Люгана (футбольны клюб)
| Люгана | |
| Поўная назва | Football Club Lugano |
|---|---|
| Заснаваны | 1908 |
| Горад | Люгана, Швайцарыя |
| Стадыён | Карнарэда Умяшчальнасьць: 6330 |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Супэрліга |
| · 2024—2025 | 4 месца |
fclugano.com (італ.) | |
«Люга́на» (па-італьянску: Lugano) — швайцарскі футбольны клюб з гораду Люгана. Заснаваны ў 1908 годзе. Трохразовы чэмпіён Швайцарыі, трохразовы ўладальнік Кубка Швайцарыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Футбольны клюб «Люгана» быў сфармаваны 28 ліпеня 1908 году і першыя гады кіраваўся Эрнэстам Карсыні. Упершыню клюб прасунуўся ў найвышэйшы дывізіён толькі ў 1922 годзе. Пасьля некалькіх гадоў ваганьняў паміж лігамі, «Люгана» здабыло свой першы Кубак Швайцарыі ў 1931 годзе. У наступным дзесяцігодзьдзі футбалісты з поўдня краіны здабылі тры тытулы чэмпіёнаў Швайцарыі ў 1938, 1941 і 1949 гадах. Першыя пяцьдзясят гадоў свайго існаваньня клюб ладзіў свае хатнія матчы на стадыёне Кампа Марцыё, але з нагоды добрых вынікаў каманды горад пабудаваў клюбу новы стадыён Карнарэда. Арэна была адкрытая 26 жніўня 1951 году і першапачаткова зьмяшчала 15 тысяч гледачоў.
У 1968 годзе «Люгана» здабыў свой чарговы Кубак Швайцарыі, дзякуючы чаму атрымаў права на ўдзел у розыгрышы Кубка ўладальнікаў кубкаў. Дэбют у эўрапейскім турніры быў няўдалым, бо швайцарцы двойчы саступілі гішпанскай «Барсэлёне». У дадатак матч у гасьцях быў зусім кепскім, бо люганцы атрымалі паразу зь лікам 3:0. Праз два гады «Люгана» дэбютавала і ў Кубку УЭФА, але тамака таксама выбылі ўжо ў першым раўндзе, у двубоі саступіўшы польскай «Легіі».
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Актуальны на 22 лютага 2026 году
|
|