Неарганічная хімія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Неаргані́чная хі́мія — разьдзел хіміі, зьвязаны з вывучэньнем структуры, рэакцыйнай здольнасьці й уласьцівасьцяў ўсіх хімічных элемэнтаў і іхных неарганічных злучэньняў. Гэты разьдзел ахоплівае ўсе хімічныя злучэньні, за выключэньнем арганічных рэчываў (кляса злучэньняў, у якія ўваходзіць вуглярод, за выключэньнем некалькіх простых злучэньняў, якія звычайна адносяцца да неарганічных). Адрозьненьне паміж арганічнымі рэчывамі Зямлі і злучэньнямі, якія ўтрымліваюць вуглярод, зьяўляюцца па некаторых уяўленьнях адвольнымі[1]. Неарганічная хімія вывучае хімічныя элемэнты й утвараныя імі простыя й складаныя рэчывы, акрамя арганічных злучэньняў. Гэты разьдзел хіміі забясьпечвае стварэньне матэрыялаў найноўшай тэхнікі. Колькасьць неарганічных рэчываў набліжаецца да 400 тысячам.

Тэарэтычным падмуркам неарганічнай хіміі зьяўляецца пэрыядычны закон і заснаваная на ім пэрыядычная сыстэма Дзьмітрыя Мендзялеева. Важнейшая задача неарганічнай хіміі складаецца ў распрацоўцы й навуковым абгрунтаваньні спосабаў стварэньня новых матэрыялаў з патрэбнымі для сучаснай тэхнікі ўласьцівасьцямі.

Канцэпцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Многія неарганічныя злучэньні ўяўляюць сабой іённыя злучэньні, якія складаюцца з катыёнаў і аніёнаў, злучаных іённай сувязьзю. Прыкладамі соляў, якія зьяўляюцца іённымі злучэньнямі, зьяўляюцца магн хларыд MgCl2, які складаецца з катыёнаў магну Mg2+ і хларыд-аніёнаў Cl; або натр аксыд Na2O, які складаецца з катыёнаў натру Na+ і аксыду аніёнаў O2−. У любой солі прапорцыі іёнаў такія, што электрычныя набоі скарачаюцца, такім чынам, што асноўная частка злучэньня зьяўляецца электрычна нэўтральным. Іёны апісваюцца сваёй ступеньню акісьленьня, а іхная лёгкасьць стварэньня можа быць выведзена з патэнцыялу іянізацыі (для катыёнаў) або праз роднасьць да электрону (аніёны) бацькоўскіх элемэнтаў.

Да важных клясаў неарганічных злучэньняў адносяцца аксыды, карбанаты, сульфаты і галагеніды. Многія неарганічныя злучэньні характарызуюцца высокімі тэмпэратурамі плаўленьня. Неарганічныя солі, як правіла, зьяўляюцца дрэннымі праваднікамі ў цьвёрдым стане. Іншыя важныя асаблівасьці таксама ўключаюць іхную лёгкасьць крышталізацыі. У той час як некаторыя солі, як то NaCl, добра расчыняюцца ў вадзе, іншыя солі, як то SiO2, не адпавядаюць такой уласьцівасьці.

Найпростай неарганічнай рэакцыяй ёсьць рэакцыя абмену, калі пры зьмешваньні двух соляў іёны мяняюцца месцамі бязь зьмены ступені акісьленьня. У акісьляльна-аднаўленчых рэакцыях адзін рэагент, акісьляльнік, зьніжае сваю ступень акісьленьня ў той час. як другі рэагент, аднаўляльнік, павялічвае свой стан акісьленьня. Канчатковым вынікам зьяўляецца абменам электронамі. Абмен электронамі можа адбывацца апасродкавана.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Spencer L. Seager, Michael R. Slabaugh. Chemistry for Today: general, organic, and biochemistry. // Thomson Brooks/Cole, 2004. — Р. 342. ISBN 0-534-39969-X

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Неарганічная хіміясховішча мультымэдыйных матэрыялаў