Перайсьці да зьместу

Віктар Чайчыц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Віктар Іванавіч Чайчыц
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканьняў
12 кастрычніка 2016 — цяперашні час
Прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся24 жніўня 1960
Зьдзітава (Спораўскі сельсавет)
АдукацыяБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Узнагароды Падзяка Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Узнагароды Міністэрства юстыцыі Беларусі

Віктар Іванавіч Чайчыц (нар. 24 жніўня 1960, в. Зьдзітава, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларускі адвакат і дзяржаўны дзеяч.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, служыў у Савецкай Арміі. Працаваў электрамантажнікам у Берасьці, электрыкам у Белаазёрску.

Пазьней быў стажорам народнага судзьдзі Баранавіцкага раённага суда, судзьдзём народнага суда Менскага раёна і г. Заслаўя, загадчыкам аддзела агульнатэарэтычных праблем арганізацыі работы ўстаноў юстыцыі Навукова-дасьледчага інстытуту праблем крыміналёгіі, крыміналістыкі і судовай экспэртызы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, адвакатам, старшынём Менскай абласной калегіі адвакатаў. З 2002 па 2013 гг. узначальваў Менскую абласную калегію адвакатаў[1], а з 2013 года зьяўляецца старшынём Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Беларусі[2].

У 2016 г. стаў чальцом Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Берасьцейскай вобласьці. У 2019 г. стаў чальцом Савета Рэспублікі VII скліканьня.

Мае Падзяку Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі (2019) «за шматгадовую плённую працу, заслугі ў разьвіцьці заканадаўства, вялікі ўнёсак у забесьпячэньне правоў і свабод грамадзян»[3], ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, узнагароды Міністэрства юстыцыі Беларусі[1].

У 2012 годзе ў прэсе зьявіўся ліст за подпісам Віктара Чайчыца як старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, у якім беларускім адвакатам рэкамэндавалася ўзгадняць свае інтэрвію ў СМІ з загадчыкамі юрыдычных кансультацыяў, старшынямі калегій адвакатаў і іх намесьнікамі. Крытыкамі ініцыятыва была расцэненая ў кантэксьце шматлікіх палітычных судовых працэсаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. як спроба абмежаваць свабоду дзеяньняў адвакатаў і стварыць перашкоду для іх удзелу ў абароне абвінавачаных па палітычных справах[4].

4 сакавіка 2021 года ў сваім выступленьні на справаздачна-выбарчай канферэнцыі Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў ухваліў катаваньні ў дачыненьні да ўдзельнікаў пратэстаў пасьля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Заклікаў адвакатаў замоўчваць факты парушэньняў судзьдзямі правоў чалавека. Ухваліў ціск на адвакатаў знутры калегій за выказваньне імі сваіх палітычных поглядаў[5][6].

  1. ^ а б Чайчыц Віктар Іванавіч — Знаменитые выпускники школы, ГУО Здитовская средняя школа Берёзовского района [Зьдзітаўская сярэдняя школа Бярозаўскага раёна], афіцыйны сайт
  2. ^ Белорусская республиканская коллегия адвокатов [Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў], афіцыйны сайт
  3. ^ Лукашэнка ўзнагародзіў Марзалюка ордэнам Пашаны
  4. ^ Адвакаты самі сабе затыкаюць ратыПраваабарончы цэнтар «Вясна» — афіцыйны сайт, 02.03.2012
  5. ^ Старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Чайчыц: ёсць час, каб даказаць, што мы не палезем у палітыку - Белсат - 16.03.2021
  6. ^ Сенатар Чайчыц навучыць адвакатаў пакоры? - Праваабарончы цэнтр "Вясна" - 15.03.2021

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]