Перайсьці да зьместу

Новасібірскі завод хімканцэнтратаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 55°5′29″ пн. ш. 82°59′9″ у. д. / 55.09139° пн. ш. 82.98583° у. д. / 55.09139; 82.98583

Новасібірскі завод хімканцэнтратаў
Тып публічнае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Адказнасьць, надзейнасьць, якасьць
Заснаваная 1950
Заснавальнікі Савет міністраў СССР
Разьмяшчэньне Расея, Новасібірск, Калінінская акруга, вул. Б.Хмяльніцкага, д. 94
Ключавыя фігуры Міхаіл Зарубін, Сяргей Буймоў
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя ядзернае паліва, літ, уран і іх злучэньні, цэалітныя каталізатары
Абарачэньне 7,3 млрд рас.рублёў (2015 г.; $100,2 млн)[1]
Чысты прыбытак 1,393 млрд рас.руб. (2010 г.; $45,707 млн)
Лік супрацоўнікаў 2650 (2010 г.)
Матчына кампанія «ЦВЭЛ» (Масква)
Даччыныя кампаніі ТАА «НЗХК-Інструмэнт», ЗАТ «УАТ НЗХК», ТАА «НЗХК-Энэргія»

Новасібірскі завод хімканцэнтратаў, Новасыбірскі завод хімканцэнтратаў (НЗХК) — дзяржаўнае прадпрыемства Расеі ў галіне вытворчасьці ядзернага паліва, заснаванае ў 1950 годзе ў Новасыбірску пад назвай «Дзяржаўны саюзны завод № 250».

Бочкі з сыравінай для вырабу таблетак дыяксыду ўрану (2006 г.)

Спачатку парашок пераносяць з кантэйнэра ў печ, куды дадаюць плястыфікатар для спрасаваньня. Пасьля выпяканьня пры тэмпэратуры каля +2000 °C цягам 20 гадзінаў атрымліваюць 1200 таблетак з узбагачаным уранам. Энэргавартасьць таблеткі складае 400 кг вугалю або 3,5 барэлі нафты, якіх дастаткова для ацяпленьня асабняка цягам тыдня. У цэху на 1/4 вытворчай лініі робат складае 350 таблетак у цеплавыдзяляльны элемэнт (ЦВЭл) у выглядзе цырконавай трубкі. На 3/4 вытворчай лініі ЦВЭл праходзіць 11 замераў якасьці. Затым ЦВЭлы (312) складаюць у цеплавыдзяляльную зборку (ЦВЗ) ў выглядзе шасьціграннай паліўнай касэты вагой каля 700 кг. Партыя паліва складаецца са 163 ЦВЗ, якіх стае на год працы ядзернага рэактара. Пасьля году замяняюць 1/4 загружанага паліва (41 ЦВЗ)[2].

Цеплавыдзяляльная зборка «НЗХК» (2006 г.)

На 2018 год ПАТ «Новасыбірскі завод хімканцэнтратаў» вырабляла:

Цеплавыдзяляльныя зборкі
Назва Лік ЦВЭл Маса паліва (кг) Цеплавая магутнасьць (мэгават) Тэрмін службы (гадоў) Рэактар АЭС (краіна)
ЦВЗ-493[5] 317 499 19,9 5 ВВЭР-1000 Новаваронеская (Расея)
УЦВЗ 311 489,8 18,4 5 ВВЭР-1000 Бушэрская (Іран), Куданкуламская (Індыя), Цяньваньская (Кітай)
ЦВЗ-2М 312 527 19,1 7 ВВЭР-1000 Балакоўская і Растоўская (Расея), Цяньваньская (Кітай)
ЦВЗА 312 499 18,4 5 ВВЭР-1000 Запароская, Ровенская, Хмяльніцкая (Украіна) і Паўднёваўкраінская, Казладуйская (Баўгарыя)
ЦВЗ АЭС-2006 312 534,1 19,6 7 ВВЭР-1200 Новаваронеская № 2 (Расея)
ЦВЗ-квадрат[6] 264 527,5 20,1 6 PWR ЗША

Для дасьледчых рэактараў выпускалі 4 віды ядзернага паліва.

Назва Узбагачанасьць уранам-235 (%) Маса ўрану-235 (грамаў) Энэргаправоднай паверхні на стрыжань (см²/см³) Урану-235 на стрыжань (грам/літар) Рэактар (краіна)
ВВР-М5[7] 90 66 6,56 122,6 ВВР-М (Расея)
ВВР-КН 19,7 245 5,46 104,4 ВВР-К (Казахстан)
МДР 90 377 3,07 85,9 МДР-М1 (Расея)
ІРТ-4М 19,7 300 5,25 101,4 ЛВР-15 і ВР-1Р (Чэхія), ВВР-СМ (Узбэкістан), ІРТ-1 (Лібія)
Зборачны цэх ЦВЗ (2007 г.)

25 верасьня 1948 году Савет міністраў СССР зацьвердзіў Пастанову аб будаўніцтве ў Новасыбірску (Расейская СФСР) ўранавага завода. У 1949 годзе на 240 гектарах пачалі ўзводзіць вытворчыя будынкі пад «Дзяржаўны саюзны завод № 250». У 1950 годзе пусьцілі досьледна-вытворчы цэх. У 1951 годзе вырабілі першыя цеплавыдзяляльныя зборкі (ЦВЗ) для савецкіх энэргетычных рэактараў. Да 1953 году запусьцілі 4 асноўныя цэхі для перапрацоўкі ўрану. Першапачатковая магутнасьць прадпрыемства складала 1000 уранавых блёкаў за год. У 1958 годзе ў цэху № 6 пусьцілі вытворчасьць літу і яго соляў, якія сталі пастаўляць за мяжу[8].

Упакоўваньне мэталічнага літу ў вакуўмны пакет (2006 г.)

За 1960—1968 гады доля хібных цеплавыдзяляльных элемэнтаў (ЦВЭл), выяўленых падчас выкарыстаньня ў рэактарах, скарацілася з 5,2% да 0,07%. Да 1968 году вытворчасьць вырасла ў 7,5 разу, а кошт перапрацоўкі ўпаў у 13,8 разу. У 1970-я гады асвоілі выраб ЦВЭлаў у выглядзе тонкасьценных 3-слаёвых трубак на аснове мэталакерамічнага ядзернага паліва для патрэбаў дасьледчых рэактараў. Зьнешні слой такога ЦВЭл складаўся з алюмінавага стопку. У 1980 годзе ўпершыню выпусьцілі ЦВЗ для вода-вадзяных энэргетычных рэактараў магутнасьцю 1000 мэгават (ВВЭР-1000). У 1992 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства. У 1996 годзе прадпрыемства падпарадкавалі «ЦВЭЛ» (Масква). У 1997 годзе сталі вырабляць ЦВЗ для ВВЭР-440 і пераўтварылі прадпрыемства ў ААТ «Новасыбірскі завод хімканцэнтратаў». У 2000 годзе здалі вытворчасьць паліўных таблетак для ЦВЗ ВВЭР. У 2003 годзе асвоілі выраб парашкоў дыяксыду ўрану па амоній-дыюратнай схеме. У 2005 годзе сталі вырабляць ЦВЗА зь цьвёрдым каркасам, што павялічыла тэрмін службы да 5 гадоў[8].

Выходны замер якасьці ЦВЗ (2006 г.)

У 2006 годзе запусьцілі вытворчасьць цэалітных каталізатараў, якія выкарыстоўваюць для фракцыянаваньня вуглевадародаў у газа- і нафтаперапрацоўцы. З 2011 году пачалі вырабляць урана-алюмінавыя пруткі, якія выкарыстоўваюць для атрыманьня лекавых радыёізатопаў[9]. У 2014 годзе ўпершыню выпусьцілі «ЦВЗ-Квадрат» для рэактараў у Заходняй Эўропе. «НЗХК» заняў каля 75% сусьветнага рынку ізатопа літ-7 чысьцінёй 99,99% у сувязі з 3-гадовай дамовай на пастаўку ў Кітай[8].

У 2018 годзе «Новасыбірскі завод хімканцэнтратаў» пачаў выраб цеплавыдзяляльных зборак (ЦВЗ) для «Беларускай АЭС» (Астравец), паводле дамовы з «ЦВЭЛ» (Масква) ад 28 сьнежня 2017 году[2].

  • Аляксандар Міхайлаў (1950—1951)
  • Анатоль Калістаў(ru) (1951—1956)
  • Павал Уласаў(ru) (1956—1975)
  • Эрык Сьвечнікаў (1975—1988)
  • Віктар Кірындас (1988—1992)
  • Аляксандар Беласохаў (1992—1996)
  • Уладзімер Афанасьеў (1996—2002)
  • Юры Забелін (2002—2005)
  • Уладзімер Разін (2005—2009)
  • Уладзімер Ражкоў (2009—2012)
  • Канстанцін Вяргазаў (лістапад 2012 — жнівень 2014)
  • Юры Гернер (жнівень 2014 — ліпень 2016)
  • Міхаіл Зарубін (зь ліпеня 2016 году)
  1. ^ Сярэднеўзважаны курс валют за 2015 год: даляр ЗША (72,8827 рас.руб на канец году) (рас.) // Аўдытарская фірма «Аўдзееў і Ка», 2016 г. Праверана 14 кастрычніка 2018 г.
  2. ^ а б Андрэй Воўкаў, тэлеканал «Беларусь 1». Як у Новасыбірску вырабляецца паліва для БелАЭС // Белтэлерадыёкампанія, 23 верасьня 2018 г. Праверана 14 кастрычніка 2018 г.
  3. ^ Солі літу (анг.) // ПАТ «Новасыбірскі завод хімканцэнтратаў», 2018 г. Праверана 14 кастрычніка 2018 г.
  4. ^ Цэалітныя каталізатары (анг.) // ПАТ «Новасыбірскі завод хімканцэнтратаў», 2018 г. Праверана 14 кастрычніка 2018 г.
  5. ^ Цеплавыдзяляльныя зборкі для ВВЭР (анг.) // ПАТ «Новасыбірскі завод хімканцэнтратаў», 2018 г. Праверана 14 кастрычніка 2018 г.
  6. ^ Цеплавыдзяляльныя зборкі для PWR (анг.) // ПАТ «Новасыбірскі завод хімканцэнтратаў», 2018 г. Праверана 14 кастрычніка 2018 г.
  7. ^ Цеплавыдзяляльныя зборкі для дасьледчых рэактараў (анг.) // ПАТ «Новасыбірскі завод хімканцэнтратаў», 2018 г. Праверана 14 кастрычніка 2018 г.
  8. ^ а б в Новасыбірскі хімічны завод (рас.) // АТ «ЦВЭЛ», 2018 г. Праверана 14 кастрычніка 2018 г.
  9. ^ Гісторыя «НЗХК» (анг.) // ПАТ «Новасыбірскі завод хімканцэнтратаў», 2018 г. Праверана 14 кастрычніка 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новасібірскі завод хімканцэнтратаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў