Перайсьці да зьместу

Іванічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іванічы
укр. Іваничі
Герб Іванічаў Сьцяг Іванічаў
Першыя згадкі: 1545
Краіна: Украіна
Вобласьць: Валынская
Плошча: 23,6 км²
Вышыня: 206 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-3372
Паштовы індэкс: 45300
КОАТУУ: 0721155101
Геаграфічныя каардынаты: 50°38′31″ пн. ш. 24°21′38″ у. д. / 50.64194° пн. ш. 24.36056° у. д. / 50.64194; 24.36056Каардынаты: 50°38′31″ пн. ш. 24°21′38″ у. д. / 50.64194° пн. ш. 24.36056° у. д. / 50.64194; 24.36056
Іванічы на мапе Ўкраіны
Іванічы
Іванічы
Іванічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Іванічы (па-ўкраінску: Іваничі) — мястэчка ў Валынскай вобласьці Ўкраіны. Цэнтар Іванічаўскага раёну.

Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча адносяцца да 1545 году. У той час гэта была вёска ў Вялікім княстве Літоўскім. Пасьля Люблінскай уніі 1569 году Іванычы ўвайшлі ў склад Польшчы.

Згодна з рэестрам 1629 году, у той час у вёсцы знаходзілася 68 дамоў. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Іванычы ўвайшлі ў склад Расейскай імпэрыі.

У 1899 годзе у вёсцы была адкрыта першая царкоўна-парафіяльная школа, якую ў 1911 годзе наведвалі 36 вучняў. Падчас Першай сусьветнай вайны Іванычы былі захопленыя аўстра-вугорскія войскамі, якія знаходзіліся там да канца 1918 году. У пачатку 1919 году Іванычы зноў аказваюцца пад уладай Польшчы.

Апошнія прыватныя ўладальнікі Іванычаў - шляхціцы Верацкія. Апошні граф А.С. Верацкі (1857-1922 гг.) быў нашчадкам рыцараў-крыжакоў, да пачатку 1919 году сам вёў адміністрацыйнае кіраваньне вёскай.

20 верасьня 1939 году вёска, як і ўся Заходняя Украіна, уваходзіць у склад СССР. У 1940 годзе у Іванычах пачаў працаваць сельскі савет народных дэпутатаў працоўных. У час Другой сусьветнай вайны з 22 чэрвеня 1941 году па 20 ліпеня 1944 году Іванычы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.

У пасьляваенны час у раёне моцна вырасла мясцовая прамысловасьць і сельская гаспадарка. 10 сакавіка 1945 году тут пачалося выданьне раённай газэты. У студзені 1989 году колькасьць насельніцтва складала 7031 чалавек. У траўні 1995 году Кабінэт міністраў Украіны зацьвердзіў рашэньне аб прыватызацыі мясцовых райсельгастэхнікі, райсельгасхіміі і камбікормавага заводу.