Перайсьці да зьместу

Спартак Шклоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спартак Шклоў
Заснаваны 1992
Горад Шклоў, Беларусь
Стадыён Спартак
Умяшчальнасьць: 2500
Чэмпіянат Другая ліга
 · 2022 9—16 месца

«Спарта́к» — беларускі футбольны клюб з гораду Шклова. Заснаваны ў 1992 годзе. Найлепшым дасягненьнем клюбу ёсьць 8 месца ў Першай лізе ў сэзоне 2008 году.

«Спартак» доўгі час гуляў у Другой лізе, некаторы час шклоўскі клюб быў фарм-клюбам магілёўскага «Дняпра». Доўгі час «Спартак» быў трывалым прэтэндэнтам на павышэньне, і ў рэшце рэшт клюб трапіў у Першую лігу. Але, правёўшы там два сэзоны, вярнуўся ў Другую лігу. У 2010 годзе клюб паводле фінансавых чыньнікаў перайшоў у чэмпіянат Магілёўскай вобласьці[1].

У красавіку 2014 году, пасьля трох гадоў адсутнасьці на рэспубліканскім узроўні, шклоўскі клюб зноў стаў удзельнікам Другой лігі[2]. У выніку каманда апынулася ў сярэдзіне таліцы, заняўшы 13 месца пры 24 удзельніках. У сэзоне 2015 году «Спартак» стаў фарм-клюбам магілёўскага «Дняпра», да складу шклоўцаў далучыліся былыя дублёры магілёўцаў. У Другой лізе каманда рухалася ў сярэдзіне турнірнай табліцы сваёй групы і не прэтэндавала на выхад у фінальны раўнд, але здолела стварыць невялікую сэнсацыю ў Кубку Беларусі, выгуляўшы спачатку фаварыта Другой лігі «Ўзду», а потым у першым матчы 1/16 фіналу атрымаўшы валявую перамогу над чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ (2:1), хоць той і гуляў дублюючым складам. Гэтая параза стала для барысаўцаў першай у сэзоне 2015 году. Тым ня менш, у матчы ў адказ барысаўскі клюб не пакінуў шанцаў клюбу з усходу краіны, то бок пасьля паразы зь лікам 7:0 «Спартак» скончыў свой шлях у першынстве.

У пачатку 2016 году «Спартак» вырашыў не заяўляцца ў Другую лігу, аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 году[3]. У 2016—2020 гадах клюб браў удзел у чэмпіянаце Магілёўскай вобласьці, дзе ў 2019 годзе стаў чэмпіёнам свайго рэгіёну. У 2021 годзе ў выніку аб’яднаньня Другой лігі з чэмпіянатамі абласьцей «Спартак» зноў далучыўся да Другой лігі. Па вяртаньні ў трэцюю паводле моцы лігу «Спартак» у першы ж сэзон заняў толькі 6 месца, пераўзышоўшы толькі «Касьцюковічы». У наступным розыгрышы клюб у Магілёўскім дывізіёне скончыў розыгрыш на 2-м месцы, у тым ліку дзякуючы запрашэньню Аляксандра Клешчанка, які меў досыць досьведу гульні ў Першую лігу. Нападнік скончыў сэзон з 19 галамі на сваім рахунку. Клюб, дзякуючы высокаму месцу ў сваім дывізіёне, узяў удзел у плэй-оф, але адразу ў 1/8 фіналу паводле вынікаў двубою саступіў гарадзенскаму «Нёману-Белкард».

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2014 Другая 7 22 9 3 10 26–31 30
Другая — за 13 месца 13 2 1 0 1 8–4
2015 Другая 7 18 6 4 8 24–23 22 1/16
Другая — за 13 месца 14 2 1 0 1 2–2
2021 Другая — Магілёўскі 6 18 3 3 12 22–52 12 1/64
2022 Другая — Магілёўскі 2 14 11 1 2 64–20 34 1/64
Другая — плэй-оф 9—16 2 1 0 1 4–5
2023 Другая — Магілёўскі (захад) 1/64