Перайсьці да зьместу

Емяльян Вароніч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Емяльян Вароніч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1924(1924)
Грушава, Кобрынскі павет Палескага ваяводзтва
Памёр 2013(2013)
Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці настаўнік, паэт
Мовы беларуская, расейская

Емялья́н Кузьмі́ч Варо́ніч (1924, Грушава, цяпер у Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці — кастрычнік 2013, Пружанскі раён) — беларускі паэт, настаўнік.

Нарадзіўся ў вёсцы Грушава Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва (Другая Рэч Паспалітая) у сялянскай сям’і.

У 1944 стаў загадчыкам Татарнавіцкай пачатковай школы ў Дарагічынскім раёне Пінскай вобласьці. Скончыў Берасьцейскі настаўніцкі інстытут (1946—1948) з дыплёмам выдатніка. У 1948—1950 працаваў завучам Магілявецкай сярэдняй школы, пасьля ў 26-гадовым узросьце стаў дырэктарам Рудзевіцкай васьмігадовай школы на Ружаншчыне (цяпер у Зэльвенскім раёне Гарадзенскай вобласьці).

У 1960 скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут па спэцыяльнасьці беларуская і расейская мова і літаратура. У 1973—1985 — дырэктар Носкаўскай васьмігодкі.

Па выхадзе на пэнсію заняўся стварэньнем дзіцячага садку ў Хараве і сем гадоў працаваў ягоным загадчыкам.

Пісаў вершы, друкаваўся ў «Раённых буднях», «Настаўніцкай газэце», «ЛіМе», часопісах «Пралеска» і «Вожык». Выдаў некалькі зборнікаў.

Перакладаў на беларускую мову Адама Міцкевіча.

  • Емяльян Вароніч. Дыялог з жыццём і часам. — Пружаны: Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма.
  • У вершах застанецца // Раённыя будні. — 30 кастрычніка 2013. — № 85 (9630). — С. 5.