Перайсьці да зьместу

Юры Вальмус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Вальмус
Дата нараджэньня 8 чэрвеня 1972(1972-06-08)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 красавіка 2024(2024-04-25) (51 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак кампазытар

Юры Вальмус (8 чэрвеня 1972, Баранавічы — 25 красавіка 2024, Баранавічы) — беларускі кампазытар, сябра Беларускага саюзу кампазытараў.

Юрый Вальмус нарадзіўся ў Баранавічах у сям’і рабочых. У 1981 годзе паступіў у ДМШ №1 па клясе скрыпкі. Па заканчэньні музычнай школы ў 1988 годзе паступіў у Баранавіцкую музычную вучэльню па клясе скрыпкі. Пасьля заканчэньня вучэльні, у 1992 годзе, быў залічаны на кампазытарскае аддзяленьне Беларускай акадэміі музыкі ў кляс прафэсара Яўгена Глебава. Падчас вучобы, у 1996 годзе, стаў ляўрэатам (III месца) міжнароднага кампазытарскага конкурсу, які праходзіў у горадзе Кіеве.

У 1997 годзе, скончыўшы Акадэмію музыкі, вярнуўся ў Баранавічы. Тады ж быў прыняты ў сябры «Асацыяцыі сучаснай музыкі» пры Саюзе кампазытараў Рэспублікі Беларусь. У 2004 годзе стаў сябрам Саюзу кампазытараў Рэспублікі Беларусь. 2 лютага 2004 году прызначаны дырэктарам дзіцячай музычнай школы №2 г. Баранавічаў. 6 чэрвеня 2006 году пакінуў адміністрацыйную пасаду. Працаваў выкладчыкам у Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы.

Памёр 25 красавіка 2024 году[1].

  • 10.08.1992. «Бабрыная навука». Дзіцячая опэра.
  • 14.02.1994. «Варыяцыя». Складаньне для фартэпіяна.
  • 14.08.1994. «Ілюстрацыя да пэрсыдскай казкі» П’еса для валторны і фартэпіяна.
  • 27.08.1994. «Сьнег». П’еса для фартэпіяна.
  • 05.05.1997. «Старадаўняя песенька» П’еса для гітары.
  • 10.10.1998. «Хуліган». П’еса для баяну.
  • 18.06.1999. «Элегія». П’еса для гітары.
  • 13.09.1999. «Эпізод». П’еса для фартэпіяна.
  • 17.09.1999. «Батлейка» П’еса для фартэпіяна.
  • 06.10.1999. «Які падае сьнег». П’еса для фартэпіяна.
  • 19.01.2003. «Марш муміі-троляў» Складаньне для скрыпкі і фартэпіяна.
  • 13.04.2004. «Га-вось» Складаньне для скрыпкі і фартэпіяна.
  • 05.03.2002. «Сельскі танец» Складаньне для гітары.
  • 21.06.2002. «Сьвятлаценю» Складаньне для гітары.
  • 28.08.2002. «Срэбны дождж» Эцюд для гітары.
  • 10.12.2002. «Музычная скрыначка» П’еса для фартэпіяна.
  • 11.12.2002. «Калыханка». П’еса для фартэпіяна.
  • 12.01.2003. «Мячык». П’еса для фартэпіяна.
  • 17.01.2003. «Пакрыўджаная лялька» П’еса для фартэпіяна.
  • 22.02.2003. «Марш алавяных салдацікаў» П’еса для фартэпіяна.
  • 23.02.2003. «Рускі». П’еса для фартэпіяна.
  • 24.02.2003. «Калаж №1» П’еса для фартэпіяна.
  • 25.02.2003. «Калаж №2» П’еса для фартэпіяна.
  • 25.02.2003. «Марш». П’еса для фартэпіяна.
  • 03.04.2003. Стылізацыя №1 (сарабанда). Складаньне для фартэпіяна.
  • 18.05.2003. Стылізацыя №2 (Санаціна). Складаньне для фартэпіяна.
  • 22.02.2003. «Кашчэй Несьмяротны» П’еса для фартэпіяна.
  • 15.03.2004. Стылізацыя №3 (Рэгтайм). Складаньне для фартэпіяна.
  • 09.04.2004. «Падчас хваробы» П’еса для фартэпіяна.
  • 13.09.2009. Стылізацыя №4 (мазурка). П’еса для фартэпіяна.
  • 15.10.2010. Пантаміма. П’еса для фартэпіяна.
  • 07.04.1990. Канцэрціна для скрыпкі і фартэпіяна.
  • 01.07.1993. «Маналёг». П’еса для скрыпкі сола.
  • 21.06.1994. «Ронда». Складаньне для дудкі, скрыпкі і бубну.
  • 04.10.1994. «Пасакалія на тэму В. В.». Складаньне для фартэпіяна.
  • 24.05.1995. Саната для скрыпкі і фартэпіяна.
  • 21.01.1997. «У чаканьні» Складаньне для мэтраному, чытальніка і фартэпіяна.
  • 19.10.1997. «Стылізаваная сюіта на Полацкі лад»" Складаньне для 2 скрыпак, віялянчэлі і клявэсіна.
  • 15.04.2002. «Хуліганства на тэмы Ко…». Складаньне для двух клярнэтаў і фартэпіяна.
  • 18.07.2002. «Эпітафія». Складаньне для гітары.
  • 04.05.1995. «Псальма №5». Складаньне для зьмешанага хору.
  • 11.05.1995. «Ля…». Складаньне для хору і фартэпіяна.
  • 01.06.2000. «Псальма №4». Складаньне для жаночага хору.
  • 11.10.2000. «Псальма №24». Складаньне для жаночага хору.
  • 11.10.2000. «Псальма №7». Складаньне для жаночага хору.
  • 09.12.2003. «Былі ў бацькі тры сыночкі». Беларуская народная песьня. Апрацоўка.
  • 14.04.2004. «Ды не смуціцца сэрца ваша…». Складаньне для жаночага хору на ўласныя вершы.

Сымфанічная музыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 12.02.1997. «Літургія» для скрыпкі з аркестрам.
  • 06.04.1997. «Маналёг». Складаньне для барытона з аркестрам.
  • 26.01.2002. Сымфонія №1. Прысьвячаецца памяці Яўгена Глебава.
  • 29.11.2004. Сымфонія №2. Прысьвячаецца памяці У. Чарняка.
  • 21.12.2007. Сымфонія №3. «Літургія для скрыпкі з аркестрам» (2-я рэдакцыя).

Музыка да дакумэнтальных фільмаў, мультфільмаў і тэатру

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Дак. фільм «канікулы кардынала»" Студыя «Стоп кадр»" Рэжысёр Ю.Гарулёў.
  • Дак. фільм «Пасха з прысмакам палыну». Студыя «Стоп кадр»" Рэжысёр Ю.Гарулёў.
  • Мультфільм «Прыгоды грэшніка Стася». Студыя «Стоп кадр»" Худы.пост. А.Гарулёў.
  • Мультфільм «Малеча». Студыя «Стоп кадр»" Худы.пост. А.Гарулёў.
  • Мультфільм «Хвіліначка» Студыя «Стоп кадр». Худы.пост. А. Гарулёў
  • Дак. фільм «Выпуск напярэдадні вайны»" Нацыянальная кінастудыя"Беларусьфільм". Рэжысёр Ю.Гарулёў.
  • Дак. фільм «Помнік». Нацыянальная кінастудыя"Беларусьфільм". Рэжысёр Ю.Гарулёў.
  • Дак. фільм «Маленькі остарбайтэр». Студыя"Летапіс". Нацыянальная кінастудыя" Беларусьфільм", ТАА" СМ фільм " (г. Масква). Рэжысёр Ю.Гарулёў.
  • Дак. фільм «Беларускі Версаль». Нацыянальная кінастудыя"Беларусьфільм". Рэжысёр Ю.Гарулёў.
  • Дак. Фільм «Край сьветлых мрояў». TV Polonia, Studio Padofilm, Polska.Рэжысёр Ю.Гарулёў. Гран-пры на фестывалі «польскія Айчыны 2008», г. Чэнстахова.
  • Дак. Фільм «Сьведка Веры»" TV Polonia, Studio Padofilm, Polska. 2009. Рэжысёр Ю.Гарулёў.
  • 2011. Док. фільм «Летапіс у промнях сьвятла». Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» Рэжысёр Ю.Гарулёў.
  • 28.02.2001. Камэдыя. «Пан міністар». Лібрэта Ф.Аляхновіча
  • 30.03.2006. Драма-спэктакль «Заляцела птушка, ці дзьве гісторыі са стрэльбай».
  • 17.08.2012. «Dances of my city». 12 харэаграфічных навэл з дзёньніка назіральніка.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]