Хобіт: Бітва пяці войскаў
| Хобіт: Бітва Пяці войскаў | |
| анг. The Hobbit: The Battle of the Five Armies | |
| Жанр | фэнтэзі экшн прыгоды драма |
|---|---|
| Рэжысэр | Пітэр Джэксан |
| Сцэнарыст |
|
| Заснаваны на | Хобіт, або Туды і назад |
| Прадусар |
|
| У ролях | |
| Кампазытар | Говард Шор |
| Апэратар | Эндру Лесьні |
| Мантаж | Джэйбз Ольсэн |
| Мастак | Dan Hennah[d] |
| Вытворчасьць | |
| Распаўсюд | Warner Brothers[d], Fórum Hungary[d][1] і Netflix |
| Дата выхаду | 1 сьнежня 2014 |
| Працягласьць | 144 хвіліны[2] |
| Краіна | |
| Мова | ангельская |
| Бюджэт | $250 млн[3] |
| Прыбытак | 956 019 788 $ і 255 138 261 $[4] |
| Папярэдні | Хобіт: Цмокава пустэча |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
«Гобіт: Бітва Пяці войскаў» (па-ангельску: The Hobbit: The Battle of the Five Armies) — эпічны фэнтэзійны фільм 2014 року рэжысэра Пітэра Джэксана, трэцяя і апошняя частка трылёгіі паводле раману Джона Рональда Руэла Толкіна «Гобіт» (1937). Сусьветная прэм’ера фільму адбылася 1 сьнежня 2014 году ў Лёнлане.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Калі аддзел з трынаццаці гномаў наймаў гобіта Більба Торбінса дзеля ўзлому і дапаўненьня да «шчасьлівага» чатырнаццатага ліку, Більба меркаваў, што ягоныя прыгоды скончацца, калі ён знойдзе скарб, так неабходны правадыру гномаў Торыну. Падарожжа ў Эрэбор, заваяванае цмокам Смогам каралеўства гномаў, апынулася яшчэ небясьпечнейшым, чым маглі ўявіць гномы і нават Гэндальф — мудры чараўнік, які працягнуў Торыну і ягонаму аддзелу руку дапамогі.
У пагоню за гномамі кінулася войскаў оркаў, кіраваных абуджаным старажытным ліхам, а эльфы і людзі, зь якімі Більба і ягоным таварышам давялося мець справу падчас падарожжа, прад’явілі правы на шчодрую ўзнагароду — частку скарбаў Самотнай гары. Неўзабаве непадалёк ад яе сутыкнуцца пяць войскаў, і толькі крывапралітная бітва вызначыць вынікі адважнае гномавае выправы.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Вытворчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сьпярша Пітэр Джэксан плянаваў зьняць паводле «Гобіту» дзьве сэрыі, але 30 ліпеня 2012 пашырыў да трох фільмаў[7][8]. Як паведаміў рэжысэр, трэці фільм будзе апісваць бітву Пяці войскаў і шырока выкарыстоўваць дадаткі, якімі Толкін пашыраў гісторыю сьвету Міжзем’я (апублікаваныя напрыканцы «Вяртаньня караля»).
Спачатку трэцяя частка кінатрылёгіі мела называцца «Туды і назад»[9]. У красавіку 2014 Джэксан зьмяніў назву на «Бітву Пяці войскаў»[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/166259/premierfilmek_forgalmi_adatai_2014.xlsx
- ↑ THE HOBBIT: THE BATTLE OF THE FIVE ARMIES (12A). British Board of Film Classification (28 лістапада 2014). Праверана 28 лістапада 2014 г.
- ↑ Reese Witherspoon Isn’t Nice or Wholesome in Wild, and That’s What Makes It Great Time. Time. Праверана 9 сьнежня 2014 г.
- ↑ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- 1 2 3 4 5 Ben Skipper (24 красавіка 2014) Hobbit Finale Renamed The Hobbit: The Battle of the Five Armies (анг.). International Business Times. Праверана 22 траўня 2014 г.
- 1 2 3 Helen O’Hara. (24 красавіка 2014) The Third Hobbit Is Now Subtitled The Battle Of The Five Armies (анг.). Empire Online. Праверана 22 траўня 2014 г.
- ↑ Third 'Hobbit' Film Confirmed (анг.) // The Hollywood Reporter, 30 ліпеня 2012 г. Праверана 30 July 2012 г.
- ↑ An unexpected journey (анг.). Facebook. Праверана 30 ліпеня 2012 г.
- ↑ Pamela McClintock.. Third 'Hobbit' Film Sets Release Date (анг.) // The Hollywood Reporter Праверана 31 жніўня 2012 г.
- ↑ Ben Child. (24 красавіка 2014) Peter Jackson retitles The Hobbit part three The Battle of the Five Armies (анг.). The Guardian. Праверана 22 траўня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына сэрыі
- Хобіт: Бітва пяці войскаў (анг.) на сайце IMDb