Агульнанацыянальнае тэлебачаньне
«Агульнанацыянальнае тэлебачаньне» | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Зона вяшчаньня | Беларусь |
Дата стварэньня | 19 сакавіка 2002 (22 гады таму) |
Заснавальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (51%), Беларусбанк (29%) і «Фабрыка інфармацыйных тэхналёгіяў» (20%) |
Уладальнік | ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» |
Кіраўніцтва | Ігар Луцкі |
www.ont.by |
«Агульнанацыянальнае тэлебачаньне» («АНТ») — расейскамоўны прапагандысцкі тэлеканал рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, заснаваны згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі ад 15 лютага 2002 году № 101.
Пачаў трансьляцыі 25 чэрвеня 2002 году на частасьці Грамадзкага расейскага тэлебачаньня з працягам распаўсюду ў этэры часткі расейскіх перадачаў[1]. Ад заснаваньня меў карэспандэнцкія пункты ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі і за мяжой (Данія, ЗША, Кітай, Польшча, Расея, Швэцыя і Ўкраіна)[2]. У сакавіку 2007 г. атрымаў галоўную ўзнагароду трэцяга нацыянальнага спабору «Тэлевяршыня» з рук прэзыдэнцкага ідэоляга і памочніка Алега Праляскоўскага за правядзеньне канцэртнага тура «За Беларусь!» напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году[3]. У 2007 г. на сваю 5-ую гадавіну перайшоў на кругласутачнае вяшчаньне[4].
Летам і восеньню 2020 году, пасьля гвалтоўнага падаўленьня сілавымі структурамі рэжыму Лукашэнкі хвалі масавых пратэстаў, выкліканых фальсыфікацыяй прэзыдэнцкіх выбараў, з АНТ у знак пратэсту супраць цэнзуры і прапаганды каля чвэрці ўсіх працаўнікоў: не менш за 80 чалавекаў з 300[5]. Паводле сьведкаў, кіраўнік АНТ Марат Маркаў пагражаў звальняючымся крымінальнымі справамі і гвалтоўнымі зьнікненьнямі(ru)[5].
3 чэрвеня 2021 году на тэлеканале выйшла перадача з удзелам Рамана Пратасевіча і Марата Маркава, абазначаная як інтэрвію Пратасевіча. Перадача выклікала шматлікую крытыку і была расцэненая многімі як элемэнт катаваньня палітвязьня[6][7][8][9]. 21 чэрвеня 2021 году Маркаў быў унесены ў санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі[10].
Перадачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адкрыты фармат (панядзелак, 21:05; вядоўца Вячаслаў Бандарэнка);
- Дыханьне плянэты (нядзеля, 21:05; кіраўнік Тэнгіз Думбадзэ);
- Контуры (нядзеля, 20:00; вядоўца Аляксандар Аверкаў);
- Наш ранак (панядзелак-пятніца, 6:00 і нядзеля, 7:00; вядоўцы Валер Кашчэеў і Люся Лушчык, Герман Цітоў і Натальля Радзіна, Яўген Булка і Вольга Багатырэвіч);
- Тэма дня (аўторак-чацьвер, 22:15; Зьміцер Семчанка);
- Чакай мяне (пятніца, 18:20; вядоўцы Зьміцер Пусьцільнік і Юлія Кадушкевіч);
- Як ёсьць (субота, 20:45; вядоўца Аляксей Міхальчанка).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тацяна Падаляк. Рыгор Кісель: «Мая задача — сабраць каманду, здольную стварыць сучаснае тэлебачаньне» // Зьвязда : Газэта. — 13 красавіка 2002. — № 74 (24453). — ISSN 1990-763x.
- ^ Сяргей Кузьняцоў. Агульнанацыянальнае тэлебачаньне стварае карэспандэнцкую сетку // Зьвязда : Газэта. — 18 чэрвеня 2002. — № 137-138. — ISSN 1990-763x.
- ^ Вікторыя Целяшук. Вяршыні-ТБ. Трэцяе ўзыходжаньне // Зьвязда : Газэта. — 23 сакавіка 2007. — № 55 (25920). — ISSN 1990-763x.
- ^ Вікторыя Целяшук. АНТ — 24 гадзіны // Зьвязда : Газэта. — 7 чэрвеня 2007. — № 104 (25969). — ISSN 1990-763x.
- ^ а б З АНТ звольніліся каля чвэрці усіх супрацоўнікаў. Кім іх замянілі і што там адбываецца цяпер (бел.). Радыё Свабода (2020-11-20). Праверана 2021-06-20 г. Архіўная копія ад 2021-06-07 г.
- ^ Наста Захарэвіч. Чаму ня варта аналізаваць «прызнаньні» Пратасевіча — Радыё Свабода, 3 чэрвеня 2021 г.
- ^ «Прызнаньне пад руляй аўтамата». Бацька Рамана Пратасевіча і Франак Вячорка пра «інтэрвію» Рамана Пратасевіча — Радыё Свабода, 4 чэрвеня 2021 г.
- ^ Пратасевіч даў інтэрв’ю АНТ Наша Ніва, 3 чэрвеня 2021 г.
- ^ «Интервью с пленными не бывает» [«Інтэрвію з палоннымі не бывае»] — Беларускі партызан, 4 чэрвеня 2021 г. (на расейскай мове)
- ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |