Друкарня Якава Грынблята

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Друка́рня Я́кава Грынблята (раней Друкарня Дворца) — друкарня ў Менску, якая месьцілася па адрасе вул. Губэрнатарская, 32 (цяпер вуліца Леніна, 13).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваная ў 1826 року Д. Стэфановічам. У 1850 яе набыў віленскі друкар Ёкель Дворац (Ільля Янкель Абрамаў Дворжац)[1].

У траўні 1905 року ў друкарні адбыўся дзесяцідзённы эканамічны страйк. З 1913 належала Якаву Грынбляту, бацьку савецкага фальклярыста Майсея Грынблята; тут працавалі 60 чалавек, было 2 рухавікі, выдадзена друкаванай прадукцыі на 65 тысячаў рублёў.

Па вайне будынак быў перабудаваны.

У друкарні Дворца сярод іншага выйшлі кнігі Дунін-Марцінкевіча «Гапон» (1855), «Вечарніцы і Заварожаны» (1855), «Цікавісься? Прачытай!» (1856), «Дудар беларускі» (1857), творы Сыракомлі, «Стагодзьдзе Менскай губэрні» (1893) А. П. Смародзкага, «Геаграфія Менскай губэрні» (1906) Ф. М. Ястрэмскага(ru). У друкарні Я. Грынблята выходзілі ўсе Ўстаўныя граматы і дакумэнты Рады БНР.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Л. І. Доўнар 5.4. Дзейнасць асноўных выдавецкіх прадпрыемстваў і іх рэпертуар // Гісторыя беларускай кнігі. — Менск: БДУКМ, 2012. — С. 124. — ISBN 978-985-6798-84-2

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]