Рычард Армітэдж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рычард Армітэдж
Richard Armitage
Armitage New York December 2012.jpg
Рычард Армітэдж у Нью-Ёрку, сьнежань 2012
Імя пры нараджэньні Richard Crispin Armitage
Дата нараджэньня 22 жніўня 1971 (48 гадоў)
Месца нараджэньня Ганкат, Лэстэр, Лэстэршыр, Ангельшчына
Грамадзянства Вялікабрытанія
Альма-матэр Лонданская акадэмія музычнага і драматычнага мастацтва[d][1]
Занятак актор
Гады дзейнасьці з 1988
Жанры камэдыі Шэксьпіра
IMDb ID nm0035514
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Армітэдж.

Ры́чард Кры́сьпін А́рмітэдж (па-ангельску: Richard Crispin Armitage; нарадзіўся 22 жніўня 1971, Ганкат, Лэстэршыр, Ангельшчына, Вялікабрытанія) — ангельскі актор. Вядомы ролямі Джона Торнтана ў «Поўначы & Поўдні», Хлапака з Гісбарну ў «Робін Гудзе», Лукаса Норта ў «Прывідах», а таксама Торына Дубатарча ў кінатрылёгіі «Хобіт».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Лэстэры, навучаўся ў сярэдняй школе ў Ганкаце, пасьля ў коледжы ў Эндэрбі, дзе займаўся музыкай. Гэтае захапленьне працягнулася і ў коледжы ў Ковэнтры, дзе таксама вывучаў танцы і акторскае майстэрства[2].

У 17-гадовым узросьце 6 тыдняў выступаў у цырку ў Будапэшце[3][4]. Вярнуўшыся ў Ангельшчыну, гуляў у музычным тэатры ў розных прадстаўленьнях.

Незадаволены такім заняткам, паступіў у Лёнданскую акадэмію музычнага і драматычнага мастацтва (ЛАМДМ)[5]. Праз тры гады вярнуўся на тэатральную сцэну, сыграў таксама некалькі дробных роляў на тэлебачаньні і ў кіно.

У 2002 атрымаў ролю ў тэлевізыйнай драме BBC «Спаркхаўс», пасьля чаго атрымаў яшчэ некалькі запрашэньняў на здымкі тэлесэрыялаў.

У 2004 упершыню выканаў галоўную ролю ўласьніка тэкстыльнага млына Джона Торнтана ў тэлесэрыяле BBC «Поўнач & Поўдзень» паводле твору Элізабэт Гаскел.

Рычард Армітэдж на ўзнагародах BAFTA ў 2010 годзе

У 2005 згуляў Пітэра Макдафа ў адаптацыі каналам BBC «Макбэта» (тэлесэрыял «ShakespeaRe-Told») і яшчэ ў некалькіх сэрыялах. Упершыню выканаў значную ролю ў кінафільме «Замарожаная».

У 2006 Армітэдж атрымаў галоўную ролю Хлопца з Гісбарну ў тэлесэрыяле BBC «Робін Гуд»[6]. У 2008—2010 здымаўся ў сэрыяле «Прывіды».

Рычард Армітэдж гуляе ролю гнома Торына Дубатарча ў кінатрылёгіі рэжысэра Пітэра Джэксана паводле твору Толкіна.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рок Назва Роля Заўвагі
Тэлебачаньне
1995 «Boon» Мужчына ў пабе
1999 «Клеапатра» Эпіфан Тэлефільм
2001 «Дактары» Доктар Том Стыл 2 сэрыі
«Casualty» Крэйг Паркер 1 сэрыя
«Макбэт» Ангус Тэлефільм
2002 «Sparkhouse» Джон Стэндрынг
2003 «Cold Feet» Лі 4 сэрыі
«Ultimate Force» Капітан Ен Макэлўэйн 5 сэрыяў
«Between the Sheets» Пол Эндрус міні-сэрыял
2004 «Поўнач & Поўдзень» Джон Торнтан 4 сэрыі
2005 The Inspector Lynley Mysteries Філіп Тэрнэр 1 сэрыя
«Malice Aforethought» Ўільям Чэтфард
«The Golden Hour» Доктар Алік Трэк 4 сэрыі
«ShakespeaRe-Told» Пітэр Макдаф
2006 «The Impressionists» Малады Клёд Манэ
2006—2007 «Vicar of Dibley» Гэры Кэнэдзі 3 сэрыі
2006—2009 «Робін Гуд» Хлапак з Гізбарну 37 сэрыяў
2007 «Inspector George Gently» Рыкі дымінг 1 сэрыя
«Miss Marie Lloyd — Queen of The Music Hall» Пэрсі Кортні
«Agatha Christie’s Marple: Ordeal by Innocence» Філіп Дзюрант
2008—2010 «Прывіды» Лукас Норт 25 сэрыяў
2009 «Moving On» Джон Маліган 1 сэрыя
2010 «Strike Back» Джон Портэр 6 сэрыяў
2011 «Strike Back: Project Dawn» Джон Портэр 1 сэрыя
Фільм
1999 «This Year’s Love» Батанік на бяседзе
«Зорныя войны. Эпізод I: Прывідная пагроза» Пілёт зьнішчальніка
«Staged» Дэрыл Ньюмэн
2005 «Замарожаная» Стывэн
2011 «Капітан Амэрыка: Першы мсьціўца» Гайнц Кругер
2012 «Хобіт: Нечаканае падарожжа» Торын Дубатарч
2013 «Black Sky» Гэры Морыс
2013 «Хобіт: Цмокава пустэча» Торын Дубатарч
2014 «Хобіт: Бітва пяці войскаў» Торын Дубатарч

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://www.lamda.org.uk/graduates/who-trained-at-lamda
  2. ^ Collins, Gemma. «Our Very Own All-Action Hero», Leicestershire and Rutland Life, November 2009, p. 54
  3. ^ Nicol, Patricia. «Move over Darcey». The Sunday Times, 30 April 2006. Retrieved on 22 March 2008.
  4. ^ Interview on GMTV with Lorraine Kelly. GMTV. 3 October 2007
  5. ^ http://unitedagents.co.uk/richard-armitage#profile-1
  6. ^ Hendry, Steve. «I Rarely Turn Down Work After Years of Struggling». Daily Record, 24 October 2009.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Рычард Армітэджсховішча мультымэдыйных матэрыялаў