Хобіт: Цмокава пустэча
Хобіт: Цмокава пустэча | |
анг. The Hobbit: The Desolation of Smaug | |
Жанр | фэнтэзі экшн прыгоды драма |
---|---|
Рэжысэр | Пітэр Джэксан |
Сцэнарыст | Гільерма дэль Тора Пітэр Джэксан Фрэн Ўолш Філіпа Боенс паводле аповесьці Джона Толкіна |
Заснаваны на | Хобіт, або Туды і назад |
Прадусар | Пітэр Джэксан Фрэн Ўолш Кэралін Канінхэм Зэйн Вайнэр |
У ролях | Мартын Фрымэн Ен Мак-Кэлен Арланда Блум Рычард Армітэдж Эндзі Сёркіс |
Кампазытар | Говард Шор |
Апэратар | Эндру Лесьні |
Мантаж | Джэйбс Олсэн[d] |
Мастак | Dan Hennah[d] |
Вытворчасьць | |
Распаўсюд | Fórum Hungary[d], Warner Brothers[d] і Netflix |
Дата выхаду | 2013 год |
Працягласьць | 161 хвіл. |
Краіна | Новая Зэляндыя ЗША |
Мова | ангельская сындарын |
Бюджэт | $320 млн [1] |
Прыбытак | 958 366 855 $ і 258 387 334 $[2] |
Папярэдні | Хобіт: Нечаканае падарожжа |
Наступны | Хобіт: Бітва пяці войскаў |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Го́біт: Цмо́кава пустэ́ча» (па-ангельску: The Hobbit: The Desolation of Smaug) — другая частка кінатрылёгіі «Гбіт», экранізацыі кнігі Джона Толкіна «Гобіт, або Туды і назад». Фільм рэжысэра Пітэра Джэксана. Сусьветная прэм’ера фільму адбылася 13 сьнежня 2013 году.
Гэты фільм, як і першая частка, здымаўся камэрамі RED Epic з разрозьненьнем высокай выразнасьці, з частатою 48 кадраў у секунду[3].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля пасьпяховага пераходу праз Імглістыя горы Торын і кампанія гобіта і гномаў вымушаны зьвярнуцца па дапамогу да магутнага незнаёмца, перш чым адправіцца ў небясьпечнае Ліхалесьсе бяз мага Гэндальфа, у якога зьявіліся нейкія важныя і таямнічыя справы на поўдні. Гномы пабываюць у гасьцях у Бэарна, стануць палоннымі караля лясных эльфаў Трандуіла, а затым дасягнуць азёрнага гораду Эсгароту. Яны павінны будуць уступіць у бой з страшным цмокам і оркам Азогам — даўнім ворагам Торына.
Кампанія гномаў і гобіта мусіць завяршыць сваё падарожжа да Адзінокае гары, дзе Більба Торбінсу трэба будзе знайсьці патаемныя дзьверы, каб дабрацца да скарбу Смога: Більба пракрадзецца ў пячоры Адзінокае гары — былое вялікае каралеўства гномаў Эрэбор, дзе цмок ахоўвае свае скарбы. Чароўны пярсьцёнак, які Більба знайшоў у пячоры Голума, дапаможа гобіту ўратавацца ад цмока. І калі Цмок загіне ад рукі Барда Лучніка, эльфы, людзі і гномы будуць вымушаны супрацьстаяць адзін аднаму, бо прызам для пераможца будуць скарбы Адзінокай гары, аднак неўзабаве зьяўленьне новых ворагаў зьяднае іх.
Выхад у пракат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 11 сьнежня — Францыя.
- 13 сьнежня — Бразылія, Новая Зэляндыя, Гішпанія, Індыя, Інданэзія, Эгіпет, Турцыя і г. д.
- 18 сьнежня — Беларусь, Расея[4].
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніжэй прадстаўлены сьпіс актораў, якія зьняліся ў фільме[5]:
Пэрсанаж | Актор / Акторка |
---|---|
Більба Торбінс | Мартын Фрымэн |
Більба Торбінс у старасьці | Ен Холм |
Гэндальф Шэры | Ен Мак-Кэлен |
Элранд | Г’юга Ўівінг |
Голум (вобраз і голас) | Эндзі Сёркіс |
Галадрыэль | Кэйт Бляншэт |
Торын Дубашчыт | Рычард Армітэдж |
Легалас (эльф) | Арланда Блум |
Таўрыэль | Эванджэлін Лілі |
Балін | Кэн Стот |
Бофур | Джэймс Нэсбіт |
Глоін, бацька Гімлі | Пітэр Гэмблтан |
Доры | Марк Хэдлаў |
Норы | Джэд Брофі |
Кілі | Эйдан Цёрнер |
Філі | Дын О'Горман |
Двалін | Грэм Мак-Тавіш |
Оін | Джон Калін |
Бомбур | Стывен Хантэр |
Оры | Адам Браўн |
Біфур | Уільям Кірхэр |
Фрода Бэгінс | Элайджа Вуд |
Радагаст Буры | Сільвестр Мак-Кой |
Саруман Белы | Крыстафер Лі |
Нэкрамант | Бэнэдыкт Камбэрбэтч |
Смог (вобраз і голас) | Бэнэдыкт Камбэрбэтч |
Трандуіл | Лі Пэйс |
Бэорн | Мікаэль Пэрсбрант |
Бард Лучнік | Люк Эванс |
Бургамістар Эсгарота | Стывэн Фрай[6][7] |
Трор | Джэфры Томас |
Траін II | Майкл Мізрахі |
Ліндзір, эльф Рывендэла | Брэт Мак-Кэнзі |
Азог | Ману Бенэт |
Больг | Конан Стывенс |
Баін | Джон Бэл |
Альфрыд | Раян Гэйдж |
Музыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музычнае суправаджэньне да фільму, гэтак жа як і для «Ўладара пярсьцёнкаў» і папярэдняга фільму, напісана Говардам Шорам. Арыгінальны саўндтрэк быў запісаны на Abbey Road Studios Лёнданскім філярманічным аркестрам.
Касавыя зборы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Другая частка «Хобіта» за першы ўікэнд пракату сабрала 73,7 млн даляраў[8].
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шматлікія эпізоды фільму маюць моцныя адрозьненьні ад твора «Хобіт, або Туды і назад».
- У самым пачатку фільму ў якасьці камэо зьяўляецца сам рэжысэр у ролі выпадковага мінака, адкусіўшага кавалак моркаўкі. Паказальна, што ў фільме Уладар пярсьцёнкаў: Зьвяз пярсьцёнка ў рэжысэра дакладна такое ж камэо.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Terri Schwartz.The Hobbits Reported $500M Budget May Make It The Most Expensive Movie Production Ever. MTV (12 October 2011) (анг.)
- ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ 48 Frames Per Second. (анг.)
- ^ https://web.archive.org/web/20170509193639/http://www.thehobbit.com/releasedates/
- ^ The Cast So Far
- ^ Lenta.ru: Кіно: Стывен Фрай знімецца ў «Хобіце» (рас.)
- ^ Стывен Фрай згуляе мэра Эсгарота ў «Хобіце» — Газета. Ru (рас.)
- ^ Друга частина Гобіта за перший вікенд прокату зібрала 73,7 млн доларів (укр.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Беларускамоўны трэйлер да фільма |