Харава
| Харава | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пружанскі |
| Сельсавет | Хараўскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 162 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°38′21″ пн. ш. 24°35′03″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 500 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1632 |
| Паштовы індэкс | 225145[1] |
| СААТА | 1256875101 |
| Нумарны знак | 1 |
| Харава на мапе Беларусі ± Харава | |
Харава́[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар Хараўскога сельсавету.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У раньнім бронзавым веку (канец 3 — сярэдзіна 2 тысячагодзьдзя да н. э.) гэтую тэрыторыю насялялі плямёны палескай групы культуры шнуравой керамікі[3].
За часам Расейскае імпэрыі ў складзе Пружанскага павету. Тут існавала народная вучэльня[4].
За польскім часам — у складзе гміны Руднікі Пружанскага павету.
У 1968 року падчас вандроўкі па Берасьцейшчыне вёску наведалі Ўладзімер Караткевіч з Уладзімерам Калесьнікам[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 500 чалавек
- 1999 год — 540 чалавек
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Разьмешчаная на беразе ракі Ясельды.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крухмальны завод ААТ «Айчына»[6] на кітайскім абсталяваньні[7].
Сярэдняя школа, дзіцячы садок[8], бібліятэка.
Лекарская амбуляторыя[9].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Будуецца храм праваслаўнага прыходу ў гонар абразу Найсьвяцейшай Багародзіцы «Спорительница хлебов»[10].
Пратэстанцкая царква МСЦ ЭХБ(ru)[11].
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ільінская царква (зьнішчаная пасьля 1939)[12]
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ігар Балабушэвіч — сьвятар Ільінскага храму ў Хараве (з 1947), рэпрэсаваны
- Емяльян Вароніч — паэт
- Сьцяпан Самайловіч — чалец КСМЗБ, вязень Бяроза-Картускага канцлягеру[13]
- Якуб Харэўскі (сапр. Новік) — беларускі падпольнік, атаман, адзін з кіраўнікоў антысавецкага руху супраціву ў Беларусі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алфавитный список улиц по Хорева (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 255
- ↑ В.Н. Коврига. Земля наших предков (рас.). СШ №3 г. Пружаны. Праверана 17 лістапада 2011 г.
- ↑ В. А. Шаршунов. Деятельность научных обществ и губернских комитетов по развитию сельского хозяйства в дореволюционной Беларуси // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия аграрных наук. — 2003. — № 4.
- ↑ Караткевіч, Уладзімер. Шляхі ў палях. Музэй Уладзімера Караткевіча. Праверана 17 лістапада 2011 г.
- ↑ Беларускія спажыўцы будуць атрымліваць інфармацыю аб нерасфасаваным тавары ў поўным аб'ёме Навіны. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь (23 сьнежня 2009). Праверана 17 лістапада 2011 г.
- ↑ Павал Грынь (26 сакавіка 2009) Начальнікі палохаюць рабочых кітайскімі гастарбайтэрамі. Эўрарадыё. Праверана 17 лістапада 2011 г.
- ↑ Учреждения образования по состоянию на 01.09.2011 года (рас.). Отдел образования Пружанского районного исполнительного комитета. Праверана 17 лістапада 2011 г.
- ↑ Учреждение здравоохранения «Пружанская центральная районная больница». Подведомственные учреждения (рас.). Здравоохранение Беларуси. Праверана 17 лістапада 2011 г.
- ↑ Пружанское благочиние (рас.). «Брест православный». Официальный сайт Брестской епархии. Праверана 17 лістапада 2011 г.
- ↑ Адреса церквей МСЦ ЕХБ Брестская область (рас.) Документы МСЦ ЕХБ → Адреса церквей МСЦ ЕХБ. Христианский сайт «Капли Дождя» с материалами МСЦ ЕХБ. Праверана 17 лістапада 2011 г.
- ↑ вёска Харава > Царква. «Радзіма майго духу». Праверана 17 лістапада 2011 г.
- ↑ Сергей Крапивин (17 чэрвеня 2009) Концлагерь в Березе-Картузской — продукт польского «государственного несварения» (рас.) Общество. TUT.BY. Праверана 17 лістапада 2011 г.