Кароткая гісторыя Беларусі
Кароткая гісторыя Беларусі | |
Аўтар: | Вацлаў Ластоўскі |
---|---|
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 1910 |
Колькасьць старонак: | 126 |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
«Кароткая гісторыя Белару́сі» — першая кніга, прысьвечаная гісторыі Беларусі, дзе Беларусь разглядаецца як асобны суб’ект, а таксама першы вучэбны дапаможнік, напісаны беларусам для беларусаў. Аўтар кнігі, Вацлаў Ластоўскі, напісаў яе, каб пашырыць сярод беларусаў гістарычныя веды пра свой край[1].
Вацлаў Ластоўскі не праводзіў адмысловых гістарычных дасьледаваньняў і нямеў сыстэматычнай гістарычнай асьветы. Ягоная праца носіць кампіляцыйны характар. Аўтар карыстаўся працамі расейскіх, польскіх і ўкраінскіх гісторыкаў[1].
У выданьні прысутнічала 40 малюнкаў, рэпрадукцыяў і здымкаў з камэнтарамі да іх[1].
Значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Вацлаў Ластоўскі прадставіў беларускі народ ня як аб’ект, на які ўзьдзейнічаюць суседзі, а як самастойны суб’ект гісторыі. Ён жа ўпершыню зважаў, што пад тэрмінамі «літоўскі» ды «рускі» хаваецца беларуская спадчына. У кнізе Ластоўскі таксама выклаў сваю пэрыядызацыю гісторыі Беларусі, якая стала першай спробай гэтага[1].
Упершыню Ластоўскі прывёў правільную паслядоўнасьць вялікіх князёў літоўскіх, да яго ўсе вялікія князі пасьля Жыгімонта Кейстутавіча значыліся як польскія каралі. Польскія і расейскія гісторыкі ігнаравалі факт існаваньня Вялікага Княства Літоўскага і ягоных гаспадароў[1].
Пэрыядызацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вацлаў Ластоўскі вылучыў 5 кругабегаў, засноўваючыся на агульнадзяржаўным падыходзе, які тады быў папулярны ў расійскай гістарыяграфіі:[1]
- Ад старажытных часоў да ўцёку полацкіх князёў у Літву (1129 г.);
- Ад звароту полацкіх князёў (1132 г.) да смерці Вітаўта (1430 г.)
- Ад смерці Вітаўта да Люблінскай уніі (1569 г.);
- Ад Люблінскай уніі да падзелаў Рэчы Паспалітай;
- Беларусь пад Расіяй.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кніга ў свой час крытыкавалася польскімі і расейскімі гісторымі, бо, на іхную думку, яна скажала гісторыю[1].
Выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ластоўскі, В.Ю. (Власт) Кароткая гісторыя Беларусі / В.Ю. Ластоўскі. — Вільня: Друкарня Марціна Кухты, 1910. — Рэпрынт. — Мінск: Універсітэцкае, 1993. — 126 с.; іл.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Багдановіч, Іван Іванавіч. Значэнне «Кароткай гісторыі Беларусі» В. Ластоўскага ў гістарычнай адукацыі ў Беларусі (бел.) // Палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ – пач ХХст.: Да 150-годдзя скасавання прыгоннага права ў Расійскай імперыі: матэрэялы Рэсп. навук.-тэарэт.канф., г. Мінск, 4 сак.2011г.. — Мінск: БДПУ, 2011.
- Прыбыш, М. В. Аналіз поглядаў В. Ластоўскага на Рускі перыяд у беларускай гісторыі па кнізе “Кароткая гісторыя Беларусі” (бел.) // Нравственные ценности и будущее человечества : материалы IV Туровских епархиальных образовательных чтений / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина», Туровская епархия, Филологический факультет, Инновационно-методический центр духовно-нравственного и гражданско-патриотического воспитания на основе. — Мозырь: МГПУ им. И. П. Шамякина, 2018.
- Ластоўскі, В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі // Adverbum.org.