Валосавічы (Рудабельскі раён)
| Валосавічы лац. Vałosavičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Рудабельскі |
| Сельсавет | Валосавіцкі |
| Першыя згадкі | 1552 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°32′03″ пн. ш. 29°07′12″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 402 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2357 |
| Паштовы індэкс | 247304 |
| СААТА | 3240804011 |
| Нумарны знак | 3 |
| Валосавічы на мапе Беларусі ± Валосавічы | |
Вало́савічы[1] — вёска ў Рудабельскім раёне Гомельскай вобласьці. Валосавічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Валосавіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У крыніцах згадваюцца ў 1552 годзе, уваходзілі ў Мазырскае староства. У вёсцы пражывала 95 душ мужчынскага полу. Іншае адносна раньняе згадваньне аб вёсцы ставіцца да 1560 году. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай Валосавічы — у складзе Бабруйскага павету Менскае губэрні, уласнасьць земскага судзьдзі Яна Лявонавіча Кялчэўскага. У вёсцы было 13 двароў, 72 душы мужчынскага і 64 — жаночага полу.
У XIX стагодзьдзі Валосавічы — маёнтак, які на 1844 год належаў карнэту палка караля Гановэрскага Жыгімонту Фадзеевічу Кялчэўскаму. У вёсцы было 17 цяглых двароў і 5 двароў «дваровых».
У кастрычніку 1943 году нямецкія захопнікі спалілі ўсю вёску (165 двароў) і загубілі 158 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 469 жыхароў
- 2007 год — 186 двароў, 425 жыхароў
- 2010 год — 402 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы знаходзяцца сярэдняя школа-сад, бібліятэка, клюб, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, 2 крамы, комплексна-прыёмны пункт, малочнатаварная й сьвінагадоўчая фэрмы. Цэнтар СПК «Некрашынскі».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 61
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Валосавічы (рас.)