Эндру Бонар Ло
Эндру Бонар Ло (па-ангельску: Andrew Bonar Law; нар. 16 верасьня 1858 году — 30 кастрычніка 1923 году) — брытанскі палітык, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі з кастрычніка 1922 году па травень 1923 году. Належыў да Кансэрватыўнай партыі.
Нарадзіўся ў брытанскай калёніі Нью-Брансўік, якая на сёньня ёсьць канадзкай правінцыяй. Паходзіў з шатляндцаў і ольстэрскіх шатляндцаў. Ло пераехаў у Шатландыю ў 1870 годзе. Кінуў школу ў 19-гадовым веку, каб працаваць у прамысловасьці, стаўшы заможным чалавекам да трыццаці гадоў. Ён увайшоў у Палату абшчынаў на ўсеагульных выбарах 1900 гоуа. У 1902 годзе ён стаў малодшым міністрам, парлямэнцкім сакратаром Рады ў справах гандлю. Як лідэр Кансэрватыўнай партыі і лідэр апазыцыі, засяродзіўся на тарыфнай рэформе і змагаўся супраць гоўмрула.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г Bonar Law // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в г д е ё ж з і к Lundy D. R. Rt. Hon. Andrew Bonar Law // The Peerage (анг.)
- ^ а б в г Andrew Law // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Эндру Бонар Ло. Downing Street.
- Партрэты Ло. Нацыянальная партрэтная галерэя.