Хімічны сынтэз
Хімі́чны сы́нтэз — штучнае чыненьне хімічных рэакцыяў з атрыманьнем аднаго або некалькіх хімічных злучэньняў[1]. Ён звычайна адбываецца з дапамогай фізычных і хімічных маніпуляцыяў, якія спалучаюць адну ці некалькі рэакцыяў. У сучасных лябараторных умовах працэс зважаецца ўзнаўляльным і надзейным.
Хімічны сынтэз улучае ўжываньне некалькіх злучэньняў, вядомых як рэагенты або рэактанты, якія падвяргаюцца ператварэньню пры пэўных умовах. Сынтэз вымагае зьмешваньня злучэньняў у рэакцыйнай ёмістасьці, такой як хімічны рэактар або простая кругладонная колба. Многія рэакцыі патрабуюць той ці іншай формы апрацоўкі або працэдуры ачысткі дзеля вылучэньня канчатковага прадукту[1].
Колькасьць, атрыманая ў выніку хімічнага сынтэзу, вядомая як выхад рэакцыі. Як правіла, выхады вылічыюцца ў масе ў грамах падчас лябараторных працаў або ў адсотках ад агульнай тэарэтычнай колькасьці, якая можа быць атрыманая на аснове абмежавальнага рэагенту. Часам здараецца непажаданая хімічная рэакцыя, якая можа зьнізіць пажаданы вынік. Такая рэакцыя мае назву пабочная рэакцыя. Упершыню слова сынтэз у хімічным кантэксце выкарыстаў хімік Гэрман Кольбэ[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Vogel, A.I.; Tatchell, A.R.; Furnis, B.S.; Hannaford, A.J.; Smith, P.W.G. (1996). «Vogel’s Textbook of Practical Organic Chemistry» (5th ed.). Prentice Hall. — ISBN 0-582-46236-3.
- ^ Kolbe, H. (1845). «Beiträge zur Kenntniss der gepaarten Verbindungen». Annalen der Chemie und Pharmacie. 54 (2): 145—188. — doi:10.1002/jlac.18450540202.