Перайсьці да зьместу

Валеры Лягасаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валеры Лягасаў
рас. Валерий Легасов
Дата нараджэньня 1 верасьня 1936(1936-09-01)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 красавіка 1988(1988-04-26)[1] (51 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці павешаньне[d][2]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак хімік, прафэсар унівэрсытэту, фізык, ліквідатары
Навуковая сфэра неарганічная хімія
Месца працы
Вядомы як ліквідатар Чарнобыльскай катастрофы
Сябра ў Акадэмія навук СССР[d]
Навуковая ступень doctorate in chemistry[d] і доктар хімічных навук[d] (1972)
Навуковы кіраўнік Isaak Kikoin[d]
Узнагароды
Герой Расейскай Фэдэрацыі
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР мэдаль «За працоўную доблесьць»
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР

Вале́ры Аляксе́евіч Ляга́саў (па-расейску: Валерий Алексеевич Легасов; 1 верасьня 1936, Тула — 27 красавіка 1988, Масква) — савецкі хімік-неарганік. Адзін з чальцоў урадавай камісіі і непасрэдны ўдзельнік ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, Герой Расейскай Фэдэрацыі (1996, пасьмяротна).

Нарадзіўся ў Туле ў сям’і службоўцаў. Навучаўся ў маскоўскай школе №56 (1949—1954), якую скончыў з залатым мэдалём. Цяпер школа мае ягонае імя.

У 1961 року скончыў Маскоўскі хіміка-тэхналягічны інстытут імя Мендзялеева. Працаваў у гэтым інстытуце сакратаром камітэту ВЛКСМ.

З 1962 року — у асьпірантуры ў аддзяленьні малекулярнай фізыкі Інстытуту атамнай энэргетыкі імя Курчатава, пасьля малодшы і старэйшы навуковы супрацоўнік, начальнік лябараторыі.

У 1967 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю па сынтэзе злучэньняў інэртных газаў і вывучэньні іхніх уласьцівасьцей.

У 1972 року абараніў доктарскую дысэртацыю (доктар хімічных навук), прызначаны намесьнікам дырэктара па навуковай працы Інстытуту атамнай энэргіі імя І. В. Курчатава. З 1984 року — першы намесьнік дырэктара Інстытуту.

У 1978—1983 — прафэсар Маскоўскага фізыка-тэхнічнага інстытуту, з 1983 року працаваў на хімічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, загадваў катэдрай радыяхіміі і хімічнай тэхналёгіі.

У 1976 року быў абраны чальцом-карэспандэнтам АН СССР, а ў 1981 року — дзейным чальцом АН СССР па аддзяленьні фізыкахіміі і тэхналёгіі неарганічных матэрыялаў.

З 1983 року — першы намесьнік дырэктара Інстытуту атамнай энэргіі імя Курчатава.

Знойдзены павешаным на другую гадавіну Чарнобыльскай катастрофы, 27 красавіка 1988 року, у ліквідацыі наступстваў якой браў удзел. Наступнага дня ён меў абвясьціць вынікі ўласнага расьсьледаваньня прычынаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Паводле афіцыйнай вэрсіі Генэральнай пракуратуры СССР, прычынаю сьмерці стала самагубства. Перад сьмерцю запісаў на дыктафон шэраг малавядомых фактаў пра катастрофу; частка запісу была выяўленая сьцёртаю.

Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Займаўся праблемамі ядзерна-фізычных і плязмавых мэтадаў для сынтэзу і дасьледаваньня ўласьцівасьцей новых злучэньняў з элемэнтамі ў анамальна высокіх вокісных станах; ядзернай і плязмавай тэхналёгіі; энэргазьберагальнай тэхналёгіі і вадароднай энэргетыкі.

Адразу па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС быў прызначаны чальцом урадавай камісіі па расьсьледаваньні прычынаў і па ліквідацыі наступстваў катастрофы. Зьявіўся на месцы катастрофы адным зь першых і мешкаў там агулам чатыры месяцы — замест дапушчальных двух-трох тыдняў.

Прымаў шэраг найістотнейшых рашэньняў па папярэджаньні далейшых выбухаў ды інфармаваў урад СССР пра сытуацыю ў зоне катастрофы. Менавіта ён прапанаваў склад сумесі (бор і пясок), якой засыпалі палаючы рэактар і дзякуючы якой былі зьменшаныя шкодныя наступствы катастрофы. Ён інфармаваў сваіх калег-навукоўцаў і прэсу пра рызыкі і стан станцыі, а таксама настойваў на неадкладнай поўнай эвакуацыі места Прыпяці.

Узнагароды і званьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]