Ямант Тулунтавіч
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 12 жніўня 1399 |
Род | Ямантавічы |
Бацькі | Тулунт |
Дзеці | Сямён (Сенька), Міхайла |
Ямант Тулунтавіч (? — 12 жніўня 1399) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік смаленскі (1395—1399) і клецкі (1398). Пачынальнік роду Ямантавічаў (Ямантаў).
Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Ямант
Імя Ямант (Ямонт) зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Ямонт складаецца з фармантаў -я-, які паходзіць ад гоцкага ja, jah 'сапраўды', і -монт- (-мунт-, -мунд-), які паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[2]. Такім парадкам, імя Ямонт азначае «сапраўды гарлівы»[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jamunt (1390 год)[4]; Jamundt (23 красавіка 1398 году)[5]; Jamund von Cletzke[6], Iamund de Cletzke[7] (12 кастрычніка 1398 году); отъ князь своихъ, Ямонта да Василей Борійковъ[8], князь Ямонтъ Толоунтовичь[9], князя Ивана Ямонта наместника Смоленского[10] (Наўгародзкі чацьверты летапіс); князя Ямонта[11], князь Ямонтъ Толунтовичь[12] (Сафійскі першы летапіс); Ямантъ (Маскоўскі летапісны звод канца XV стагодзьдзя).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зь літоўскага княскага роду, сын Тулунта.
Упершыню ўпамінаецца ў 1390 годзе, калі разам зь Вітаўтам выехаў у Прусію. У верасьні 1395 году Вітаўт як вялікі князь літоўскі даручыў яму супольна з Васілём Барэйкавічам кіраваць далучаным Смаленскім княствам. У 1398 годзе езьдзіў з пасольствам у Маскву[13]. Таго ж году як староста (намесьнік) клецкі падпісаў Салінскую ўмову паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам. Адначасна захоўваў урад намесьніка смаленскага, якім тытулюецца сярод палеглых ў бітве на Ворскле.
Меў сыноў Сямёна (Сеньку) і Міхайлу.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18—19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 3. — Leipzig, 1866. S. 168.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 54.
- ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
- ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 226.
- ^ С. 101.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 104.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 142.
- ^ С. 247.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 251.
- ^ Tęgowski J. Kilka słów o rodowodzie kniaziów Jamontowiczów Podbereskich w świetle nowych źródeł // Zapiski Historyczne. Poświęcone Historii Pomorza i Krajów Bałtyckich. Т. LXXX, Z. 3, 2015. S. 40—41.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Tęgowski J. Kilka słów o rodowodzie kniaziów Jamontowiczów Podbereskich w świetle nowych źródeł // Zapiski Historyczne. Poświęcone Historii Pomorza i Krajów Bałtyckich. Т. LXXX, Z. 3, 2015. S. 39—50.