Перайсьці да зьместу

Дэйвід Кэмэран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэйвід Кэмэран
брыт. анг.: David Cameron
6 сьнежня 2005 11 ліпеня 2016
Папярэднік Майкл Гаўард[d]
Наступнік Тэрэза Мэй
11 траўня 2010 13 ліпеня 2016
Папярэднік Гордан Браўн
Наступнік Тэрэза Мэй
11 траўня 2010 13 ліпеня 2016
Папярэднік Гордан Браўн
Наступнік Тэрэза Мэй
6 сьнежня 2005 11 траўня 2010
Папярэднік Майкл Гаўард[d]
Наступнік Harriet Harman[d]
11 траўня 2010 13 ліпеня 2016
Папярэднік Гордан Браўн
Наступнік Тэрэза Мэй
6 траўня 2005 6 сьнежня 2005
Папярэднік Тым Колінз[d]
Наступнік David Willetts[d]
7 траўня 2015 12 верасьня 2016
6 траўня 2010 30 сакавіка 2015
5 траўня 2005 12 красавіка 2010
7 чэрвеня 2001 11 красавіка 2005
13 лістапада 2023 5 ліпеня 2024
Папярэднік Джэймз Клевэрлі[d]
Наступнік David Lammy[d]
з 17 лістапада 2023
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся9 кастрычніка 1966(1966-10-09)[1][2][3][…] (59 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Саманта Кэмеран[d][7]
Дзеці Ivan Cameron[d][8][7], Nancy Cameron[d][8][7], Arthur Cameron[d][8][7], Florence Cameron[d][8][7] і Lady Lola Crichton-Stuart[d]
Бацька Ian Donald Cameron[d][8][7]
Маці Mary Fleur Mount[d][8][7]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Сайт davidcameronoffice.org (анг.)

Дэ́йвід Кэ́мэран (па-ангельску: David William Donald Cameron; нар. 9 кастрычніка 1966 году, Лёндан, Вялікабрытанія) — брытанскі палітык, 75-м прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі (2—2016). Лідэр Кансэрватыўнай партыі (2005—2016).

Дзяцінства й адукацыя. Пачатак палітычнай кар’еры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Нарадзіўся ў сям’і брокера. Між тым ён вядзе сваё паходжаньне ад ангельскага караля Вільгельма IV (ён зьяўляецца нашчадкам ад аднаго зь незаконных атожылкаў гэтага караля). Скончыў Ітанскі каледж і Оксфардзкі ўнівэрсытэт (Brasenose College, 1988 год), дзе вывучаў палітыку, філязофію й эканоміку. У Оксфардзе Кэмэран пазнаёміўся з Борысам Джонсам, які пазьней стаў мэрам Лёндана і прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.

Пасьля сканчэньня ўнівэрсытэту пачаў працу ў дасьледчым аддзеле Кансэрватыўнай партыі, займаючыся таксама падрыхтоўкай выступаў Джона Мэйджара па эканамічных пытаньнях. У 1993 годзе Кэмэран пачаў працу ў Міністэрстве ўнутраных справаў (Home Office). На парлямэнцкіх выбарах 1997 году выбіраўся ад акругі Стэфард, але пацярпеў паражэньне.

На парлямэнцкіх выбарах 2001 году быў абраны чальцом палаты абшчынаў ад акругі Ўітні, Оксфардшыр. У 2005 годзе пасьля сыходу ў адстаўку Майкла Говарда, пад кіраўніцтвам якога партыя прайграла парлямэнцкія выбары, быў абраны лідэрам партыі ў трэцім туры. Падчас яго лідэрства ў партыі адбыўся значны рост падтрымкі партыі сярод выбаршчыкаў — на фоне падзеньня рэйтынгу лейбарыстаў.

У першым туры перадвыбарных дэбатах увесну 2010 году, па выніках апытаньняў, прайграў Ніку Клэгу, але перамог у апошнім.

Увечар 11 траўня 2010 году прэм’ер-міністар Гордан Браўн абвясьціў аб сваім сыходзе з пастоў главы ўраду й лідэра Лейбарысцкай партыі. У той жа вечар прапанову Каралевы аб фармаваньні ўраду атрымаў Дэйвід Кэмэран, партыя якога набрала найбольшы лік мандатаў на парлямэнцкіх выбарах 6 траўня 2010 году (але не атрымала абсалютнай большасьці ў парлямэнце). Кэмэран абвясьціў аб намеры сфармаваць кіруючую кааліцыю зь лібэрал-дэмакратамі. 11 траўня 2010 году ў Бэкінггэмскім палацы быў прызначаны прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі каралевай Лізаветай II.

12 траўня 2010 году, упершыню ў пасьляваеннай гісторыі Брытаніі, быў сфармаваны кааліцыйны ўрад; лідэр лібэральных дэмакратаў Нік Клэг заняў пост намесьніка прэм’ер-міністра. У 2013 годзе ўзначаліў Групу Васьмі.

Пасьля выбараў у маі 2015 году Кансэрватыўная партыя зноў займела большасьць у парлямэнце і сфармавала ўрад большасьці без удзелу партыі лібэральных дэмакратаў. У ліпені 2016 сышоў з пасады прэм’ер-міністра[9].

Тэрмін мандату ў парлямэнце скончыўся 12 верасьня 2016[10].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]