Бэрлінскі мур
Бэрлінскі мур — былая частка мяжы паміж Заходнім Бэрлінам і Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікай ад 13 жніўня 1961 году па 9 лістапада 1989 году. Стала адным з самых вядомых сымбаляў Халоднай вайны. Пералезьці праз мур нелегальна ўдалося каля 5000 людзей. За 28 гадоў існаваньня муру памежнікі застрэлілі ў Бэрліне 136 грамадзян НДР.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ноч з 12 на 13 жніўня 1961 году ў Бэрлін увайшлі 40 тысячаў узброеных памежнікаў[1]. Мур узьвялі адначасна з устанаўленьнем памежнага нагляду на загад ураду НДР са згоды СССР дзеля спыненьня выезду жыхароў. За 1945—1961 гады ў Заходні Бэрлін зьехала каля 3 млн чалавек. З боку НДР стварылі памежную паласу з сабакамі і дазорнымі вышкамі, якая праіснавала да разбурэньня муру жыхарамі Бэрліна і ваколіцаў у 1989 годзе.
Культурны аспэкт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калі «ўсходні» бок Бэрлінскага муру ад самага пачатку да канца заставаўся жахлівым напамінам адчужэньня, то «заходні» становіцца месцам для працы шматлікіх мастакоў, як прафэсіяналаў так і аматараў. У 1989 годзе кілямэтры Бэрлінскага муру становяцца «выставай» графіці. Пасьля разбурэньня муру яе фрагмэнты хутка ператварыліся ў аб’ект гандлю. Шматлікія яго фрагмэнты былі закупленыя ў ЗША, напрыклад, у карпарацыю «Майкрасофт», у штаб-кватэру ЦРУ і інш.
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мур складаўся з бэтону і калючага дроту. Даўжыня ў жылых кварталах гораду складала каля 40 кілямэтраў, па ўсім пэрымэтры Заходняга Бэрліну — каля 150 км. Вышыня збудаваньняў вагалася ад 3,4 да 4,2 мэтру[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Глеб Лабадзенка. За гады існаваньня Бэрлінскага муру памежнікі застрэлілі 1068 чалавек // Зьвязда : Газэта. — 28 лістапада 2009. — № 226 (26584). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Віктар Чайчыц. Той дзень, калі ўпала сьцяна // Зьвязда : Газэта. — 3 лістапада 2009. — № 208 (26566). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэрлінскі мур — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў