Цярэнічы
Цярэнічы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Гомельскі |
Сельсавет: | Цярэніцкі |
Насельніцтва: | 563 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 232 |
Паштовы індэкс: | 247026 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°31′19″ пн. ш. 30°40′18″ у. д. / 52.52194° пн. ш. 30.67167° у. д.Каардынаты: 52°31′19″ пн. ш. 30°40′18″ у. д. / 52.52194° пн. ш. 30.67167° у. д. |
± Цярэнічы |
Цярэ́нічы[1] — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар Цярэніцкага сельсавету. Насельніцтва 563 чал. (2004). Знаходзяцца за 31 км на паўднёвы захад ад Гомелю і за 18 км ад чыгуначнай станцыі Ўза, каля аўтадарогі Жлобін — Гомель.
На паўднёвым захадзе рака Белічанка (прыток Узы). На поўначы канал злучаецца з ракой Хочамля, якая таксама зьяўляецца прытокам Узы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пісьмовых крыніцаў вядомыя з XVI ст., уваходзілі ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1503, 1525—1527 роках згадваюцца ў крыніцах па канфлікце паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У 1560 року ў вёсцы было 2 дымы. У 1640-я рокі паводле інвэнтару Гомельскага староства — вёска з 2 дымамі і 2 службамі, таксама было дзьве пустэльні: Ляскоўская і Підыхтаўская. Згадваюцца ў актах Літоўскага трыбуналу пад 1752 рокам.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1861 року ў гаспадара маёнтку меўся вятрак. У 1884 року працавалі хлебазапасная крама і народная вучэльня. З 1885 року дзейнічала царква. У 1897 року ў аднайменным фальварку меўся вятрак і царква. У 1908 року ў Цялускай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні.
У 1926 року дзейнічалі паштовае аддзяленьне, школа, лекавальны пункт. З 8 сьнежня 1926 року цэнтар Цярэніцкага сельсавету Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 року Гомельскага раёнаў Гомельскай акругі, з 20 лютага 1938 року Гомельскай вобласьці. У 1930 року працавалі 2 вадзяныя млыны, 2 гамарні.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1882 — 60 двароў, 377 жыхароў
- 1897 — 117 двароў, 769 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 — 150 двароў, 985 жыхароў.
- 1959 — 674 жыхары (паводле перапісу).
- 2004 — 209 двароў, 563 жыхары.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы знаходзяцца 9-гадовая школа, дом культуры, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт, амбуляторыя, дзіцячы сад, аддзяленьне сувязі, лазьня, крама.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы 209 жылых хат (2004). Плянаваньне складаецца са зьлёгку выгінастай вуліцы, са скіраванасьцю з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да яе прылягаюць з поўначы 2 вуліцы. Забудова двухбаковая, дамы пераважна драўляныя, сядзібнага тыпу.
Вуліцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 Траўня
- Леніна
- Перамогі
- Волі
- Савецкая
- Юбілейная
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.