Хобіт: Цмокава пустэча
| Хобіт: Цмокава пустэча | |
| анг. The Hobbit: The Desolation of Smaug | |
| Жанр | фэнтэзі экшн прыгоды драма |
|---|---|
| Рэжысэр | Пітэр Джэксан |
| Сцэнарыст | Гільерма дэль Тора Пітэр Джэксан Фрэн Ўолш Філіпа Боенс паводле аповесьці Джона Толкіна |
| Заснаваны на | Хобіт, або Туды і назад |
| Прадусар | Пітэр Джэксан Фрэн Ўолш Кэралін Канінхэм Зэйн Вайнэр |
| У ролях | Мартын Фрымэн Ен Мак-Кэлен Арланда Блум Рычард Армітэдж Эндзі Сёркіс |
| Кампазытар | Говард Шор |
| Апэратар | Эндру Лесьні |
| Мантаж | Джэйбс Олсэн[d] |
| Мастак | Dan Hennah[d] |
| Вытворчасьць | |
| Распаўсюд | Fórum Hungary[d], Warner Brothers[d] і Netflix |
| Дата выхаду | 2013 год |
| Працягласьць | 161 хвіл. |
| Краіна | Новая Зэляндыя ЗША |
| Мова | ангельская сындарын |
| Бюджэт | $320 млн [1] |
| Прыбытак | 958 366 855 $ і 258 387 334 $[2] |
| Папярэдні | Хобіт: Нечаканае падарожжа |
| Наступны | Хобіт: Бітва пяці войскаў |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
«Го́біт: Цмо́кава пустэ́ча» (па-ангельску: The Hobbit: The Desolation of Smaug) — другая частка кінатрылёгіі «Гбіт», экранізацыі кнігі Джона Толкіна «Гобіт, або Туды і назад». Фільм рэжысэра Пітэра Джэксана. Сусьветная прэм’ера фільму адбылася 13 сьнежня 2013 году.
Гэты фільм, як і першая частка, здымаўся камэрамі RED Epic з разрозьненьнем высокай выразнасьці, з частатою 48 кадраў у секунду[3].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля пасьпяховага пераходу праз Імглістыя горы Торын і кампанія гобіта і гномаў вымушаны зьвярнуцца па дапамогу да магутнага незнаёмца, перш чым адправіцца ў небясьпечнае Ліхалесьсе бяз мага Гэндальфа, у якога зьявіліся нейкія важныя і таямнічыя справы на поўдні. Гномы пабываюць у гасьцях у Бэарна, стануць палоннымі караля лясных эльфаў Трандуіла, а затым дасягнуць азёрнага гораду Эсгароту. Яны павінны будуць уступіць у бой з страшным цмокам і оркам Азогам — даўнім ворагам Торына.
Кампанія гномаў і гобіта мусіць завяршыць сваё падарожжа да Адзінокае гары, дзе Більба Торбінсу трэба будзе знайсьці патаемныя дзьверы, каб дабрацца да скарбу Смога: Більба пракрадзецца ў пячоры Адзінокае гары — былое вялікае каралеўства гномаў Эрэбор, дзе цмок ахоўвае свае скарбы. Чароўны пярсьцёнак, які Більба знайшоў у пячоры Голума, дапаможа гобіту ўратавацца ад цмока. І калі Цмок загіне ад рукі Барда Лучніка, эльфы, людзі і гномы будуць вымушаны супрацьстаяць адзін аднаму, бо прызам для пераможца будуць скарбы Адзінокай гары, аднак неўзабаве зьяўленьне новых ворагаў зьяднае іх.
Выхад у пракат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 11 сьнежня — Францыя.
- 13 сьнежня — Бразылія, Новая Зэляндыя, Гішпанія, Індыя, Інданэзія, Эгіпет, Турцыя і г. д.
- 18 сьнежня — Беларусь, Расея[4].
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніжэй прадстаўлены сьпіс актораў, якія зьняліся ў фільме[5]:
| Пэрсанаж | Актор / Акторка |
|---|---|
| Більба Торбінс | Мартын Фрымэн |
| Більба Торбінс у старасьці | Ен Холм |
| Гэндальф Шэры | Ен Мак-Кэлен |
| Элранд | Г’юга Ўівінг |
| Голум (вобраз і голас) | Эндзі Сёркіс |
| Галадрыэль | Кэйт Бляншэт |
| Торын Дубашчыт | Рычард Армітэдж |
| Легалас (эльф) | Арланда Блум |
| Таўрыэль | Эванджэлін Лілі |
| Балін | Кэн Стот |
| Бофур | Джэймс Нэсбіт |
| Глоін, бацька Гімлі | Пітэр Гэмблтан |
| Доры | Марк Хэдлаў |
| Норы | Джэд Брофі |
| Кілі | Эйдан Цёрнер |
| Філі | Дын О'Горман |
| Двалін | Грэм Мак-Тавіш |
| Оін | Джон Калін |
| Бомбур | Стывен Хантэр |
| Оры | Адам Браўн |
| Біфур | Уільям Кірхэр |
| Фрода Бэгінс | Элайджа Вуд |
| Радагаст Буры | Сільвестр Мак-Кой |
| Саруман Белы | Крыстафер Лі |
| Нэкрамант | Бэнэдыкт Камбэрбэтч |
| Смог (вобраз і голас) | Бэнэдыкт Камбэрбэтч |
| Трандуіл | Лі Пэйс |
| Бэорн | Мікаэль Пэрсбрант |
| Бард Лучнік | Люк Эванс |
| Бургамістар Эсгарота | Стывэн Фрай[6][7] |
| Трор | Джэфры Томас |
| Траін II | Майкл Мізрахі |
| Ліндзір, эльф Рывендэла | Брэт Мак-Кэнзі |
| Азог | Ману Бенэт |
| Больг | Конан Стывенс |
| Баін | Джон Бэл |
| Альфрыд | Раян Гэйдж |
Музыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музычнае суправаджэньне да фільму, гэтак жа як і для «Ўладара пярсьцёнкаў» і папярэдняга фільму, напісана Говардам Шорам. Арыгінальны саўндтрэк быў запісаны на Abbey Road Studios Лёнданскім філярманічным аркестрам.
Касавыя зборы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Другая частка «Хобіта» за першы ўікэнд пракату сабрала 73,7 млн даляраў[8].
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шматлікія эпізоды фільму маюць моцныя адрозьненьні ад твора «Хобіт, або Туды і назад».
- У самым пачатку фільму ў якасьці камэо зьяўляецца сам рэжысэр у ролі выпадковага мінака, адкусіўшага кавалак моркаўкі. Паказальна, што ў фільме Уладар пярсьцёнкаў: Зьвяз пярсьцёнка ў рэжысэра дакладна такое ж камэо.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Terri Schwartz.The Hobbits Reported $500M Budget May Make It The Most Expensive Movie Production Ever. MTV (12 October 2011) (анг.)
- ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ 48 Frames Per Second. (анг.)
- ^ https://web.archive.org/web/20170509193639/http://www.thehobbit.com/releasedates/
- ^ The Cast So Far
- ^ Lenta.ru: Кіно: Стывен Фрай знімецца ў «Хобіце» (рас.)
- ^ Стывен Фрай згуляе мэра Эсгарота ў «Хобіце» — Газета. Ru (рас.)
- ^ Друга частина Гобіта за перший вікенд прокату зібрала 73,7 млн доларів (укр.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Беларускамоўны трэйлер да фільма | |