Ягор Філіпенка
Ягор Філіпенка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 красавіка 1988[1][2] (36 гадоў) | |
Рост | 194 см | |
Вага | 85 кг[3] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Урал | |
Нумар | 24 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 | БАТЭ | 23 (2) |
2008—2011 | Спартак Масква | 16 (1) |
2009 | → Том Томск | 2 (0) |
2010 | → Сібір Новасібірск | 18 (0) |
2011 | → БАТЭ | 20 (2) |
2012—2014 | БАТЭ | 64 (4) |
2015—2016 | Маляга | 8 (0) |
2016—2018 | Макабі Тэль-Авіў | 18 (0) |
2018 | → Ашдод | 14 (0) |
2018—2020 | БАТЭ | 60 (2) |
2021—2022 | Шахцёр Салігорск | 35 (4) |
2022— | Урал | 19 (1) |
Зборныя | ||
2006 | Беларусь (да 19)[d] | 4 (0) |
2007—2017 | Беларусь | 52 (1) |
2009—2011 | Беларусь (да 21) | 21 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Яго́р Усе́валадавіч Філіпе́нка (нарадзіўся 10 красавіка 1988 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, выступае за расейскі клюб «Урал». Раней прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі. У часы выступаў за барысаўскі БАТЭ зьяўляўся лідэрам абарончых шэрагаў клюбу, дзякуючы чаму два разы запар станавіўся найлепшым абаронцам айчыннага чэмпіянату ў 2013 і 2014 гадох.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец менскай школы «Зьмена», у маладосьці апынуўся ў структуры барысаўскага БАТЭ. З 2005 году стаў выступаць за дубль, а ў 2007 годзе замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчанаў.
У кастрычніку 2007 году перайшоў у маскоўскі «Спартак». У сэзоне 2008 году правёў у чэмпіянаце 11 матчаў. У першай палове 2009 году знаходзіўся ў арэндзе ў клюбе «Том», дзе амаль не гуляў з-за траўмы. Другую палову 2009 году правёў у складзе «Спартаку», а ў сэзоне 2010 году выступаў у «Сібіры», дзе галоўным трэнэрам працаваў былы настаўнік БАТЭ Ігар Крывушэнка.
У лютым 2011 году вярнуўся ў БАТЭ на правах арэнды. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчанаў, і пасьля заканчэньня тэрміну арэнды ў лютым 2012 году быў выкуплены барысаўскім клюбам[4]. У ліпені — жніўні 2012 году, красавіку — траўні 2013 году і кастрычніку — лістападзе 2014 году не гуляў з-за траўмаў, але потым вяртаўся на пазыцыю асноўнага цэнтральнага абаронцы. Па выніках сэзонаў 2013 і 2014 гадоў прызнаваўся найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі.
5 студзеня 2015 году было аб’яўлена пра пераход Філіпенкі ў «Малягу»[5], зь якой ён падпісаў кантракт на 2,5 году[6]. Дэбютаваў за «Малягу» 14 студзеня 2015 году ў адказным матчы 1/8 фінала Кубка Гішпаніі супраць «Левантэ». Дэбют атрымаўся няўдалым — пасьля выхаду Філіпенкі каманда прапусьціла 3 галы, але ўсё роўна выйшла ў чвэрцьфінал. Пасьля Ягор ужо не зьяўляўся на полі, а неўзабаве ўвогуле перастаў трапляць у заяўку на матчы. У сэзоне 2015—2016 гадоў зноў стаў трапляць у заяўку, а 6 сьнежня 2015 году дэбютаваў у Ля Лізе ў матчы супраць басконскага «Атлетыка» (0:0), выйшаўшы ў пачатковым складзе. У андалюскім клюбе пачаў звычайна выкарыстоўвацца ў якасьці апорнага паўабаронцы.
У чэрвені 2016 году падпісаў кантракт на два гады з ізраільскім клюбам «Макабі» з Тэль-Авіва[7]. У сэзоне 2016—2017 гадоў па чарзе гуляў у стартавым складзе і заставаўся на лаўцы запасных, а ў сэзоне 2017—2018 гадоў навогул страціў месца ў асноўным складзе, і пасьля 14 верасьня 2017 году, калі выйшаў у першай адзінаццатцы ў матчы Лігі Эўропы супраць праскай «Славіі» (0:1), да канца году агулам не зьяўляўся на полі. У студзені 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Ашдод»[8], дзе быў гульцом асноўнага складу. У чэрвені 2018 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[9], адразу здабыўшы месца ў пачатковым складзе. У студзені 2021 году было абвешчана, што Філіпенка пакідае БАТЭ[10]. Неўзабаве абаронца падпісаў пагадненьне з салігорскім «Шахцёрам»[11], якому ў сэзоне 2021 году дапамог стаць чэмпіёнам Беларусі. У верасьні 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў каманду[12] і хутка быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца расейскага «Ўралу»[13].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Эўропы ў Даніі ўлетку 2011 году. У матчы супраць зборнай Чэхіі за трэцяе месца забіў гол на 88-й хвіліне, які прынёс беларусам перамогу 1:0 і разам зь ёй пуцёўку на Алімпійскія гульні 2012 году.
Яшчэ 12 верасьня 2007 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Славеніі. Пасьля 2008 году перастаў выклікацца ў галоўную каманду, вярнуўся ў склад зборнай улетку 2011 году. У жніўні 2019 году, пасьля амаль двух гадоў без удзелу ў матчах зборнай, абвесьціў аб завяршэньні кар’еры ў нацыянальнай камандзе.
Узнагароды і дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]БАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2006, 2007, 2011, 2012, 2013, 2014, 2018
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2020
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2011, 2014
- Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2013, 2014
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2007, 2013, 2014
«Шахцёр»:
- Чэмпіён Беларусі: 2021
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2021
Беларусь:
- Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2018 | Найвышэйшая ліга | 13 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Egor Filipenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Egor Filipenko // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://int.soccerway.com/players/-/26106/
- ^ Егор Филипенко вернулся в БАТЭ. «Прессбол» (рас.)
- ^ «Маляга» афіцыйна абвясьціла пра кантракт з Філіпенкам — «Наша Ніва»
- ^ Егор Филипенко подписал контракт с «Малагой» (рас.)
- ^ Егор Филипенко подписал 2-летний контракт с вице-чемпионом Израиля (рас.)
- ^ «Маккаби» отдал Филипенко в аренду «Ашдоду» (рас.)
- ^ Егор Филипенко подписал контракт с БАТЭ (рас.)
- ^ БАТЭ объявил об уходе Филипенко
- ^ Егор Филипенко стал игроком "Шахтера"
- ^ Егор Филипенко покинул "Шахтер" и продолжит карьеру в "Урале" Гончаренко
- ^ Официально: Егор Филипенко заключил контракт с "Уралом"
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт БАТЭ, Ягор Філіпенка
- Афіцыйны сайт «Спартака», Ягор Філіпенка(недаступная спасылка)
- Статыстыка «ПБ-Инфо»
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 10 красавіка
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Ўрал» Екацярынбург
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Спартак» Масква
- Футбалісты клюбу «Том» Томск
- Футбалісты клюбу «Сібір» Новасібірск
- Футбалісты клюбу «Маляга»
- Футбалісты клюбу «Макабі» Тэль-Авіў
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты