Швэрын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Швэрын
ням. Schwerin
Від зь неба на Швэрынскі замак і возера
Від зь неба на Швэрынскі замак і возера
DEU Schwerin COA.svg Flagge Schwerin.png
Герб Швэрыну Сьцяг Швэрыну
Дата заснаваньня: 1012, або 1018
Краіна: Нямеччына
Фэдэральная зямля: Мэкленбург — Пярэдняя Памэранія
Кіраўнік: Rico Badenschier[d]
Плошча: 130,46 км²
Вышыня: 44 м н. у. м.
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 92 138 чал.
шчыльнасьць: 706,25 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 0385
Паштовы індэкс: 19053, 19055, 19057, 19059, 19061, 19063
Нумарны знак: SN
Геаграфічныя каардынаты: 53°38′ пн. ш. 11°25′ у. д. / 53.633° пн. ш. 11.417° у. д. / 53.633; 11.417Каардынаты: 53°38′ пн. ш. 11°25′ у. д. / 53.633° пн. ш. 11.417° у. д. / 53.633; 11.417
Швэрын на мапе Нямеччыны
Швэрын
Швэрын
Швэрын
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт(ням.)

Швэры́н (па-нямецку: Schwerin, на мэкленбурска-швэрынскім дыялекце Swerin) — горад на паўночным усходзе Нямеччыны, сталіца фэдэральнай зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памэранія. Насельніцтва на 31 сьнежня 2014 год складала 92 138 чалавек — гэта найменшы паводле колькасьці насельніцтва горад сярод сталіц фэдэральных земляў Нямеччыны і адзіны зь іх, які ня мае статус буйнога гораду (т. б. насельніцтва складае менш за 100 000 чалавек).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Від зьверху на Швэрынскі сабор

Упершыню горад згадваецца ў 1012 (або ў 1018 г.) у хроніцы біскупа Тытмара Мэрзэбурскага пад назвай Zuarina. Іншы летапісец — Гэльмальд Бозаўскі — згадвае горад у 1160 годзе пад назвамі Zuerin і Zwerin. З XV стагодзьдзя горад называўся Swerin, а з XVI стагодзьдзя афіцыйна стаў звацца Schwerin (Швэрын). Сама назва гораду паходзіць ад палабскага «zvěŕ» — зьвер.

Тэрыторыя сучаснага Швэрыну была заселеная даволі рана: прысутнасьць чалавека была тут ужо паміж 1000 і 600 г. да н. э. У I стагодзьдзі тут існавала германскае паселішча. У пачатку VIII стагодзьдзя на гэтых землях пасяліліся славяне. У 965 годзе тут ужо існаваў замак. У 1018 годзе ў ім ратаваўся ад люцічаў бодрыцкі князь Місьціслаў, але вымушаны быў здацца. У 1160 годзе бодрыцкі князь Ніклат спаліў замак, каб ён не дастаўся саксонскаму герцагу Генрыху Льву. Але Генрых адбудаваў замак і зрабіў яго сваім фарпостам на землях бодрычаў. Ужо ў 1167 годзе Швэрын становіцца цэнтрам графства і біскупства. У 1228 годзе ў Швэрыне існавала гарадзкая рада. У 1270 годзе пачалося будаўніцтва сабору.

У 1358 годзе Швэрын увайшоў у склад герцагства Мэкленбург. Герцаг Альбрэхт II зрабіў горад сваёй сталіцай. У 1531, 1558 і 1651 гадах моцныя пажары зьнішчылі істотную частку гораду. Падчас Трыццацігадовай вайны Швэрын пацярпеў у меншай за астатнюю частку герцагства Мэкленбург ступені. У 1705 годзе быў пабудаваны квартал Шэльфштат. У 1765 годзе герцаг перанёс сваю рэзыдэнцыю ў Людвігсьлюст.

Квартал Шэльфштат у Швэрыне

У XIX стагодзьдзі горад страчвае свой сярэднявечны выгляд. У 1837 годзе Вялікі герцаг Паўль Фрыдрых зноў перанёс рэзыдэнцыю ў Швэрын і ў сувязі з гэтым вырашыў перабудаваць замак (што адбылося, аднак, ужо пасьля яго сьмерці). У 1847 годзе чыгунка злучыла Швэрын зь мястэчкам Гагеноў, якое знаходзілася на чыгунцы Бэрлін — Гамбург. У 1913 годзе з Бэрліну ў Швэрын быў перанесены авіязавод Fokker — менавіта на ім быў пабудаваны самалёт Манфрэда фон Рыхтгофэна, аса часоў Першай сусьветнай вайны, больш вядомага як «чырвоны барон». У 1918 годзе герцаг Фрыдрых-Франц IV ад стальцу, і Швэрын стаў сталіцай Вольнай дзяржавы Мэкленбург-Швэрын.

У 1932 годзе ў Мэклебургу-Швэрыне перамаглі нацыянал-сацыялісты. У 1934 годзе Швэрын стаў сталіцай правінцыі (гаў) Мэкленбург. У час Другой сусьветнай вайны горад быў бамбаваны чатыры разы. 2 траўня 1945 году Швэрын бяз бою быў заняты амэрыканскімі войскамі, але паводле дамовы паміж хаўрусьнікамі, увайшоў у савецкую акупацыйную зону.

Пасьля ўтварэньня НДР, Швэрын становіцца ў 1952 годзе адміністрацыйным цэнтрам акругі Швэрын. Зь сярэдзіны 1950-х да канца 1970-х было пабудавана шмат новых кварталаў, забудаваных тыповымі шматпавярховымі дамамі. 12 сьнежня 1986 году пад Бэрлінам пацярпеў катастрофу самалёт, які ляцеў зь Менску. У ёй загінула тады 72 чалавекі, у т. л. 20 шкаляроў са Швэрыну.

Пасьля аб’яднаньня Нямеччыны (1990), Швэрын становіцца сталіцай зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памэранія, абыйшоўшы іншы горад-кандыдат на гэты статус — Ростак. З аднаго боку, Ростак мае значна большы за Швэрын паводле колькасьці насельніцтва, але на карысьць Швэрыну быў той факт, што ён ужо меў раней сталічны статус і ў ім захавалася патрэбная для гэтага інфраструктура. Акрамя таго, Ростак меў патэцыял разьвіцьця і ў адсутнасьць сталічнага статусу.

У 2007 годзе была адбіта і паступіла ў абарачэньне памятная манэта вартасьцю ў 2 эўра, з сэрыі Фэдэральныя землі Нямеччыны, матывам якой стаў Швэрынскі замак.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Rammstein[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музычны гурт Rammstein быў заснаваны ў Швэрыне Рыхардам Круспэ і яго суседзямі па кватэры Олівэрам Рыдэлям і Крыстафам Шнайдэрам. У якасьці вакаліста яны запрасілі Тыля Ліндэмана, а для раскруткі гурта перабраліся ў Бэрлін.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Швэрынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў