Явароўка (Польшча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Явароўка
польск. Jaworówka
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Дабжынева Дужэ
Насельніцтва: 120 чал. (2006)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 53°12′0″ пн. ш. 23°0′0″ у. д. / 53.2° пн. ш. 23° у. д. / 53.2; 23Каардынаты: 53°12′0″ пн. ш. 23°0′0″ у. д. / 53.2° пн. ш. 23° у. д. / 53.2; 23
Явароўка на мапе Польшчы
Явароўка
Явароўка
Явароўка

Яваро́ўка (па-польску: Jaworówka) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, у складзе гміны Дабжынева Дужэ[1]. Знаходзіцца за 3 км ад сядзібы гміны Дабжынева Дужэ і за 16 км ад цэнтру павету Беластоку. Насельніцтва — 120 жыхароў (2006).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да Люблінскай уніі вёска ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

У 1564 року Жыгімонт Аўгуст надаў нашчадкам баярына Грыня «кут Бельскай пушчы, званы Явароўка».

За расейскім часам — у Абрубніцкай воласьці Беластоцкай вобласьці; вёска 532 дзесяціны[2], асада 87 дзесяцін[3].

У 1863 року шляхцічы 27 двароў зь Явароўкі ўзялі ўдзел у Студзеньскім паўстаньні, у тым ліку хавалі паўстанцаў, перавозілі іх з Царства Польскага ў Гарадзенскую губэрню і назад[4]. 18 жніўня [ст. ст. 6 жніўня] 1863 казакі за гэта спалілі вёску, а жыхароў выслалі ў Туркестан[5].

Празь некалькі рокаў Явароўка была адбудаваная і заселеная рускім насельніцтвам. З палякаў засталося толькі тры сям’і, якія ня бралі ўдзел у паўстаньні.

За часам Польскай Рэспублікі (1918—1939) — у гміне Абрубнікі(pl) Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва[6].

У 1975—1998 роках мясцовасьць належала да Беластоцкага ваяводзтва.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Драўляны крыж, пастаўлены па высяленьні вёскі ў 1863 року. Захаваўся да цяперашняга часу[7]
  • Абэліск у памяць пацыфікацыі вёскі расейскім войскам[7]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Lista plików predefiniowanych (пол.) TERYT > Pliki predefiniowane. Główny Urząd Statystyczny. Праверана 8 студзеня 2013 г.
  2. ^ Jaworówka (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 15
  3. ^ Jaworówka (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 15
  4. ^ М. Біч, Р. Гарэцкі, У. Конан і інш. Расправа з насельніцтвам в. Явароўка за спачуваньне паўстанцам // Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы = The History of the Belarusan Nation and State / Рэдкал.: У. Арлоў і інш.; Пер. на англ. А. Бурсаў. — Мн.: Медисонт, 2006. — С. 242. — 500 ас. — ISBN 985-6530-59-6
  5. ^ Nikołaj Berg. Zapiski o powstaniu polskiem 1863 i 1864 roku i poprzedzającej powstanie epoce demonstracyi od 1856 r. / Z rosyjskiego oryginału, wydanego kosztem Rządu, a następnie przez cenzurę zniszczonego, dosłownie przełożył K. J. — Spółka Wydawnicza Polska, 1898. — Т. 3. — С. 163.
  6. ^ Явораўка, вёска. Radzima.net. Праверана 8 студзеня 2013 г.
  7. ^ а б Jaworówka (пол.) Krzyże i Kapliczki na terenie parafii Dobrzyniewo Kościelne. Parafia Zwiastowania Najświętszej Maryi Panny w Dobrzyniewie Kościelnym. Праверана 8 студзеня 2013 г.