Язэп Аляшкевіч
Язэп Аляшкевіч | |
Дата нараджэньня | 23 чэрвеня 1777 |
---|---|
Месца нараджэньня | Шылува, Расенскі тракт, Жмудзкае староства, Вялікае Княства Літоўскае |
Дата сьмерці | 5 кастрычніка 1830 (53 гады) |
Месца сьмерці | Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Віленскі ўнівэрсытэт |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак |
Жанры | партрэт |
Плынь | клясыцызм, рамантызм |
Працы | «Антыёх і Стратоніка» (1810) |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Аляшкевіч.
Язэ́п Аляшке́віч (23 чэрвеня 1777[1], Шылува, цяпер Расенскі раён, Ковенскі павет, Летува — 5 кастрычніка 1830, Санкт-Пецярбург) — беларускі[2][3][4][5] і польскі мастак, партрэтны жывапісец; аўтар карцінаў на гістарычныя, рэлігійныя, міталягічныя сюжэты.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і небагатага музыкі зь мястэчка Радашкавічы (Менскі павет, Вялікае Княства Літоўскае). Адукацыю атрымаў пры падтрымцы графа Аляксандра Хадкевіча. Закончыў факультэт вытанчаных мастацтваў Віленскага ўнівэрсытэту, дзе навучаўся ў 1798—1779 гадох у Францішка Смуглевіча і Яна Рустэма (паводле іншых зьвестак, вучыўся ў Смуглевіча з 1800 году). З 1803 па 1806 год удасканальваў сваё майстэрства ў Дрэздэне і Парыжы. Быў вучнем Жана Агюста Дамініка Энгра і Жака-Люі Давіда.
Па вяртаньні з-за мяжы працаваў на Валыні і ў Вільні. Пасьля сьмерці Смуглевіча ў 1807 годзе спрабаваў заняць яго месца ва ўнівэрсытэце. Пасьля няўдалай спробы ў 1810 годзе пасяліўся назаўсёды ў Санкт-Пецярбургу, дзе пісаў, у прыватнасьці, патрэты царскай сям’і. У 1812 годзе быў прыняты ў імпэратарскую Акадэмію мастацтваў (за палатно «Дабрадзейнае апекаваньне і дбаньне імпэратрыцы Марыі Фёдараўны пра бедных»).
Сярод высланых палякаў, якія жылі ў Санкт-Пецярбургу, славіўся незвычайным і поўным дабрадзейнасьці чалавекам; гэта адлюстравана ў «Адступленьні» часткі III «Дзядоў» Адама Міцкевіча. Выключную вядомасьць ў Санкт-Пецярбургу меў дзякуючы высокаму становішчу, якое займаў у асяродзьдзі пецярбурскіх масонаў. У 1822 годзе Аляшкевіч быў абраны начальнікам (maître en chaise) ложы Белага Арла.
Пахаваны на Смаленскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Творчасьць Аляшкевіча — акадэмічная, у духу позьняга клясыцызму, з элемэнтамі сэнтымэнталізму. Аўтар партрэта Лявона Сапегі. Многія яго карціны (партрэты Адама Ежы Чартарыйскага, Гераніма Страйноўскага, 1810; Марціна Пачобута, 1810) захоўваюцца ў Вільні.
Часта выяжджаў у беларускія губэрні, дзе стварыў нямала цікавых партрэтаў ў стылі позьняга клясыцызму і рамантызму. Сярод іх: «Групавы партрэт», «Партрэт дзяўчынкі». Сябраваў з Адамам Міцкевічам, напісаў яго партрэт (1828).
Вядомыя творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Разьвітаньне Хадкевіча з жонкай перад Хоцінскай бітвай» (1808)
- «Антыёх і Стратоніка» (1810; алей, холст, 170 × 247 см, Віленская карцінная галерэя Мастацкага музэю Летувы)
- «Дабрадзейнае апекаваньне і дбаньне імпэратрыцы Марыі Фёдараўны пра бедных» (1812; Расейскі музэй)
- «Партрэт доктара мэдыцыны і хірургіі Мікалая Фёдаравіча Арэнта» (1822; Трацьцякоўская галерэя)
- «Партрэт маладой жанчыны зь дзіцем» (1824; Львоўская карцінная галерэя)
- «Партрэт Міхаіла Кутузава (Галянішчаў-Кутузаў, князь Смаленскі)» (1830-я гады, алей, холст, 142 × 115 см, Эрмітаж, Санкт-Пецярбург)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дзьве даты: 23 чэрвеня // Зьвязда : газэта. — 23 чэрвеня 2010. — № 120 (26728). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ Беларускае мастацтва XIХ ст. // Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь, 27 кастрычніка 2010 г. Праверана 30 жніўня 2013 г.
- ^ Міхась Казлоўскі. Радашковічы (частка 1) // Маладэчанская газэта, 1 лютага 2010 г. Праверана 30 жніўня 2013 г.
- ^ Барыс Крэпак. Чарадзей «ідэальных вобразаў» // Культура : газэта. — 11 сьнежня 2010. — № 50 / 970.
- ^ Уладзімер Арлоў, Генадзь Сагановіч. 1579. Заснаванне Віленскага ўніверсітэта // Дзесяць вякоў беларускай гісторыі / Ян Запруднік. — 3-яе выд.. — Менск: Наша Будучыня, 2002. — 223 с. — ISBN 9986-9229-7-X
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляшкевіч Іосіф Іванавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік / гал. рэд. Б. І. Сачанка. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995. — С. 171—172. — 672 с. — 6000 ас. — ISBN 985-11-0016-1
- Дробов Л. Н. Живопись Белоруссии XIX-начала XX в. — Мн., 1974 (рас.)
- Пржецлавский О. А. Иосиф Олешкевич // Русская старина, 1876. — Т. 16. — № 7. — С. 559—566. (рас.)
- Malarstwo Polskie w zbiorach za granicą by Stefania Krzysztofowicz-Kozakowska, Wydawnictwo Kluszczyński, 2003 (пол.)
- Od starożytności do współczesności — Malarstwo i rzeźba, wydawnictwo PWN, 2006 (пол.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Олешкевич Иосиф Иванович (рас.)
- Józef Oleszkiewicz (пол.)
- Нарадзіліся 23 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1777 годзе
- Памерлі 5 кастрычніка
- Памерлі ў 1830 годзе
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту
- Польскія мастакі і мастачкі
- Летувіскія мастакі і мастачкі
- Беларускія мастакі
- Расейскія мастакі і мастачкі
- Нарадзіліся ў Расенскім раёне
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу