Германава Слабада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Слабада (неадназначнасьць), Чырвоная Слабада (неадназначнасьць).
Германава Слабада
трансьліт. Hiermanava Slabada
Першыя згадкі: XX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рудабельскі
Сельсавет: Германаваслабадзкі
Насельніцтва
колькасьць: 634 чал. (2011)[1]
колькасьць двароў: 260
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2357
Паштовы індэкс: 247321
СААТА: 3240832046
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°32′55″ пн. ш. 28°34′16″ у. д. / 52.54861° пн. ш. 28.57111° у. д. / 52.54861; 28.57111Каардынаты: 52°32′55″ пн. ш. 28°34′16″ у. д. / 52.54861° пн. ш. 28.57111° у. д. / 52.54861; 28.57111
Германава Слабада на мапе Беларусі ±
Германава Слабада
Германава Слабада
Германава Слабада
Германава Слабада
Германава Слабада
Германава Слабада

Ге́рманава Слабада́ (з 1929 году — Чырво́ная Слабада́[2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12], з 1998 году — Кра́сная Слабада́[2][4]) — вёска ў Рудабельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Германава Слабада ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Германаваслабадзкага сельсавету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Германава Слабада пайшла ад імя мясцовага абшарніка. У 1929 годзе вёска перайменаваная ў Чырвоную Слабаду, а 5 траўня 1998 году — Красную Слабаду.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выяўленыя і дасьледаваныя археолягамі курганы, што былі побач зь вёскай, сьведчаць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў.

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагодзьдзя, калі перасяленцы з суседніх вёсак заснавалі тут новае паселішча. Значна пашырыліся памеры вёскі ў 1920-я гады. З 1924 году цэнтар Германаваслабадзкага сельсавету Глускага, затым — Капаткевіцкага раёнаў Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. З 28 чэрвеня 1939 году ў складзе Рудабельскага, з 25 сьнежня 1962 году — Шацілавіцкага, з 30 ліпеня 1966 году — адноўленага Рудабельскага раёнаў Палескай, з 20 верасьня 1944 году — Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 году Гомельскай абласьцей. Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. Падчас Нямецка-савецкай вайны ў красавіку 1942 году нямецкія акупанты спалілі 10 двароў і забілі 14 жыхароў. 76 жыхароў загінулі на фронце.

Да 1998 году ў склад Германаваслабадзкага сельсавету ўваходзіла вёска Зьвесьніца (у наш час не існуе).

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 25 км на паўднёвы захад ад гарадзкога пасёлку Рудабелка, 232 км ад Гомелю, 25 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, разьмешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаваньні лініі Асіпавічы — Жлобін.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ Арэсе (прыток Пцічы).

Экалёгія і прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На поўначы мяжуе зь лесам.

Транспартная сетка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе Рудабелка — Капцэвічы.

Інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пляніроўка складаецца з доўгай, выгнутай шыротнай вуліцы (уздоўж ракі), да якой з поўначы далучаюцца 3 злучаныя паміж сабой кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудавана 55 мураваных будынкаў, у якіх разьмясьціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Цэнтар КСУП «Чырвонаслабадзкое», малочнатаварная і сьвінагадоўчая фэрмы, мехдвор. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом народнай творчасьці, бібліятэка, амбуляторыя, лазьнева-пральны камбінат, аддзяленьне сувязі, лясьніцтва, комплексны прыёмны пункт, гандлёвы цэнтар[13].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1940 год — 228 двароў, 812 жыхароў; 1959 год — 957 жыхароў (паводле перапісу); 1997 год — 313 гаспадарак, 687 жыхароў; 1999 год — 680 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 275 гаспадарак, 634 жыхары; 2010 год — 588 жыхароў; 2011 год — 260 гаспадарак, 634 жыхары

Выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зьвесткі сельсавету на 1 студзеня 2011 году
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 62
  3. ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — С. 181. — 240 с.
  4. ^ а б Германаваслабадзкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 59
  6. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2 С. 316
  7. ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 С. 94
  8. ^ Вобласці і раёны Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А.І. Акулаў і інш.; адказны рэдактар І.Я. Афнагель. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1980. — 276 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»). С. 6
  9. ^ Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 624 с.: іл. ISBN 985-11-0011-0 С. 237
  10. ^ Атлас Рэспублікі Беларусь. Вучэбны дапаможнік для 9 класа агульнаадукацыйнай школы. Другое выданне. Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь, 2000. ISBN 985-6494-03-6 С. 44
  11. ^ Рэспубліка Беларусь. Маштаб 1:400 000. Карта складзена і падрыхтавана да друку Мінскай картаграфічнай фабрыкай Камітэта геадэзіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у 1994 г., выпраўлена Дзяржаўным прадпрыемствам «Мінская друкарская фабрыка» Камітэта дзяржаўных знакаў пры Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь у 1998 г. Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь, 1999
  12. ^ Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2 С. 205
  13. ^ Аграгарадок Чырвоная Слабада

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]