Ітан (каледж)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каледж Ітан (поўная назва па-ангельску: King's College of Our Lady of Eton beside Windsor), вядомы таксама проста «Ітан» — сусьветнавядомы брытанскі прыватны каледж для хлопцаў, які быў заснаваны ў 1440 годзе каралём Гэнры VI.

Знаходзіцца каледж у аднаімёным горадзе ў графстве Бэркшыр ля горада Вінзар у Англіі.

Праз каледж прайшло зашмат вабітных асоб, уключая васямнацаць былых Прамьер Міністраў Вялікабрытаніі. Ітан нават мае неафіцыйны статут «галоўная нянька Ангельскіх дзяржаўных дзеячаў» і часта вызначаецца як самы знакаміты каледж у сьвеце.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каледж Ітан, двор каледжу

У Ітане зараз навучаецца 1308 хлопцаў (зь якіх 15 адсоткаў — паза мяжы) ва узросьце 13-18 гадоў (прыкладна 260 на кожны год). Кошт навучэньня складае £26,490 за год.

Каледжам кіруе Рэктар і Рада кіруючых, якая прызнаячае Дырэктара каледжу.

Амаль усе выпускнікі трапляюць ва ўнівэрсытэты, прыкладна трэцьцяя частка — у Оксфард альбо Кембрыдж.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каледж быў заснаваны каралём Гэнры VI як дабрачынны, дзеля навучэньня 70 хлопцаў без платы, якія потым здолелі патрапіть у Каралеўскі каледж Унівэрсытэта ў Кембрыджу, які быў заснаваны таксама каралём Гэнры VI праз год пасьля Ітану (1441 годзе). Да рэчы, і у наш час 70 хлопцаў навучаюцца там бясплатна. Палова выкладчыкаў ды й Рэктар былі переведзены з другога каледжу: Вінчэсьцер каледжу (заснаваны 1382 годзе).

Каледж Ітан, галоўны будынак

Кароль дадаў каледжу шмат прывілей, у тым ліку і выдантыя плошчы пад будаўніцтва і рэлігіныя рэліквія — частка Крыжа Пана.

Плян буданіцтва галоўнага будынку прадугледжваў пабудаваньне найдлінейшага будынку каледжу ў Эуропе.

Але наступны кароль Эдвард IV адабраў шмат прывілеі і рэліквіі. Па легендзе, за каледж заступілася палюбоўница караля Джэйн Шо, што захавала сам каледж, але ягоны штат был скасаваны на палову. Будаўніцтва будынку каледжа было спынена на васьмі пралётах. У пляне было пабудаваць у два разы больш. У наступны час будаўніцтва і абсталяваньне каледжу залежыла ад мэценатаў.

У 19 стагодзьдзі архітэктар Джон Шо малодшы спраектаваў новыя пабудаваньні каледжу дзеля лепшага разьмяшчэньня вучняў.

У 1959 годзе быў пабудаваны ядзерны бункер, які зараз выкарыстоўваецца як склад.

Каледж сёньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У каледжы навучаецца каля 1300 хлопцаў ва ўзросьце 13-18 год. Большасьць іх грамадзяне Брытаніі, але ёсьць і вучні па-за мяжы. 70 вучняў жывуць у коледжы, астатнія — ў гарадзе. Каля 20% вучняю атрымоўваюць фінансавую дапамогу на адукацыю ці стыпендыю.

Клясы ў пачатку навучэньня налічваюць да 20 вучняў, у апошнем годзе колькасьць зьніжаецца ніжэй за 10.

Знакамітыя навучэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Ітане навучалася шмат знакамітых асоб: кіраўнікі дзяржаў, палітыкі, навукоўцы (Джон Мэйнард Кейнс), пісьменьнінкі (Ян Флемінг, Джорж Оруэл), спарцмэны і іншыя.

Таксама некаторыя героі мастацкіх твораў «навучаліся» ў Ітане. Напрыклад Джэймз Бонд, Марк Дарсі («Дзёньнік Брыджыд Джонс»), капітан Джэймз Кук («Пітэр Пэн») і іншыя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ітан (каледж)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў Eaton College online — Афіцыйная старонка каледжу