Сплачвайце доўг
Сплачвайце доўг | |
Сплачывайця доўг | |
Жанр: | Публіцыстыка |
---|---|
Аўтар: | Вацлаў Ластоўскі |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 5 ліпеня 1913 |
Колькасьць старонак: | 2 |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
«Спла́чвайце до́ўг» (арыг.: «Сплачывайця доўг») — артыкул Вацлава Ластоўскага, прысьвечаны далейшаму развіцьцю беларускае літаратуры. Сваім артыкулам Ластоўскі выклікаў першую дыскусію на гэтую тэму ў Беларусі.
Вацлаў Ластоўскі адным зь першых адчуў паварот у грамадзкім і культурным жыцьці Беларусі па рэвалюцыі 1905—1907 гг. і заганнасьць плачу й бедаваньня бальшыні літаратараў. Так ён, будучы сакратаром «Нашай Нівы», зьмясьціў у ёй свой артыкул (№ 26-27), падпісаўшыся псэўданімам «Юры Верэшчака».
Напісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Яна Чыквіна артыкул Ластоўскага зьяўляецца «канспэктам» гутарак з Максімам Багдановічам, які праездам у Ракуцёўшчыну двойчы наведваў Вільню, правёўшы ў 1911 годзе дзьве ночы разам з Ластоўскім за гутаркамі ў рэдакцыі «Нашай Нівы». Навуковец зьвяртае ўвагу, што Ластоўскі на той час быў далёкі ад паэзіі. Таму дасьледчык мяркуе, што аўтар выклаў не свае эстэтычныя прынцыпы, а Багдановіча[1].
Рэакцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У № 30 «Нашай Нівы» зьявіўся адказ на артыкул Ластоўскага «Чаму плачэ песьня наша? (Атказ Юрцы Верашчаку)», падпісаны псэўданімам «Адзін з „парнасьнікоў“». Некаторыя дасьледнікі прыпісваюць гэты артыкул Янку Купалу.
У № 38 артыкуле «Ешчэ аб сплачываньню доўгу» крытык Лявон Гмырак, зьвярнуўшыся да «Гістарычных лістоў» (па-расейску: «Исторических писем») расейскага філёзафа Пятра Лаўрова, які сфармуляваў тэзу пра «вялікі, неаплачаны доўг, каторы трэба звярнуць» абабранаму простаму люду, пагадзіўся з Вацлавам Ластоўскім.
Гэтая нашаніўская дыскусія стала часткай эсэ «Развагі і думкі» Максіма Гарэцкага ў «Велікоднай пісанцы на 1914 год».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сінькова Л. З любоўю да Красы: беларусазнаўчыя даследаванні Яна Чыквіна (бел.). — 2015.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: у 4 т. Т. 1 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. Мн.: Беларуская навука, 1999. 583 с.