Вэкшэ
| Вэкшэ | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Швэцыя | ||
|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | 1342 | ||
| Дата заснаваньня | 1342 | ||
| Горад з | 1342 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 30,28 км² | ||
| Вышыня НУМ | 167 ± 1 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 56°52′42″ пн. ш. 14°48′33″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 65 383 чал. (2015) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 0470 | ||
| Паштовы індэкс | 350 03–359 99 | ||
| Сайт | vaxjo.se | ||
| Вэкшэ на мапе Швэцыі Вэкшэ | |||
Вэ́кшэ (па-швэдзку: Växjö) — горад на паўднёвым усходзе Швэцыі ў ляндскапе Смоляндзе, адміністрацыйны цэнтар лэну Крунубэргу і камуны Вэкшэ. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 65 383 чалавекі. Вэкшэ мае мянушку «Найзялёнейшы горад Эўропы».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вэкшэ вырас з гандлёвага месца каля возера, дзе зьбягаліся некалькі шляхоў — адсюль і яго першапачатковая назва — «Vägsjö», у якой «Väg» азначае «шлях», а «sjö» — «возера». Паводле легенды, ангельскі місіянэр Зыгфрыд прыбыў у Швэцыю і пабудаваў у Вэкшэ першую ў краіне біскупскую царкву. Такім чынам, легенда сьцьвярджае, што ўжо ў 1170 годзе Вэкшэ становіцца цэнтрам біскупства, а горад (ці гандлёвае месца) існаваў яшчэ ў XI стагодзьдзі. Аднак першыя пісьмовыя згадкі аб Вэкша адносяцца да 1342 году, калі кароль Магнус Эрыксан надаў Вэкша гарадзкі прывілей. У XV стагодзьдзі для абароны гораду быў пабудаваны замак Крунубэрг, ад якога пазьней пайшла назва лэну. У адрозьненьне ад Ёнчэпінгу, індустрыяльная рэвалюцыя XIX стагодзьдзя практычна не закранула Вэкшэ, і ў цяжкія годы канца стагодзьдзя горад і яго навакольле перажываюць хвалю эміграцыі. Толькі ў другой палове наступнага, XX стагодзьдзя горад пачынае даволі хутка расьці. Штуршком для гэтага стала адкрыцьцё ў 1967 годзе філіялу Люндзкага ўнівэрсытэту, які ў 1999 годзе быў пераўтвораны ва Ўнівэрсытэт Вэкшэ, а ў 2010 атрымаў назву Ўнівэрсытэт Лінэя.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Акрамя Ўнівэрсытэту Лінэя, у Вэкшэ дзейнічаюць Школа паліцыі (пры ўнівэрсытэце), Вышэйшая прафэсійна-тэхнічная школа і Вышэйшая народная школа Сьвятога Зыгфрыда. У сярэднявеччы, пры Катэдры дзейнічала школа, ў якой хлопчыкі маглі атрымаць адукацыю на адносна высокім узроўні.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Катэдра (XIII—XVIII стагодзьдзі, паводле легенды, на месцы царквы XII стагодзьдзя, рэстаўраваны ў XIX—XX стагодзьдзях)
- Руіны замку Крунубэрг (XV стагодзьдзе, за 5 км на поўнач ад гораду)
- Замак Тэлеборг (1897—1900)
- Замак Бэргквара (канец XVIII стагодзьдзя, за 6 км на захад ад гораду)
- Італьянскі палац
- Парк Лінэя, у якім растуць прынамсі па адным відзе расьлінаў з 24 клясаў расьлінаў, вызначаных Лінэем
- Дом Эмігрантаў — цэнтар памяці аб эміграцыі ў Амэрыку, які ўтрымлівае архівы, пісьмы, фатаграфіі па тэме
- Скульптура «Легенда са шкла» (1978)
- Музэй Смолянду (фактычна — Швэдзкі музэй шкла)
- Музэй псыхіатрыі
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Нарадзіліся ў Вэкшэ
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Юнас Б’ёркман — тэнісіст
- Карл-Біргер Блюмдаль — кампазытар
- Юнас Юнасан — пісьменьнік
- Пэр Лягерквіст — пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1951)
- Ота Ліндблят — кампазытар
- Матс Віляндэр — тэнісіст
Музычныя гурты з Вэкшэ
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асобы, зьвязаныя з Вэкшэ
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Карл Лінэй — швэдзкі натураліст, вучыўся ў школе і гімназіі ў Вэкшэ
- Эсаяс Тэгнэр — швэдзкі паэт
- Караліна Клюфт — легкаатлетка, вучылася ў Вэкшэ
- Рагнар Сканокер — алімпійскі чэмпіён па стральбе, жыве ў Вэкшэ
- Гэнынг Манкель — тэатральны пастаноўца, пісьменьнік (вядомы дзякуючы раманам пра Камісара Валяндэра) — працаваў у тэатры Вэкшэ
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вэкшэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў