Хобіт
Расы Міжзем’я |
---|
Айнур |
Іншыя |
Го́біты (па-ангельску: Hobbits) — чалавекападобная раса ў легендарыюме Толкіна, якая насяляе землі Міжзем’я. Упершыню зьяўляюцца ў рамане «Гобіт», дзе галоўным героем стаў Більба Бэгінс. Ува «Ўладары Пярсьцёнкаў» гобіты адыгрываюць яшчэ больш значную ролю, а ў «Сыльмарыльёне» і «Няскончаных казаньнях» згадваюцца эпізадычна.
Паводле самога аўтара, гобіты — «сваякі» людзей Міжзем’я: «Ясна, што гобіты хоць і падаюцца цяпер людзям чужынцамі, яны — блізкая іх радзіна, значна бліжэйшая за эльфаў і нават за гномаў»[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гобіты — маленькія істоты, вышынёй у палову чалавечага росту, праз чаго іх таксама называюць «паўросьлікамі». У адрозьненьне ад гномаў, большасьць гобітаў ня маюць бародаў. Гобіты схільныя да паўнаты; апранаюцца ў зыркае, часьцей за ўсё зялёнае і жоўтае, абутку ня носяць, бо маюць ад прыроды тоўстую скуру на падэшвах і густую кучаравую поўсьць.
У пралёгу да кнігі Дж. Р. Р. Толкіна «Ўладар пярсьцёнкаў» распаведзеная поўная гісторыя асваеньня імі Заходніх земляў Міжзем’я. У пэрыяд падзеяў, апісаных ва «Ўладары пярсьцёнкаў», гобіты насялялі Шыр і Прыгор’е на паўночным захадзе Міжзем’я. Толкін апісвае тры старажытныя племені гобітаў, якія пасьля зьмяшаліся ў адзіную народнасьць:
- Скурланогі (па-ангельску: Harfoots) — цямнейшыя і драбнейшыя за іншых хобітаў. Аддавалі перавагу пагоркам і стромам. Аўтар называе іх «самымі сапраўднымі, самымі правільнымі хобітамі, найбольш кансэрватыўнымі ў параўнаньні зь іншымі плямёнамі». Тыповыя прадстаўнікі скурланогаў — Сэмвайз Гэйхад, Більба і Фрода Торбінсы (абодва — па бацькаўскай лініі).
- Каранюкі (па-ангельску: Stoors) — вялікарукія і дужэйшыя, сяліліся па роўнядзях ды рачных далінах (меркавана менавіта да такіх належалі Мэрыядок Бронь-Быч, Сьмеяголь і Дыяголь).
- Беласкуры (па-ангельску: Fallohides) — сьветласкурыя і высокія (па мерках хобітаў), жылі побач зь лясамі (тыповыя прадстаўнікі — сямейства Хватаў, у тым ліку Перыгрын Хват).
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дадатку да «Ўладара Пярсьцёнкаў» Толкін патлумачыў, што слова «хобіт» паходзіць ад гіпатэтычнага рэканструяванага стараангельскага слова holbytla (мн. holbytlan), што азначае «будаўнік нораў». У кнігах пра Міжзем’е стараангельская мова выкарыстоўваецца ў якасьці мовы людзей Рохану[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Джон Рональд Руэл Толкін. Прадмова. 1. Пра хобітаў // Уладар Пярсьцёнкаў. Зьвяз Пярсьцёнка = The Lord of the Rings. The Fellowhip of the Ring / Пераклад Дзьмітрыя Магілеўцава й Крысьціны Курчанковай. — Мн.: 2008. — С. 6. — 500 ас.
- ^ Holbytlan (анг.) The Encyclopedia of Arda Праверана 21 сьнежня 2013 г.