Перайсьці да зьместу

ЦВЭЛ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 55°38′28″ пн. ш. 37°41′11″ у. д. / 55.64111° пн. ш. 37.68639° у. д. / 55.64111; 37.68639

«ЦВЭЛ»
Тып акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 12 верасьня 1996 (28 гадоў таму)
Заснавальнікі Дзяржаўны камітэт па кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю Расейскай Фэдэрацыі
Краіна
Разьмяшчэньне Расея, Масква, Паўднёвая адміністрацыйная акруга, раён Маскварэчча-Сабурава, Кашырская шаша, д. 49
Ключавыя фігуры Натальля Нікіпелава, Юры Аленін
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя ядзернае паліва, газавая цэнтрыфуга, кальц, літ і цыркон
Абарачэньне 187,744 млрд рас. рублёў[1] (2016 г.; $2,771 млрд)[2]
Апэрацыйны прыбытак 53,446 млрд рас.руб (2016 г.; $797,3 млн)
Чысты прыбытак 43,049 млрд рас.руб (2016 г.; $642,2 млн)
Матчына кампанія «Атамэнэргапрам»
Аўдытар АТ «КПМГ»

«ЦВЭЛ»[3] («Цеплавыдзяляльны элемэнт»; рас. «ТВЭЛ») — дзяржаўнае прадпрыемства Расеі ў галіне вытворчасьці ядзернага паліва, заснаванае ў верасьні 1996 году ў Маскве.

На 2018 год «ЦВЭЛ» таксама вырабляла газавыя цэнтрыфугі. Пастаўкі ядзернага паліва ажыцьцяўляліся на:

  • 75 энэргетычных блёкаў (кожны 6-ы ў сьвеце) АЭС у Расеі і 13 дзяржавах Эўропы і Азіі, у тым ліку ў Індыі, Кітаі, Нідэрляндах, Нямеччыне і Швайцарыі;
  • 30 дасьледчых рэактараў у 17 краінах;
  • усе транспартныя рэактары расейскага атамнага флёту[4].

«ЦВЭЛ» вырабляла ядзернае паліва ў выглядзе цеплавыдзяляльных зборак (ЦВЗ) з узбагачаным уранам-235, уранавыя таблеткі і парашкі, кальц, літ і цыркон. ЦВЗ пастаўлялі на вода-вадзяныя ядзерныя рэактары віду ВВЭР (з вадой пад ціскам) і кіпучага віду (з кіпучай вадой), рэактары на хуткіх нэўтронах. Для ВВЭР, у тым ліку паводле праекту «АЭС-2006» (Беларуская АЭС), выраблялі ЦВЗА-Альфа (альтэрнатыўная) і ЦВЗ-М2 з 5-гадовым паліўным цыклем.

На 2018 г. АТ «ЦВЭЛ» улучала: 1) 4 заводы ядзернага паліва —

2) 3 заводы газавых цэнтрыфугаў —

3) 4 падзяляльна-субліматныя заводы —

  • АТ «Ангарскі электролізны хімічны камбінат» («АЭХК», Іркуцкая вобласьць): гексафтарыд урану, узбагачанага ізатопам урану-235 да 5%;
  • АТ «Электрахімічны завод» (Зеленагорск, Краснаярскі край): узбагачаны ўран і перапрацоўка зьбедненага фтарыду ўрана ў фторысты вадарод і фторыставадародную кісьлю;
  • АТ «Сыбірскі хімічны камбінат» (Северск, Томская вобласьць): гексафтарыд урану і ачыстка ўранавых матэрыялаў;
  • АТ «Уральскі электрахімічны камбінат» («УЭХК»; Новаўральск, Сьвярдлоўская вобл.): гексафтарыд урану, нікель-вадародны акумулятар для спадарожніка сувязі, мэталакерамічны ачышчальнік паветра;

4) 2 прадпрыемствы распрацоўкі ў Маскве —

  • АТ «Цэнтральны праектна-тэхналягічны інстытут» («ЦПТІ»): разьлік сабекошту ад распрацоўкі, канструяваньня і праектаваньня да вытворчасьці і збыту;
  • АТ «Інстытут неарганічных матэрыялаў імя Андрэя Бочвара» («ЦПТІ»; Паўночна-заходняя адміністрацыйная акруга, раён Шчукіна): распрацоўка вырабу стопкаў мэталаў, звышправаднікоў, нанаматэрыялаў і радыяактыўных рэчываў, якія дзеляцца;

5) 2 дапаможныя прадпрыемствы ў Маскве — АТ «ЦВЭЛ-Буд» і АТ «Прамысловыя інавацыі» (закупы); 6) замежнае прадстаўніцтва ва Ўкраіне (Кіеў, вул. Канстанцінаўская, д. 31)[5].

Галаўная сядзіба (2015 г.)

8 лютага 1996 г. расейскі прэзыдэнт Барыс Ельцын падпісаў Указ № 166 «Аб удасканаленьні кіраваньня прадпрыемствамі ядзерна-паліўнага цыклю», паводле якога ўхваліў «утварэньне акцыянэрнага таварыства "ЦВЭЛ" шляхам кансалідацыі ў яго статутным капітале акцыяў акцыянэрных таварыстваў ядзерна-паліўнага цыклю, якія знаходзіліся ў фэдэральнай уласнасьці»: 1) АТ «Машынабудаўнічы завод» (Электрасталь, Маскоўская вобласьць) — 49% акцыяў, 2) АТ «Новасыбірскі завод хімканцэнтратаў» — 38%, 3) АТ «Маскоўскі завод полімэталаў» — 51%; 4)«Чарапецкі мэханічны завод» (Глазаў, Удмуртыя) — 51%, 5) АТ «Забайкальскі горна-ўзбагачальны завод» (пас. Першамайскі, Чыцінская вобласьць, цяпер Забайкальскі край) — 38%, 6) АТ «Хіміка-мэталюргічны завод» (Краснаярск) — 51%, 7) АТ «Волскі машынабудаўнічы завод» (Рыбінск, Яраслаўская вобласьць) — 25,5%, 8) АТ «Камэрцыйны цэнтар № 100» (Масква, Паўночна-Ўсходняя адміністрацыйная акруга) — 49%[6]. 11 чэрвеня 1996 г. Урад Расеі зацьвердзіў Пастанову № 677 «Аб захадах па выкананьні Ўказу...», паводле якога даручыў стварэньне АТ «ЦВЭЛ» Дзяржаўнаму камітэту па кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю Расейскай Фэдэрацыі[7]. 12 верасьня 1996 г. Маскоўская рэгістрацыйная палата паставіла АТ «ЦВЭЛ» на ўлік за № 061.775[8].

У 1997 г. АТ «ЦВЭЛ» заключыла дамову на пастаўку ядзернага паліва на Цяньваньскую АЭС (правінцыя Цзянсу, Кітай). У 1999 г. дамовіліся пра пастаўкі на Пакскую АЭС (павет Тольна, Вугоршына). Да 2000 году АТ «ЦВЭЛ» павялічыла долі ўдзелу ў даччыных прадпрыемстваў і ўлучыла ў свой склад шэраг ураназдабывальных прадпрыемстваў Расеі. У 2001 г. заключылі дамову на пастаўку паліва на Дукаванскую АЭС (край Высачына, Чэхія). У верасьні 2001 г. АТ «ЦВЭЛ» заснавала сумеснае ЗАТ «УкрЦВЗ» (Кіеў, Украіна), дзе мела роўныя долі з Фондам дзяржаўнай маёмасьці Ўкраіны і кампаніяй «Казатампрам» (Астана, Казахстан). У 2005 годзе на 9 АЭС у Заходняй Эўропе (Нідэрлянды, Нямеччына, Швайцарыя і Швэцыя) паставілі першую 1000 цеплавядзяляльных зборак (ЦВЗ) для вода-вадзяных ядзерных рэактараў. У 2006 г. заключылі дамовы на пастаўку ядзернага паліва на Цемялінскую АЭС (Паўднёвачэскі край) і Ловіскую АЭС (Фінляндыя). У 2007 г. адзіным акцыянэрам стала дзяржаўнае АТ «Атамэнэргапрам». У 2008 г. заключылі Пагадненьне аб вытворчасьці расейскага ядзернага паліва для ўсіх блёкаў АЭС Славаччыны да канца тэрміну іх выкарыстаньня. Адначасна заключылі дамову на пастаўку паліва на Куданкуламскую АЭС (штат Тамілнад, Індыя).

Доля на сусьветным рынку ядзернага паліва (2012 г.):

     «ЦВЭЛ»

     «Арэва» (Францыя)

     «Вэстынгхаўс» (ЗША)

     «Сусьветнае ядзернае паліва» (ЗША)

     іншыя

У верасьні 2009 г. да АТ «ЦВЭЛ» далучылі разьдзяляльна-субліматную і газацэнтрыфужную вытворчасьці дзяржаўнай карпарацыі «Расатам». У наступныя некалькі гадоў пастаўкі ядзернага паліва пашырылі на 9 краінаў: Бразылію, Аргентыну, Мэксыку, Японію, Паўднёвую Карэю, Паўднёву Афрыку і ААЭ. 28 сьнежня 2017 г. АТ «ЦВЭЛ» заключыла з УП «Беларуская АЭС» кантракт на пастаўку ядзернага паліва на 2 энэргаблёкі[4].

  1. ^ Любоў Трубакова. Кансалідаваная фінансавая справаздачнасьць за 2016 год (рас.) // АТ «ЦВЭЛ», 6 чэрвеня 2017 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
  2. ^ Сярэднеўзважаны курс валют за 2016 год: даляр ЗША (67,0349 рас.руб) (рас.) // Аўдытарская фірма «Аўдзееў і Ка», 2017 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
  3. ^ «Атамэкспа-Беларусь» адкрываецца ў Менску // Газэта «Зьвязда», 19 красавіка 2016 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
  4. ^ а б Марына Носава. Кампанія «Расатама» «ЦВЭЛ» падпісала кантракт з БелАЭС на пастаўку ядзернага паліва // БелаПАН, 28 сьнежня 2017 г. Архіўная копія ад 28 сьнежня 2017 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
  5. ^ Будова паліўнай кампаніі (рас.) // АТ «ЦВЭЛ», 2017 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
  6. ^ Барыс Ельцын. Указ прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ад 8 лютага 1996 г. № 166 «Аб удасканаленьні кіраваньня прадпрыемствамі ядзерна-паліўнага цыклю» (рас.) // Афіцыйны інтэрнэт-партал прававой інфармацыі Расейскай Фэдэрацыі, 27 красавіка 2007 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
  7. ^ Віктар Чарнамырдзін. Пастанова Ўраду Расейскай Фэдэрацыі ад 11 чэрвеня 1996 г. № 677 «Аб захадах па выкананьні Ўказу прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ад 8 лютага 1996 г. № 166 «Аб удасканаленьні кіраваньня прадпрыемствамі ядзерна-паліўнага цыклю» (рас.) // Інфармацыйная сыстэма «Мэганорм», 2015 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
  8. ^ Статут акцыянэрнага таварыства «ЦВЭЛ» (рас.) // АТ «ЦВЭЛ», 12 студзеня 2018 г. Праверана 4 лютага 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]