Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў (Віцебск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў
| |
Прачысьценская царква і манастыр базылянаў, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′45″ пн. ш. 30°12′09″ у. д. / 55.19583° пн. ш. 30.2025° у. д.Каардынаты: 55°11′45″ пн. ш. 30°12′09″ у. д. / 55.19583° пн. ш. 30.2025° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат і праваслаўе |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і віленскае барока |
Аўтар праекту | Юзэф Фантана[d] |
Першае згадваньне | 1406 |
Дата скасаваньня | 1937 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў | |
Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў на Вікісховішчы |
Царква саборная Прачыстай Багародзіцы[a] і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіцца на тэрыторыі Ўзгорскага замка, на Прачысьценскай гары[b]. Твор архітэктуры віленскага барока. Па гвалтоўным адабраньні ад Сьвятога Пасаду ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату (1799 год) у 1804 годзе помнік перабудавалі ў стылі клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Віцебскага Прачысьценскага базылянскага манастыра складаецца з царквы і манастырскага корпуса. У 1936 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву, у 2000—2010 гадох яе адбудавалі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1682 годзе з фундацыі падкаморага віцебскага Я. Кіселя на высокім беразе Дзьвіны збудавалі драўляную Прачысьценскую царкву, пры якой заснавалі базылянскі манастыр. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1708 годзе маскоўскі гаспадар Пётар I загадаў падпаліць Віцебск, будынкі царквы і манастыра згарэлі.
У 1715 годзе з фундацыі Мірона Галузы пачалося будаваньне мураванай царквы, скончанае ў 1743 годзе. Праект царквы ў стылі віленскага барока выканаў архітэктар Ёсіф Фантана. У 1775 годзе скончылася ўзьвядзеньне двух манастырскіх корпусоў. Пры манастыры дзеяла сьвецкая школа і філязофская студыя для манахаў, дзе вывучалі лёгіку, фізыку і іншыя навукі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква і манастыр працягвалі дзеяць як уніяцкія. Аднак 18 ліпеня 1799 году, на загад маскоўскага гаспадара Паўла I, будынкі гвалтоўна адабралі ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). У 1804 годзе над алтарнай часткай паставілі масіўны купал на драўляным сьветлавым барабане, а разьвітыя барокавыя франтоны фасадаў замянілі строгімі клясыцыстычнымі трыкутнымі.
У 1861 годзе ў будынак былога манастырскага корпуса пераехала пераведзеная сюды з Полацку духоўная сэмінарыя.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1936 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву. Сапёрнай брыгадай камандаваў украінец П. Грыгарэнка, пазьней вядомы дысыдэнт і сябар А. Сахарава.
У чэрвені 2000 году пачалося ўзьвядзеньне новага будынка царквы на месцы зьнішчанага помніка, скончанае ў 2010 году. Замест аднаўленьня аўтэнтычнага выгляду помніка архітэктуры, Маскоўскі патрыярхат абраў варыянт па перабудове 1804 году.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Царква
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры віленскага барока. Мае надзвычай разьвітую аб’ёмна-прасторавую структуру 5-нэфавай крыжова-купальнай базылікі з 2 вежамі на галоўным фасадзе. Паўкруглую апсыду цэнтральнага нэфа атачае абходная галерэя — працяг бакавых. Крайнія нэфы падзяляюцца на некалькі капэл, якія разам з крыламі трансэпта і закрысьціямі ўлучаюцца ў агульны прастакутны плян. Галоўны фасад мае 5-часткавы падзел, падкрэсьлены групоўкай пілястраў. Цэнтральная частка, выгнутая ўперад, завяршаецца франтонам, а 4-ярусныя вежы — фігурнымі банямі. Фасады маюць багаты дэкор. Цэнтральны нэф і трансэпт перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкай, бакавыя нэфы — крыжовымі, капэлы — сфэрычнымі купаламі.
У выніку перабудовы 1804 году над сяродкрыжжам паставілі магутны сьветлавы 8-гранны барабан з сфэрычным купалам.
Манастыр
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]3-павярховы манастырскі корпус мае стандартную схему. Вакол вузкага 1-баковага калідора, арыентаванага ў бок двара, разьмяшчаюцца манаскія кельлі і службовыя памяшканьні, арыентаваныя да Дзьвіны. З боку дваровага фасаду да выцягнутага прастакутнага будынка пэрпэндыкулярна далучаецца 2-павярховае крыло, дзе на першым паверсе знаходзілася трапезная, на другім — бібліятэка. Галоўны фасад мае простыя архітэктурныя формы. Яго сьцяну праразаюць прастакутныя аконныя праёмы з дэкаратыўнымі ліштвамі. Паміж праёмамі роўныя пілястры на вышыню ўсіх трох паверхаў, пастаўленыя на шырокі цокаль. Пад кожным аконным праёмам разьмяшчаецца плоская прастакутная ніша. Будынак завяршаецца шырокім карнізам, мае манумэнтальны выгляд.
2-павярховы Г-падобны ў пляне манастырскі корпус таксама мае калідорны плян. Роўніца галоўнага фасаду падзяляецца міжпаверхавым паском, мае прастакутныя аконныя праёмы і завяршаецца ў цэнтры трыкутным франтонам. У закругленай кутняй частцы лучковыя аконныя праёмы аздабляюцца ліштвамі і простымі сандрыкамі. Цокаль дэкаруецца філёнгамі з прастакутнымі аконнымі праёмамі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Ю. Пешка, каля 1800 г.
-
Ю. Пешка, каля 1800 г.
-
Ю. Пешка, каля 1800 г.
-
Ю. Пешка, каля 1800 г.
-
Праект перабудовы, 1797—1802 гг.
-
Па перабудове. Ю. Пешка, каля 1805 г.
-
XIX ст.
-
XIX ст.
-
XIX ст.
-
Праект іканастаса, 1835 г.
-
1845 г.
-
1865 г.
-
1868 г.
-
1873 г.
-
1874 г.
-
1882 г.
-
1883 г.
-
1883 г.
-
1891 г.
-
1893 г.
-
1893 г.
-
1896 г.
-
1898 г.
-
Я. Мінін, 1927 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
С. Юркоўскі, 1867 г.
-
С. Юркоўскі, 1867 г.
-
С. Юркоўскі, 2-я пал. XIX ст.
-
1893 г.
-
1893 г.
-
1893 г.
-
1894 г.
-
1895 г.
-
да 1896 г.
-
1897 г.
-
1899 г.
-
1899 г.
-
1890-я гг.
-
каля 1900 г.
-
каля 1900 г.
-
каля 1900 г.
-
каля 1900 г.
-
каля 1900 г.
-
1900-я гг.
-
1900-я гг.
-
1904 г.
-
1904 г.
-
1904 г.
-
1904 г.
-
1904 г.
-
1905 г.
-
1908 г.
-
1909 г.
-
1909 г.
-
1909 г.
-
каля 1910 г.
-
1910 г.
-
1911 г.
-
С. Пракудзін-Горскі, 1912 г.
-
С. Пракудзін-Горскі, 1912 г.
-
1912 г.
-
1912 г.
-
1912 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
да 1915 г.
-
1914 г.
-
1915 г.
-
1916 г.
-
сакавік 1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1920-я гг.
-
В. Авітоўскі, 1926—1929 гг.
-
красавік 1931 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Царква
-
Інтэр’ер
-
3-павярховы будынак манастыра
-
2-павярховы будынак манастыра
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Сабор Усьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенскі сабор» (рас. Собор Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенский собор); таксама Прачысьценская саборная царква, Царква саборная Сьвятога Язафата
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас царквы — вуліца Камісара Крылова, 9; 3-павярховага манастырскага корпуса — вуліца Політэхнічная, 2; 2-павярховага — вуліца Камісара Крылова, 7
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Габрусь Т., Чарняўская Т. Віцебская Успенская царква і манастыр базыльян // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 123.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000062 |
- Гісторыка-культурныя каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь
- Грэка-каталіцкія храмы Беларусі
- Праваслаўныя храмы Беларусі
- Збудаваньні віленскага барока Беларусі
- Збудаваньні віленскага барока ВКЛ
- Зьнішчаныя помнікі архітэктуры Віцебску
- Збудаваньні Віцебску
- Зьнішчаныя праваслаўныя храмы Беларусі
- Адноўленыя архітэктурныя помнікі Беларусі