Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (Астроўна)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў
| |
Былы касьцёл да апошняй перабудовы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Астроўна |
Каардынаты | 55°07′50″ пн. ш. 29°51′51″ у. д. / 55.13056° пн. ш. 29.86417° у. д.Каардынаты: 55°07′50″ пн. ш. 29°51′51″ у. д. / 55.13056° пн. ш. 29.86417° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Астроўне. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на паўднёвым беразе возера Астроўны. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Астровенскага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі кляштар і гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату.
У будынку касьцёла дзее царква Сьвятой Тройцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле некаторых зьвестак, першы касьцёл у Астроўне збудавалі ў 1564 годзе з фундацыі вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. Ён жа ахвяраваў сюды цудоўны абраз Маці Божай, аздоблены багатым абкладам. Пазьней сродкі на аднаўленьне касьцёла ахвяраваў ваявода віцебскі Міхал Пацей[1].
1 ліпеня 1622 году староста аршанскі Аляксандар Дажбог Сапега заснаваў у Астроўне кляштар дамініканаў. У 1631 годзе гэты фундуш пацьвердзіў кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза. Неўзабаве ў мястэчку збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар. У 1762 годзе замест драўлянага збудавалі мураваны кляштар[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Астроўна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1828—1830 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а па 1863 годзе — зьнішчылі кляштарны корпус. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак касьцёла прыйшоў у заняпад.
У 1990-я гады будынак касьцёла перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 2013 годзе ў выніку рэканструкцыі зьнішчылі частку будынка — франтон і частку вежы. Над дахам надбудавалі два купалы з пазалочаным пакрыцьцем, якія не адпавядаюць гістарычнамі выгляду помніка.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры барока. Гэта манумэнтальная 3-нэфавая базыліка з званіцай. Асноўны нэф — прастакутны ў пляне аб’ём, завершаны 2-схільным дахам з тонкапрафіляваным карнізам. Архітэктура фасадаў ляканічная — магутныя сьцены (таўшчыня 1 м) праразаюцца высока ўзьнятымі аконнымі праёмамі і падзяляюцца ў прасьценках шырокімі лапаткамі. З заходняга боку да аб’ёма далучаецца нартэкс і 3-ярусная званіца (першы ярус мае акруглы абрыс, другі — цыліндар, трэці — васьмярык). Галоўны ўваход вылучаецца лучковым праёмам.
Унутраная прасторая падзяляецца чатырма магутнымі слупамі на тры нэфы, перакрытыя крыжовымі скляпеньнямі з распалубкамі і падпружнымі аркамі. Цэнтральны нэф пераходзіць у прастакутную апсыду з адкрытымі ў яе аркавымі праёмамі бакавых закрысьціяў. Пры ўваходзе разьмяшчаюцца хоры, на якія вядуць двое сходаў ў тоўшчы бакавых сьценаў[3].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Праект маскоўскай перабудовы, 1869 г.
-
Разрэз і плян, 1869 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Павлов М. Астровенский костел (Четыре загадки пяти столетий) // Секретные исследования. № 17, 2006.
- ^ Kałamajska-Saaed M. Rosyjskie plany klasztorów skasowanych w roku 1832. T. 2. — Warszawa, 2021. S. 724.
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000875 |