Энтані Ідэн
Робэрт Энтані Ідэн (па-ангельску: Robert Anthony Eden; нар. 12 чэрвеня 1897 году — 14 студзеня 1977 году) — брытанскі палітык, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі з 1955 па 1957 гады. Належыў на Кансэрватыўнае партыі. Быў першым з 15 прэм’ераў, якіх прызначала каралева Лізавета II.
Хутка прасунуўся ў палітыку яшчэ ў маладосьці, стаўшы дэпутатам парлямэнту. Працаваў міністрам замежных справаў, перш чым сысьці ў знак пратэсту на палітыку супакоўваньня Нэвілам Чэмбэрленам фашысцкага рэжыму Мусаліні ў Італіі. Ідэн зноў займаў гэтую пасаду на працягу большай часткі Другой сусьветнай вайны, а ў трэці раз у пачатку 1950-х гадоў. Быў намесьнікам Ўінстана Чэрчыла амаль 15 гадоў, а потым зьмяніў яго на пасадах лідэра Кансэрватыўнай партыі і прэм’ер-міністра ў 1955 годзе. Празь месяц пасьля таго здабыў перамогу на ўсеагульных выбарах. Рэпутацыя Ідэна як кваліфікаванага дыплямата была запэцканая ў 1956 годзе, калі ЗША адмовіліся падтрымаць ангельска-францускі ваенны адказ на Суэцкі крызіс, які крытыкі па партыйных лініях разглядалі як гістарычную няўдачу брытанскае замежнае палітыкі, што сыгналізавала аб сыходзе Вялікабрытаніі з Блізкага Усходу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Anthony Eden // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Schellenberg W., Ахоўныя атрады Robert Anthony Eden // Sonderfahndungsliste G.B. — Ахоўныя атрады, 1940.
- ^ а б в г д е ё Lundy D. R. Robert Anthony Eden, 1st Earl of Avon // The Peerage (анг.)
- ^ а б Robert Anthony Eden // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в г Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Партрэты Ідэна. Нацыянальная партрэтная галерэя.