Царква Ўсьпеньня Багародзіцы (Браслаў)
Помнік гісторыі | |
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
| |
Усьпенская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Браслаў |
Каардынаты | 55°37′58″ пн. ш. 27°03′00″ у. д. / 55.63278° пн. ш. 27.05° у. д.Каардынаты: 55°37′58″ пн. ш. 27°03′00″ у. д. / 55.63278° пн. ш. 27.05° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат і праваслаўе |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы | |
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква́ Ўсьпе́ньня Багаро́дзіцы[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Браславе. Знаходзіцца ў цэнтры места, побач з Замкавай гарой, на гістарычнай Вялікай вуліцы[b]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Браславе збудавалі ў 1897 годзе.
У 2016 годзе будынак улучылі ў сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад сынадальнага кірунку царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Складаецца з асноўнага кубічнага аб’ему, 5-граннай апсыды з бакавой рызьніцай, трапэзнай, а таксама 2-яруснай званіцы-прытвора. 4-схільны дах асноўнага аб'ёму завяршаецца пяцікупальлем на 8-гранных барабанах, званіца — гранёным шатром з купалам-цыбулінай. Галоўны аркавы ўваходны праём мае выгляд масіўнага партала з кілепадобнай прафіляванай аркай на калёнах-бочках. Такімі ж аркамі афармляюцца бакавыя ўваходы, аркавыя прасьветы яруса-звона званіцы. Фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі з калёнкамі-бочкамі, маюць багаты гарызантальны архітэктурны падзел: кутнія руставаныя лапаткі, прафіляваныя цягі і карнізы з сухарыкамі, прастакутныя панэлі, аркавыя нішы.
Усярэдзіне роўная столь у цэнтры адкрываецца 8-гранным барабанам з шатровым купалам, які трымаецца на чатырох слупах. Апсыда адкрываецца вялікай аркай і вылучаецца 3-ярусным драўляным іканастасам. Сьцены, пафарбаваныя ў зялёныя таны, упрыгожвае белая і блакітная арнамэнтальна-трафарэтная размалёўка[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1915 г.
-
1919—1939 гг.
-
1919—1939 гг.
-
З боку возера Навятаў, да 1930 г.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
Ян Булгак, 1934 г.
-
ліпень 1944 г
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Прачыстай Багародзіцы або Прачысьценская царква
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь». Пастанова Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 г. № 607.
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |