Грамады Ўкраіны
Грамада Ўкраіны або тэрытарыяльная грамада (па-ўкраінску: територіальна громада) — базавая тэрытарыяльная адзінка, уведзеная ў рамках адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 2015—2020 гадоў дзякуючы правядзеньню рэформы дэцэнтралізацыі ва Ўкраіне. Базавымі органамі мясцовага самакіраваньня ва Ўкраіне зьяўляюцца рады грамад. Тэрыторыі тэрытарыяльных грамад (якія, у сваю чаргу, дзеляцца на 7567 старастынськіх акруг[1]) фармуюць раёны, некалькі раёнаў утвараюць вобласьці.
Гарады Кіеў і Севастопаль паводле канстытуцыі Ўкраіны маюць спэцыяльны статус і не ўваходзяць у склад раёнаў іншых рэгіёнаў краіны, бо адначасова самі зьяўляюцца асобнымі рэгіёнамі. Пры гэтым Севастопаль, як і ўвесь Крым, не кіруецца ўладамі Ўкраіны і кантралюецца Расеяй. Тэрыторыя Аўтаномнай Рэспублікі Крым ня ўдзельнічала ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформе 2015—2020 гадоў, і грамады там заканадаўча Ўкраінай не сфармаваныя.
Акрамя Крыма, не ўваходзяць у склад грамад таксама тэрыторыя Кіева і Чарнобыльская зона адчужэньня. На тэрыторыі, падкантрольнай ДНР і ЛНР, грамады існуюць толькі дэ-юрэ.
Згодна з законам Украіны аб мясцовым самакіраваньні тэрыторыя тэрытарыяльнай грамады — гэта непарыўная тэрыторыя, у межах якой тэрытарыяльная грамада ажыцьцяўляе свае паўнамоцтвы па вырашэньні пытаньняў мясцовага значэньня, як непасрэдна, так і праз органы мясцовага самакіраваньня.
У падкантрольных Украіне 11 грамадах Данецкай вобласьці і 8 грамадах Луганскай вобласьці паўнамоцтвы мясцовага самакіраваньня ажыцьцяўляюць вайскова-грамадзянскія адміністрацыі.
У адпаведнасьці з рэформай дэцэнтралізацыі тэрытарыяльныя грамады замянілі сельскія, пасялковыя і гарадзкія рады, утвораныя яшчэ ў часы СССР. Станам на 2020 год тэрытарыяльнымі грамадамі пакрытая ўся тэрыторыя Ўкраіны акрамя Аўтаномнай Рэспублікі Крым, дзе яны будуць утварацца ўжо пасьля дэакупацыі.
Сутнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрытарыяльная грамада, адміністрацыйным цэнтрам якой вызначаны горад, зьяўляецца гарадзкой тэрытарыяльнай грамадой, цэнтрам якой вызначаны пасёлак гарадзкога тыпу — пасялковай, цэнтрам якой вызначана сяло — сельскім. У вёсках, дзе пражывае больш за 50 жыхароў, выбіраюць сельскага старасту, які ўваходзіць у выканаўчы камітэт рады грамады.
Ў бюджэце ТГ застаецца:
- 60% падатку на даходы фізычных асобаў;
- 100% падатку на маёмасьць;
- 100% адзінага падатку;
- 5% акцызнага падатку з розьнічнага гандлю (тытунь, алькаголь, нафтапрадукты);
- 100% падатку на прыбытак устаноў камунальнай уласнасьці;
- 100% плацяжоў за наданьне адміністрацыйных паслуг;
- 25% экалягічнага падатку.
Зь дзяржаўнага бюджэту АТГ непасрэдна атрымліваюць грошы на адукацыю, мэдыцыну, спорт, культуру, сацыяльную абарону.
Станам на сакавік 2019 году ва Ўкраіне ўжо створана 884 аб’яднаныя тэрытарыяльныя грамады, у якіх пражывае 9,1 млн чалавек.
Сьпіс тэрытарыяльных грамад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Львоўская вобласьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бабінская тэрытарыяльная грамада
- Бібрская тэрытарыяльная грамада
- Біскавіцкая тэрытарыяльная грамада
- Вэлыкалюбінская тэрытарыяльная грамада
- Вэлыкамасьціўская тэрытарыяльная грамада
- Вільшаныцкая тэрытарыяльная грамада
- Воле-Баранецкая тэрытарыяльная грамада
- Волыцкая тэрытарыяльная грамада
- Волютыцкая тэрытарыяльная грамада
- Гнізьдычыўская тэрытарыяльная грамада
- Грабавецкая тэрытарыяльная грамада
- Давыдзіўская тэрытарыяльная грамада
- Дублянская тэрытарыяльная грамада
- Жаўтанецкая тэрытарыяльная грамада
- Забатолціўская тэрытарыяльная грамада
- Зымнаводніўская тэрытарыяльная грамада
- Кам’янка-Бузькая тэрытарыяльная грамада
- Лапатынская тэрытарыяльная грамада
- Лукіўская тэрытарыяльная грамада
- Магэрыўская тэрытарыяльная грамада
- Мэдэныцкая тэрытарыяльная грамада
- Міжэнэцкая тэрытарыяльная грамада
- Мастыская тэрытарыяльная грамада
- Мураванская тэрытарыяльная грамада
- Ныжанковіцкая тэрытарыяльная грамада
- Новакалыніўская тэрытарыяльная грамада
- Новамітаўская тэрытарыяльная грамада
- Навастрылішчанская тэрытарыяльная грамада
- Підбэрізьціўская тэрытарыяльная грамада
- Радэхіўская тэрытарыяльная грамада
- Разьвадзіўская тэрытарыяльная грамада
- Рудкыўская тэрытарыяльная грамада
- Слаўская тэрытарыяльная грамада
- Салёнкіўская тэрытарыяльная грамада
- Судовавышнянская тэрытарыяльная грамада
- Трасьцянецкая тэрытарыяльная грамада
- Ходарыўская тэрытарыяльная грамада
- Чуквянская тэрытарыяльная грамада
- Шэгыніўская тэрытарыяльная грамада
- Шчырэцкая тэрытарыяльная грамада
Кіеўская вобласьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Барышыўская тэрытарыяльная грамада
- Бэрэзанская тэрытарыяльная грамада
- Багуслаўская тэрытарыяльная грамада
- Барадзянская тэрытарыяльная грамада
- Бучанская тэрытарыяльная грамада
- Вэлыкадымерская тэрытарыяльная грамада
- Гастомельская тэрытарыяльная грамада
- Дзівычкіўская тэрытарыяльная грамада
- Калыцянская тэрытарыяльная грамада
- Каваліўская тэрытарыяльная грамада
- Мэдвынская тэрытарыяльная грамада
- Мыроніўская тэрытарыяльная грамада
- Піскіўская тэрытарыяльная грамада
- Ржышчыўская тэрытарыяльная грамада
- Студэныкіўская тэрытарыяльная грамада
- Ташанская тэрытарыяльная грамада
- Тэцііўская тэрытарыяльная грамада
- Узынская тэрытарыяльная грамада
- Фурсіўская тэрытарыяльная грамада
- Цыбліўская тэрытарыяльная грамада
Жытомірская вобласьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Закон Украіны ад 5 лютага 2015 году № 157-VIII «Аб добраахвотным аб’яднаньні тэрытарыяльных грамад».