С. 114