Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2019-04
Русіфікацыя Беларусі, дакладней маскалізацыя або расеізацыя — палітыка гвалтоўнага адрыву беларусаў ад гістарычных традыцыяў, роднай культуры і мовы і насаджэньня расейскай мовы і культуры. Складнік этнацыду, што падпадае пад крымінальны перасьлед міжнародных судоў.
Вынікам працяглай вайсковай агрэсіі Маскоўскай дзяржавы стала анэксія Вялікага Княства Літоўскага, па якой на захопленай этнічнай тэрыторыі беларусаў палітыка расейскіх ўладаў выявілася ў насаджэньні расейскай мовы і культуры, забойстве, высылцы і праўнай дыскрымінацыі ліцьвінаў (беларусаў), засяленьні краю расейцамі, экспансіі Маскоўскай царквы, штучным зьніжэньні адукацыйнага ўзроўню мясцовага насельніцтва, зьнішчэньні помнікаў архітэктуры і насаджэньні мураўёвак, перайменаваньні паселішчаў, вуліцаў і пляцаў. Па распадзе Расейскай імпэрыі з прыходам да ўлады ў СССР Сталіна русіфікацыя аднавілася з новай сілай: дазволеную да ўжытку беларускую мову штучна наблізілі да расейскай і паступова выціснулі з сфэраў адукацыі, навукі і культуры, большую частку адукаваных беларусаў вынішчылі фізычна або маральна, у местах і мястэчках зьнішчылі беларускую тапаніміку і значную частку помнікаў гісторыі і архітэктуры. Тым часам працягвалася насаджэньне расейскай мовы і культуры, актыўнае перасяленьне расейцаў у Беларусь. Па распадзе СССР русіфікацыя зноў аднавілася з прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, калі той зьняважыў беларускія нацыянальныя сымбалі і абвясьціў дзяржаўнай расейскую мову. Таксама за ім бесьперапынна зьніжаецца доля беларускамоўнай адукацыі, беспакаранна руйнуюцца помнікі сакральнай архітэктуры, дыскрымінуюцца беларускамоўныя грамадзяне.
(артыкул цалкам…)