Yar
Yar | |
Гады | 2002 – |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Жанр | этна-авангард |
Выдавец | Беларуская музычная альтэрнатыва |
Зьвязаныя праекты | «Ur’ia» |
Удзельнікі | Марыя «Яр» Лагодзіч Натальля Пятровіч |
«Yar» – беларускі музычны дуэт зь Менску, які выступае ў стылі этна-авангард.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дуэт існуе з красавіка 2002 году ў складзе: Марыя «Яр» Лагодзіч (вакал, дуда, барабаны) і Натальля Пятровіч (віялянчэль). Да 2003 году выступаў з гуртом «Ur’ia». «Yar» складае ўласныя апрацоўкі народных сьпеваў і народныя сьпевы, стылізаваныя Марыяй «Яр» Лагодзіч. Выступаў у Нямеччыне (2004) і Польшчы (2005). Удзельнічаў у фэстывалях: «Mikołajki Folkowe(pl)» (Польшча, 2002, 2003), «Fimu» (Бэльфор, Францыя, 2003), «Burg Waldeck(de)» (Нямеччына, 2003), «Маладзечна» (2003), «Singetrafen» (Нямеччына, 2003–2005), «Таўкачыкі» (Менск, 2004), «Jawornik» (Польшча, 2005 [1], «Be Free» (Львоў, Украіна, 2008)[2][3].
Дуэт атрымаў першую прэмію ў конкурсе «Адкрытая сцэна» ў рамках фэстывалю «Mikołajki Folkowe(pl)» (Польшча, 2002) і галоўны прыз – тэлезапіс у Варшаве. Таксама атрымаў спэцыяльную ўзнагароду журы ў конкурсе на фэстывалі «Burg Waldeck» (Нямеччына, 2003)[1].
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Яр (дэма-альбом 2003);
- Вясна красна («БМАgroup») (альбом, 2004)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Д.П. 2008. С. 354.
- ^ Віталіна Грахоўская. (2008-08-12) Фотарэпартаж з фестывалю Be Free (дзень 2) (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-11-02 г. Архіўная копія ад 2019-09-16 г.
- ^ Надежда Владимирова. (2008-08-16) Быть свободным белорусский рок пока может только в Украине (рас.). БелаПАН. Праверана 2020-02-03 г. Архіўная копія ад 2012-04-17 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Д.П., фота Д.П. «YAR» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 354. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8