Лявон Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лявон Сапега
Лявон Сапега. Мастак Ё. Аляшкевіч, XIX ст.
Лявон Сапега. Мастак Ё. Аляшкевіч, XIX ст.
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 верасьня 1803
Варшава, Каралеўства Прусія
Памёр 1 верасьня 1878
Замак Красіцкіх, Красічын, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі[d], Цысьляйтанія, Аўстра-Вугоршчына
Пахаваны Красічын
Род Сапегі
Бацькі Аляксандар Антоні Сапега
Ганна з Замойскіх
Жонка Ядвіга Клемэнтына з Замойскіх
Дзеці Адам Станіслаў Сапега
Дзейнасьць эканаміст, вайсковец, адвакат і палітык

Лявон Сапега (18 верасьня 1803, Варшава — 1 верасьня 1878, Красічын) — палітык і грамадзкі дзяяч. Кавалер ордэна Virtuti Militari.

Лявон Сапега — заснавальнік сельскагаспадарчай акадэміі ў Дублянах, ягонае імя носіць адна з вуліцаў у Львове (мясьціна Новы Сьвет).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Аляксандра Антонія і Ганны з Замойскіх.

Навучаўся ў Парыжы і Эдынбургу. З пачаткам вызвольнага паўстаньня (18301831) браў удзел у дыпляматычных місіях паўстанцаў у Францыі і Вялікабрытаніі. Пазьней вярнуўся на радзіму і ўзяў удзел у баявых дзеяньнях у званьні капітана артылерыі. Быў сярод абаронцаў Варшавы (6/7 верасьня 1831). Па здушэньні паўстаньня расейскія ўлады канфіскавалі ўсе ягоныя маёнткі.

Гвалтоўна пазбаўлены даўняй рэзыдэнцыі Сапегаў у Кодзені на Берасьцейшчыне, мусіў перанесьці сядзібу роду ў Красічын на Галіччыне, якая знаходзілася пад уладай Аўстрыі. Займаўся асьветай мясцовых жыхароў.

Быў маршалкам Сойму Каралеўства Галіччыны (18611875), дзеячом Рускага Сабору, а таксама старшынём шэрагу фінансавых установаў.

Збудаваў у Львове палац (захаваўся да нашага часу). Быў адным з ініцыятараў будовы чыгункі Львоў — Кракаў[1].

У шлюбе зь Ядвігай Клемэнтынай Замойскай (9 сьнежня 1825) меў сына Адама Станіслава, астатнія дзеці памерлі ў маладым веку.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Sapieha Leon. Wspomnienia z lat 1803—1863. — Lwów, 1914.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ralf Roth, Günter Dinhobl. Across the borders: Financing the world’s railways in the nineteenth and twentieth centuries. — Ashgate, 2008. P. 53.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Лявон Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў