Перайсьці да зьместу

Што трэба ведаць кажнаму беларусу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Што трэба ведаць кажнаму беларусу
па-беларуску: Што трэба ведаць кажнаму беларусу
Выданьне 1944 года
Жанр: брашура
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі (таксама Язэп Найдзюк у бальшыні пазьнейшых выданьняў)
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 1918 год
1944 год (з дадаткамі)
Асобнае выданьне: 1918 год
1944 год (з дадаткамі)
Выдавецтва: Друкарня Якава Грынблята
Колькасьць старонак: 19 старонак
32 старонкі (з дадаткамі Язэпа Найдзюка)
Электронная вэрсія
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Што трэ́ба ве́даць ка́жнаму белару́су» — брашура, напісаная Вацлавам Ластоўскім, якая мусіла падняць узровень нацыянальнае годнасьці й сьвядомасьці беларусаў. Пазьней, пад нямецкім даглядам, да яе напісаў свае дадаткі Язэп Найдзюк (меркавана ў 1943—1944 гадах), якія былі апублікаваныя ў шмат якіх пазьнейшых выданьнях, а ў Сеціве пераважна зь ягонымі дадаткамі й сустракаецца. Брашура часта таксама называецца «Што трэба ведаць кожнаму беларусу». Упершыню праца была выдадзеная газэтай «Вольная Беларусь» у друкарні Грынблята ў 1918 годзе, з гэтага ж выдання ў 1992 годзе быў зроблены перадрук.

Найдзюкавы дадаткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Глава I

Дададзены залік беларусаў у «арыйскую расу». Прыбраныя дадзеныя пра тэрыторыю эўрапейскіх гаспадарстваў. Са сьпісу народаў зьніклі жыды, славенцы й альбанцы. Да расповеду пра іншыя народы дададзеныя выпады супраць палякаў і расейцаў. У азначэньне народу дададзеная суполнасьць крыві, замест акрасьленьня беларуса «Чаму кожны з нас павінны называцца беларусам».

  • Глава II

Перапісанае азначэньне месца жыхарства беларусаў. Дададзены абзац пра бальшавікоў. Прыбраныя дадзеныя пра тэрыторыі, населеныя народамі (таму што межы перакройваліся), само пытаньне перанесенае ў главу I, беларусаў стала ня 10, а 15 мільёнаў.

  • Глава III

Дададзеныя верш Алеся Гаруна, паведамленьне пра дыпляматычны статус беларускае мовы, «Шэсьць дыялектаў» ператварылася ў «некалькі дыялектаў». Раскрыты псэўданім Францішка Багушэвіча. Дададзены яшчэ адзін верш (без згадваньня аўтара).

  • Глава IV

Цалкам дададзеныя новыя пытаньні «Ці маюць беларусы сваю гісторыю?» ды «Як змагаўся беларускі народ за лепшую долю?».

У главе ёсьць незразумеласьць: у арыгінальным выданьні яна чамусьці стаіць пад нумарам VI, прычым пасьля яе ідуць главы IV, V ды VII.

  • Глава VII

Значныя дадаткі з апісаньнем гісторыі гербу, сьцяга й зьвязаных зь імі легендаў.

  • Глава IX

Дададзеныя 2 абзацы пра захаваньне расавае чысьціні.

  • Глава XI

Дададзены абзац пра змагароў за лепшую долю беларусаў.

  • Глава XII

Верш перайменаваны ў «Прысягу беларуса» (арыгінальная назва — «Ніколі»), прозьвішча аўтара (Андрэя Зязюлі) напісанае цалкам.

Выданьне 1918 году мае перадрук 1992 року, выдадзены досыць малым тыражом. Гэтае выданьне можна знайсьці ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аднак шырокае вядомасьці дасягнуў варыянт, які быў адрэгаваны Язэпам Найдзюком.

Зьмест (выданьня 1991 году)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • I. Пра сябе і свой народ
  • II. Пра беларускую зямлю
  • III. Пра сваю мову
  • IV. Пра гісторыю Беларусі
  • V. Пра веру беларуса
  • VI. Пра Бацькаўшчыну
  • VII. Пра нацыянальныя адзнакі беларуса
  • VIII. Пра патрыятычныя павіннасьці
  • IX. Пра беларускую сям’ю
  • X. Беларус на чужыне
  • XI. Нашая гордасьць
  • XII. Прысяга беларуса

Гады некаторых выданьняў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]