Кармэль
Выгляд
| Кармэль | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Rom Carmel[d] | |
| Вышыня | 525,4 н. у. м. |
| Памеры | |
| Даўжыня | 39 |
| Шырыня | 20 км |
| Геаграфія | |
| Месцазнаходжаньне | Хайфская акруга |
| Кантынэнт | Азія |
| Краіна | Ізраіль |
| Кармэль на мапе Ізраілю Кармэль | |
Кармэ́ль, альбо Гара́ Кармэ́ль (па-габрэйску: הַר הַכַּרְמֶל, Хар Ха-Кармэль; па-арабску: الكرمل, Эль-Карміль, або араб. جبل مار إلياس, Джабал Мар Эльяс, літ. гара сьвяты Ільля) — невялікі горны хрыбет на паўночным захадзе Ізраілю уздоўж Міжземнага мора. Біясфэрны запаведнік ЮНЭСКО.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Хрыбет Кармэлі мае ад 6,5 да 8 км у шырыню. На паўночным усходзе ляжыць Ізрэельская даліна. Гара ўтвораная зьмяшаньнем вапняку і крэменю, мае шмат пячораў і некалькі вульканічных скалаў. Пахілісты бок зарослы бухматай расьліннасьцю: дубамі, хвойнымі, аліўкавымі ды ляўравымі дрэвамі.
На гары разьмешчаныя некалькі местаў, у тым ліку трэцяе паводле велічыні ў Ізраілі — Хайфа, а таксама Нэшэр і Тырат-Кармэль.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Кармэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў