Вельямовічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вельямовічы
трансьліт. Vieĺjamovіčy
Вельямовічы - panoramio.jpg
Першыя згадкі: 1558
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Сельсавет: Матыкальскі
Насельніцтва: 496 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 162
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°13′17″ пн. ш. 23°25′51″ у. д. / 52.22139° пн. ш. 23.43083° у. д. / 52.22139; 23.43083Каардынаты: 52°13′17″ пн. ш. 23°25′51″ у. д. / 52.22139° пн. ш. 23.43083° у. д. / 52.22139; 23.43083
Вельямовічы на мапе Беларусі ±
Вельямовічы
Вельямовічы
Вельямовічы
Вельямовічы
Вельямовічы
Вельямовічы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вельямо́вічы[1]вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Вельямовічы ўваходзяць у склад Матыкальскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сядзіба вядомая з XVI ст. Паводле «Кнігі запісаў» сяло Вельямовічы (Вільямовічы) у 1558 г. разьмяшчалася каля возера й мела мяжу з выганамі маёнтку Бярніцкага й сёламі Таратунавічы, Памаранцы, Семянічкі. У 1772 г. вёска мела назву Вілановічы.

У 1868 годзе ў вёсцы жывуць 85 мужчын, 92 жанчыны. У 1886 г. — 29 двароў, 287 жыхароў, маюцца 2 праваслаўныя царквы, піцейны дом. У 1905 г. сяло (546 жыхароў) і маёнтак (6 жыхароў). У 1941 г. — 86 двароў, 433 жыхары. Зьнішчана немцамі 18 двароў. Забіта 8 мірных жыхароў, 7 вывезеныя ў Нямеччыну, 4 вярнуліся дадому, 19 загінулі на фронце. У жніўні 1949 г. арганізаваны калгас імя Гастэлы, у які ўступілі 48 гаспадарак са 107.

Сярэдняя школа зьявілася ў 1863, клюб, бібліятэка й фэльчарска-акушэрскі пункт (1946).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1997 год — 185 двароў, 550 жыхароў
  • 1999 год — 545 жыхароў
  • 2010 год — 496 жыхароў

Царква Ўшэсьця Гасподняга[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Царква Ўшэсьця Гасподняга (Вельямовічы)

Помнік архітэктуры псэўдарускага стылю. Прасторавая кампазыцыя складаецца з 4 кананічных частак — да асноўнага кубападобнага аб’ёму праз трапэзную далучаны званіца, паўкруглая апсіда. Асноўны аб’ём быў завершаны 5-купальлем. У сылуэце будынка дамінуе 3-ярусная шатровая званіца з макаўкай. Атынкаваныя фасады насычаныz архітэктурнай плястыкай, запазычанай са старажытнарускага дойлідзтва, — аркатурныя паясы, бізантыйскія спараныя арачныя аконныя праёмы, аб’яднаныя агульнай кілепадобнай аркай, філёнгавы цокаль, вуглавыя лапаткі, какошнікі, зубчастыя фрызы. Ніжні чацьверыковы ярус званіцы завершаны какошнікамі, сярэдні дэкарыраваны прамавугольнымі нішамі й аконнымі праёмамі. Званіца завершаная 8-гранным шатром з макаўкай. Заля храма была перакрыта шатровым скляпеньнем на ветразях, трапэзная — крыжовым.

Падчас другой сусьветнай вайны Царква Ўшэсьця Гасподняга была разрушаная. У 2011 годзе завяршылася рэстаўрацыя пад кіраўніцтвам іерэя Анатоля Пашкевіча, пачатая ў 2007.

Прысядзібны парк[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Вельямовічах захаваўся занядбаны парк пры колішняй сядзібе. Сядзіба вядомая з XVI ст. Паводле «Кнігі запісаў» сяло Вельямовічы ў 1558 г. разьмяшчалася каля возера й мела мяжу з выганамі маёнтка Бярніцкага й сёламі Таратунавічы, Памаранцы, Семянічкі. У 1772 г. вёска мела назву Вілановічы.

3 1862 г. маёнтак Вельямовічы належаў роду Юльяна Канапінскага, пасьля задушэньня нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863 г. канфіскаваны й распрададзены. Напярэдадні 1-й сусьветнай вайны тут былі два фальваркі. Адна сядзіба належала роду Саковічаў, другая — Дабрынецкім. Пасьля вайны Саковіч адну частку фальварка прадаў Ялавіцкаму, другую — Дабрынецкім.

Пасьля 2-й сусьветнай вайны невялікі Вельямовіцкі палац быў поўнасьцю зьнішчаны. Засталіся рэшткі пэйзажнага парку плошчай 3 га. Парк у пляне мае форму прамавугольніка. Пэйзажная частка парку разьмешчаная перад парадным партэрам, абмежаваная па заходнім краі дзьвюма сажалкамі. У асноўным растуць ліпа, ясень, граб, клён, конскі каштан і інш. За паркавым партэрам разьмяшчаўся невялікі сад з прагулачнымі маршрутамі па грабавай алеі, уздоўж ліпавай пасадкі й глыбокага яра з ручаём.

Парк захаваўся амаль у ранейшых межах, але зьдзічэў, зарос хмызьняком, сажалкі забруджаныя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 84

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]